Віцебск Атэль, турысцка-гасцінічны комплекс, КУП. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 15.05.2021 10:03
- Адноўлена 15.05.2021 15:32
Афіцыйная назва | Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Турысцка-гасцінічны комплекс "Віцебск Атэль"» |
Адрас | г. Віцебск |
Сайт | http://hotel-vitebsk.by |
Турысцка-гасцінічны комплекс «Віцебск Атэль» адкрыты ў 1973 годзе і з'яўляецца самай вялікай гасцініцай у Віцебску. Будынак гасцініцы – прыклад савецкай архітэктуры 70-х гадоў XX ст.
Гасцініца прапануе для пражывання каля 200 нумароў рознай катэгорыі (нумары бізнес і эканомкласа, а таксама нумары вышэйшага разраду). Усе нумары абсталяваны душам або ваннай, кабельным тэлебачаннем, гарадской сувяззю, выхадам у інтэрнэт (WI-FI); нумары вышэйшага разраду і стандарт – халадзільнікамі. Кругласутачна працуюць службы парцье і бяспекі.
Для правядзення перагавораў прадастаўляецца канферэнц-зала на 60 месцаў.
На першым паверсе размешчаны бар на 40 пасадачных месцаў, на другім паверсе – рэстаран на 80 месцаў і летняя тэраса.
Структурнае падраздзяленне комплексу – турыстычнае бюро, якое прапануе для гасцей усе віды турыстычных паслуг, у тым ліку экскурсійную праграму па ўсёй Беларусі.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Замкавая, 5/2 а.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. «Витебск», гостиница // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 93–94.
2. «Витебск», гостиничный комплекс // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 129–130.
3. Крупица, Н. «Витебск Отель». 45 лет / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 22 нояб. – С. 4.
4. Ляшук, С. Этажи гостиницы «Витебск» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2021. – 20 февр. – С. 12.
5. Мытницкий, В. Н. 27 ноября 1998 года гостинице «Витебск» исполнилось 25 лет / В. Н. Мытницкий ; беседовала В. Кулешова // Вечерний Витебск. – 1998. – 28 нояб. – С. 5.
6. Мытницкий, В. Н. Место встречи – отель «Витебск» / В. Н. Мытницкий ; беседовал Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 27 нояб. – С. 1, 4.
7. Пастернак, Т. «Витебск Отель» – визитка города на Двине / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 27 кастр. – С. 4.
8. Пукшанскі, А. Вандроўка па замках Беларусі – не выходзячы з атэля / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 21 чэрв. – С. 6.