Дом паляўнічага ДЛГУ «Шумілінскі лясгас». Шумілінскі раён, в. Роўнае
- Подробности
- Створана 26.05.2020 10:03
- Адноўлена 28.05.2020 09:46
Афіцыйная назва | «Дом паляўнічага» ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» |
Адрас | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Роўнае |
«Дом паляўнічага» ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» – утульны двухпавярховы дом з душам, халоднай і гарачай вадой, санвузлом, тэлевізарам, бясплатным Wi-Fi, абсталяванай кухняй з халадзільнікам і інш. Апартаменты разлічаны на 13 месцаў, ёсць гасціная з камінам, банкетная зала. На тэрыторыі комплексу лазня, мангал, у 100 м – воз. Ценіца, у 5 км – воз. Мошна. Пабудаваны вальеры для жывёл.
Нягледзячы на тое, што першапачаткова гэты комплекс будаваўся з мэтай арганізацыі паляўнічых тураў, адпачыць тут можа любы жадаючы. Для аматараў актыўнага адпачынку – настольны тэніс, більярд, пракат веласіпедаў і лодак. Арганізуюцца бясплатная рыбная лоўля, збор грыбоў і ягад. Таксама тут праводзяцца карпаратыўныя і сямейныя святы.
Заснавальнік і ўладальнік комплексу – ДЛГУ «Шумілінскі лясгас».
Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Роўнае.
ЛІТАРАТУРА
1. Бонус для адпачываючых прапануе Домік паляўнічага ў Роўным // Герой працы (Шуміліна). – 2018. – 25 мая. – С. 7.
2. Домік паляўнічага запрашае // Герой працы (Шуміліна). – 2014. – 21 сак. – С. 5.
3. Шумилинский лесхоз // Охотничий туризм Витебской области / ред. Д. В. Мацкевич ; Управление спорта и туризма Витебского облисполкома. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 10.
СПАСЫЛКІ
Охотничий туризм. Шумилинский районный исполнительный комитет