Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, в. Янкавічы

Афіцыйная назва Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас»
Адрас Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Янкавічы


Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас» і іншыя будынкі размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе р. Дрыса.

У камфартабельным двухузроўневым доме з бярвення маюцца тры ўтульныя пакоі, у кожным з якіх два спальныя месцы. Адзін спальны пакой размешчаны на першым паверсе, два – на другім.

Да паслуг пастаяльцаў абсталявана кухня з усім неабходным, што можа спатрэбіцца для камфортнага пражывання: халадзільнік, газавая пліта.

Вялікая і светлая гасціная ўпрыгожана аўтарскімі вырабамі ручной работы, якія арганічна дапаўняюць агульную канцэпцыю паляўнічага дома. У зале ёсць тэлевізар, канапы, стол і лаўкі. Вельмі зручна праводзіць розныя імпрэзы або сямейныя святы.

Сцены ўпрыгожаны дрэвам – экалагічным прыродным матэрыялам, што стварае непаўторны інтэр'ер дома. Маецца халоднае і гарачае водазабеспячэнне, санвузел (туалет і душавы пакой).

Атрымаць асалоду ад спакою і цішыні прыроды можна на верандзе.

Для аздараўлення арганізма пастаяльцам прапануецца наведаць лазню, у якой у кастрычніку 2019 года быў праведзены капітальны рамонт. У лазні размешчаны пакой для адпачынку або камінная зала, дзе можна выдатна правесці час.

Для зручнасці пастаяльцаў побач з будынкамі ўстаноўлена вялікая альтанка з мангалам для шашлыка.

Падчас адпачынку можна знайсці сабе занятак летам і зімой. На тэрыторыі комплексу маецца штучны вадаём, а рака, якая працякае побач, багатая рознай рыбай. Падчас адпачынку можна здзейсніць пешыя прагулкі па наваколлі вёскі Янкавічы, наведаць гістарычныя месцы.

На тэрыторыі комплексу размешчана аўтамабільная паркоўка.

Наладжана паляванне на казуль, ласёў, цецерукоў, качак.

Ёсць экалагічная сцежка: веласіпедная і з выкарыстаннем аўтамабіля УАЗ, паслугі па арганізацыі рыбалкі, эксплуатацыя лодкі на вёслах.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Янкавічы.

 

Дом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, в. Янкавічы. Фотаздымак з сайта http://rossony-leshoz.byДом паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, в. Янкавічы. Фотаздымак з сайта http://rossony-leshoz.byГасцёўня ў доме паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, в. Янкавічы. Расонскі раён. Фотаздымак з сайта http://rossony-leshoz.byПакой у доме паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, в. Янкавічы. Фотаздымак з сайта http://rossony-leshoz.byЛазня ў доме паляўнічага ДЛГУ «Расонскі лясгас». Расонскі раён, в. Янкавічы. Фотаздымак з сайта http://rossony-leshoz.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бородулькина, А. Дом охотника – ваш удачный выбор! / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 11 лют. – С. 8.

2. Крученкова, О. Ни пуха ни пера! / О. Крученкова // Народная газета. – 2012. – 18 крас. – С. 9.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  Домик охотника