Расонскі лясгас, ДЛГУ. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 04.02.2020 12:23
- Адноўлена 07.05.2020 11:33
Сучасная назва | ДЛГУ «Расонскі лясгас» |
Тып | дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова |
Дата заснавання | 1936 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны |
Галіна | лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць |
Сайт | http://rossony-leshoz.by |
Расонскі лясгас арганізаваны пастанаўленнем СНК БССР ад 2 ліпеня 1936 года. У склад лясгаса былі ўключаны 11 лясніцтваў агульнай плошчай 120009 га, размешчаных на тэрыторыі былых Расонскага, Асвейскага, Дрысенскага і Полацкага раёнаў. Лясніцтвы: Дрысенскае, Асвейскае, Ліснянскае, Юхавіцкае, Клясціцкае, Расонскае, Боркавіцкае, Сакалішчанскае, Руднянскае, Краснапольскае.
У 1945 годзе Расонскі лясгас быў рэарганізаваны. Засталося 7 лясніцтваў.
ДЛГУ «Расонскі лясгас» уваходзіць у склад Віцебскай дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы. Асноўная задача лясгаса – ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне ўзнаўлення, аховы лясоў і беражлівага лесакарыстання. У лясгасе працуе 460 чалавек. Віды дзейнасці: лесакультурная, лесагаспадарчая і прамысловая вытворчасць, пабочнае карыстанне лесам. Агульная плошча: 152,6 тыс. га , у тым ліку пакрытая лесам –138,4 тыс. га.
Па лесараслінным раянаванні тэрыторыя лясгаса ставіцца да Полацкага комплексу лясных масіваў Заходне-Дзвінскага лесарасліннага раёна падзоны шыракалістых яловых (дубова-цёмнахваёвых) лясоў. Тэрыторыя лясгаса размешчана ў зоне ўмерана-кантынентальнага клімату. Расонскі раён характарызуецца невысокай цеплазабяспечанасцю і ўстойлівым увільгатненнем, што стварае спрыяльныя ўмовы для паспяховага росту наступных парод: хвоя, елка, бяроза, асіна, вольха чорная і алешына шэрая. Шыракалістыя пароды (дуб, ясень, клён) адчуваюць недахоп цяпла, таму растуць у выглядзе нязначнай прымешкі ў складзе іншых парод.
У 2018 годзе былі створаны лясныя культуры на плошчы 142 га. Доля стварэння лясных культур селекцыйным пасадачным матэрыялам складае 81 % ад усёй плошчы. У лясгасе вырошчваюцца саджанцы з закрытай каранёвай сістэмай па фінляндскай тэхналогіі. У 2014 годзе – 48 тыс., у 2015 годзе – 60 тыс., у 2016 годзе – 110 тыс., у 2017 годзе – 110 тыс. саджанцаў.
Па стане на чэрвень 2019 года лясгас валодае дастатковай лесанасеннай базай, якая дазваляе паспяхова вырашаць пытанні з вырошчваннем пасадачнага матэрыялу палепшанай якасці. Маецца лесанасенная плантацыя хвоі звычайнай агульнай плошчай 12,4 га, плюсавыя насаджэнні хвоі звычайнай – 50,8 га, а таксама 49 плюсавых дрэў. Для вырошчвання пасадачнага матэрыялу лясгас мае пастаянны лясны гадавальнік агульнай плошчай 3,5 га і плошчай 2,5 га, з якой 1,66 га – пасяўное аддзяленне, 0,84 га – школьнае.
Па стане на 2020 год у структуру ўваходзяць: 12 лясніцтваў, 1 лесапункт, дрэваапрацоўчы цэх, 27 рамонтна-механічных майстэрняў, 132 абходы, брыгада па адгрузцы вагонаў, механізаваная брыгада па вытворчасці тэхналагічнай дранкі.
Агульная плошча зямель ляснога фонду – 152571 га. Пакрытая лесам плошча – 138412 га, агульны запас насаджэнняў – 24709,9 тыс. м3, у тым ліку іглічных парод – 14043,2 тыс. м3. Сярэдні запас на 1 га – 179 м3. Сярэдні ўзрост насаджэнняў – 54 гады.
Акрамя розных лясных агрэгатаў у гадавальніку для скарачэння выдаткаў на атрыманне стандартнага пасадачнага матэрыялу выкарыстоўваюцца біялагічныя і хімічныя рэчывы, якія дазваляюць паспяхова змагацца з хваробамі, шкоднікамі і пустазеллем.
