Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Раслінны і жывёльны свет. Докшыцкі раён

 

Прырода Докшыцкага раёна прываблівая і маляўнічая. Своеасаблівы каларыт краю надаюць лясныя ўгоддзі, якія займаюць больш за 40 % тэрыторыі раёна. Пераважаюць у асноўным бяроза і вольха, елка і сасна. Захаваліся чорнавольхавыя лясы, якія не мелі сабе роўных у еўрапейскай частцы былога СССР.

Вельмі разнастайны раслінны свет раёна. Тут растуць дзікарослыя плады, ягады, арэхі, грыбы, лекавыя расліны, карлікавая і карэльская бярозы, мядзведжая цыбуля альбо чаромша, венерын башмачок, лінея паўночная, арніка чорная, ветраніца дубраўная, калужніца, смолка, трыпутнік і інш.

На тэрыторыі раёна гняздзіцца больш за 150 відаў птушак, сярод якіх скапа, чорны бусел, змеяед, дзербнік, шэры журавель, белая курапатка, даўгахвостая няясыць або шэрая сава, сокал-каршачок, чарназобая гагара, гогаль звычайны, казаркі, фазаны і інш.

Разнастайны і жывёльны свет: ласі, алені, дзікі, казулі, вавёркі, барсукі, выдры, гарнастаі, яноты, зайцы, куніцы, лісы, норкі, андатры, шашкі, ваўкі, мядзведзі, рысі, янотападобныя сабакі і інш. На шматлікіх рачулках пабудавалі свае «хаткі» бабры. Многія жывёлы, расліны і птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

У Докшыцкім раёне знаходзіцца паўночная частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, тры гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач, створаныя для захавання воднай экасістэмы, а таксама 6 заказнікаў мясцовага значэння, створаныя на тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы «Бягомльскі лясгас» з мэтай захавання месцаў росту журавін на балотных масівах і адзін біялагічны заказнік створаны з мэтай захавання папуляцыі лунніка ажываючага, уключанага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Толькі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку растуць каля 800 відаў сасудзістых раслін, 216 імхоў, 238 лішайнікаў, 317 водарасцей, 463 віды грыбоў. Сярод іх рэдкія і знікаючыя віды: венерын башмачок, лілея кудраватая, пыльцагалоўнік чырвоны, гладыёлус чарапітчаты, арніка горная.

Запаведная фаўна прадстаўлена 56 відамі млекакормячых, 230 відамі птушак, 3 відамі рэптылій, 11 відамі земнаводных і 34 відамі рыб. Асаблівую цікавасць выклікаюць зубр, буры мядзведзь, рысь, бабёр, выдра, з птушак беркут, даўгахвостая няясыць, лебедзь-шыпун, чорны бусел, трохпалы дзяцел.

Бярэзінскі біясферны запаведнік не толькі буйная навукова-даследчая ўстанова, у якой вывучаюцца флора і фаўна, прыродныя працэсы, вядзецца доўгатэрміновы маніторынг, сабраная інфармацыя шырока выкарыстоўваецца як у Беларусі, так і ў краінах Еўропы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бышнев, И. И. Среди пущ и болот белорусской земли [Изоматериал] = Amongst Dense Forests and Bogs of Belarus : фотоальбом / И. И. Бышнев, В. С. Ивкович, С. М. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2005. – 111 с.

2. Докшицкий район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 118–123.

3. Лявіцкая, Р. І. Докшыцкі раён / Р. І. Лявіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСэ, 1983. – Т. 2 : Гатня – Катынь. – С. 202–203.

4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 3 : Растения, грибы, животные. – 464 с. : ил.

5. Скарбы прыроды Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Treasures of Belarusian nature : тэрыторыі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці / аўт. тэксту і фота: А. В. Казулін [і інш.] ; уклад.: А. В. Казулін [і інш.] ; пер. на англ. мову А. Ф. Агеенка ; пер. на бел. мову Т. І. Улевіч. – Мінск : Беларусь, 2005. – 215 с.