Агульная плошча паляўнічай гаспадаркі – 38 тыс. га. Чатыры егерскія абходы: лясныя – 19 тыс. га; палявыя – 14 тыс. га; водна-балотныя – 5 тыс. га. Гэта найстарэйшая паляўнічая гаспадарка у РБ, якая была створана ў 1969 годзе. Для палявання ў гаспадарцы маецца дастатковая колькасць стацыянарных і пераносных вышак, стралковых ліній для загонных паляванняў. Для захоўвання і раздзелкі дзічыны маюцца абсталяваныя памяшканні і халадзільныя камеры. Для ўтрымання сабак пабудаваны вальеры. Для правядзення паляванняў на дзікіх жывёл маецца арэндная паляўнічая зброя.
Дырэктары: Пудаў Іван Іванавіч (1955–1971), Шарыла Генадзь Цімафеевіч (1971–1984), Катовіч Казімір Аляксандравіч (1984–1998), Турашаў Георгій Анатольевіч (1988–1998), Казлоў Іван Уладзіміравіч (1998–2015), з 2015 года – Карповіч Уладзімір Іванавіч.
Расонскі лясгас займаецца аховай прыродных тэрыторый заказнікаў рэспубліканскага значэння, заказнікаў мясцовага значэння, помнікаў прыроды мясцовага значэння, рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор», рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сіньша», месцаў пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін.
У паляўнічай гаспадарцы маюцца домікі: домік паляўнічага ў аг. Сяляўшчына, домік паляўнічага ў в. Янкавічы.
Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Невельская, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, М. Лесорубы Краснопольщины лучшие в районе / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2015. – 20 чэрв. – С. 1.
2. Алексеева, М. Лес нас делает богаче / М. Алексеева // Народнае слова. – 2013. – 28 мая. – С. 6.
3. Беларусь и Латвия: общая сфера деятельности – лес / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 25 мая. – С. 1–2.
4. Бородулькина, А. В профессию пришел по зову сердца / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2015. – 24 студз. – С. 4.
5. Дело выбрано такое – лес беречь и охранять / подгот.: М. Алексеева [и др.] // Голас Расоншчыны. – 2016. – 16 верас. – С. 4–5.
6. Ими гордится лесхоз / подгот.: М. Алексеева [и др.] // Голас Расоншчыны. – 2016. – 16 верас. – С. 8.
7. Карпович, В. И. Будет лес – будет и жизнь! / В. И. Карпович ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 16 верас. – С. 6.
8. Карпович, В. И. Их миссия была и есть благородна / В. И. Карпович ; беседовали: М. Алексеева [и др.] // Голас Расоншчыны. – 2016. – 16 верас. – С. 4.
9. Кириллова, Е. Лучше всех сработало Краснопольское лесничество / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2013. – 2 лют. – С. 1.
10. Князева, Е. Лесная мощь Россонщины / Е. Князева // Народнае слова. – 2013. – 9 лют. – С. 4.
11. Лебедева, О. Впечатлили вышки / О. Лебедева // Витебские вести. – 2013. – 7 сент. – С. 2.
12. Лебедева, О. Медаль директору Россонского лесхоза вручил Михаил Мясникович / О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 27 ліп. – С. 1.
13. Лебедева, О. Свою тайгу нашел в Россонах / О. Лебедева // Витебские вести. – 2013. – 22 окт. – С. 8.
14. Максименко, Н. Визит зарубежных партнёров на Россонщину / Н. Максименко // Голас Расоншчыны. – 2015. – 25 крас. – С. 4.
15. Наумова, А. Россонская «тайга» – богатство края / А. Наумова // Народнае слова. – 2011. – 17 верас. – С. 4.
16. Пастернак, Т. Лес кормит и согревает душу / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 19 сент. – С. 1, 8.
17. Россонский лесхоз // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 412.
18. Рыжкова, Н. Выгодный вектор / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2014. – 16 дек. – С. 2.
19. Сохраняют и приумножают зелёное море Россонских лесов // Голас Расоншчыны. – 2016. – 16 верас. – С. 2–3.
20. Усова, М. Душу покорила леса красота... / М. Усова // Белорусская лесная газета. – 2013. – 6 июня. – С. 9.
21. Якушев, П. А. Любит жизнь, семью и лес / П. А. Якушев ; беседовала М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2016. – 4 чэрв. – С. 9.