Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бярэзінскі, запаведнік біясферны дзяржаўны. Лепельскі раён

Бярэзінскі запаведнік створаны ў 1925 годзе. Размешчаны ў Лепельскім і Докшыцкім раёнах. Біясферны запаведнік быў зацверджаны ў 1979 годзе. У 1993 годзе Саветам Еўропы тэрыторыя ўключана ў сетку біягенетычных запаведнікаў. У 1995 годзе запаведнік узнагароджаны дыпломам Савета Еўропы.

Бярэзінскі запаведнік – буйнейшы комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутымі лясамі і вялікімі сфагнавымі балотамі. Тут захаваліся унікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай частках запаведніка, больш узвышаных, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

Вялізнае значэнне мае водная сетка запаведніка: рака Бярэзіна, дробныя вадацёкі (рэчкі, ручаі, пратокі), каналы, старыцы, пойменныя вадаёмы, азёры.

Тэрыторыя запаведніка знаходзіцца ў басейнах рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай ускраіны запаведніка, даўжыня яе ў гэтых межах складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку Сергуч – даўжынёй 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20–40 дзён.

Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх – возера Палік (712 гектараў) – уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.

На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай Бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферэнцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фауністычны спіс Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць чапляў-бугаёў, звычайны на гнездаванні драч, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.

Сучасная флора запаведніка ўключае больш за 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу.

У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая, асака заліўная, пузырнік судэцкі.

На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх – зубр, буры мядзведзь, барсук, рысь, сажалкавая начніца, малая вячэрніца, паўночны кажанок і садовая соня – занесены ў Чырвоную кнігу.
 

Бярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://stanislav-05.livejournal.comБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.openbelarus.ruБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.landБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.openbelarus.ruБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.berezinsky.byБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак Дз. Іўчанкі з сайта http://www.fotobel.byБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак Дз. Іўчанкі з сайта http://www.fotobel.byБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак Дз. Іўчанкі з сайта http://www.fotobel.byБярэзінскі біясферны запаведнік, Лепельскі раён. Фотаздымак Дз. Іўчанкі з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Богуцкая, Т. С. Птицы Березинского биосферного заповедника / Т. С. Богуцкая // Экалогія. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2010. – № 4. – С. 7–9.

2. Будкевич, М. В кадре – биосферный заповедник / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 22 нояб. – С. 9. 

3. Бышнев, И. И. Среди пущ и болот белорусской земли: Березинский биосферный заповедник = Amongst Dense Forests and Bogs of Belarus: Berezinski biosphere reserve : фотоальбом / И. И. Бышнев, В. С. Ивкович, С. М. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2005. – 112 с.

4. Бярэзінскаму запаведніку – 90 год / падрыхт. Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 11 лют. – С. 4.

5. Бярэзінскі запаведнік вырашыў напалохаць турыстаў // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 15 крас. – С. 11.

6. Верас, В. Міфалагічны турызм / В. Верас // Лепельскі край. – 2016. – 18 сак. – С. 2.

7. Второго такого нет // Родная прырода. – 2013. – № 3. – С. 29–31.

8. Гарбачоў, М. Рэкі і азёры [Бярэзінскага] запаведніка / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2010. – 3 верас. – С. 5.

9. Гармель, И. Свежие нотки в заповедный мотив / И. Гармель // Белорусская нива. – 2009. – 30 мая. – С. 6.

10. Грэчка, І. Край міфаў / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2017. – 29 жн. – С. 14–15.

11. Дзядзюля, А. Неруш / А. Дзядзюля // Звязда. – 2009. – 7 мая. – С. 6.

12. Ивкович, В. Национальное достояние / В. Ивкович // Лепельскі край. – 2010. – 2 лют. – С. 2.

13. Ивкович, В. С. Природные жемчужины Беларуси / В. С. Ивкович // Экалогія. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2012. – № 1. – С. 10–16.

14. Ивкович, В. У истоков Березины / В. Ивкович // Родная прырода. – 2015. – № 1. – С. 2–8.

15. Край нетронутой природы: Березинский биосферный заповедник = Land of wilderness: Berezinski biosphere reserve : фотоальбом / сост. В. С. Ивкович. – Минск : Рифтур, 2013. – 132 с.

16. Курылава, Д. Заказнік атрымаў статус / Д. Курылава // Беларусь. – 2011. – № 1. – С. 27.

17. Лукьянова, Н. Наш эталон биоразнообразия – Березинский заповедник / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2011. – 28 мая. – С. 4.

18. Любимов, В. Самый титулованный / В. Любимов // Родная прырода. – 2011. – № 1. – С. 8–9.

19. Мамчиц, О. Тревоги Березинского / О. Мамчиц // Рэспубліка. – 2010. – 4 снеж. – С. 8.

20. Натараў, В. Запаведныя блакітныя артэрыі / В. Натараў ; гутарыў М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2016. – 20 снеж. – С. 3.

21. Приглашаем в Березинский заповедник / сост. И. И. Бышнев. – Миснк : Рифтур, 2003. – 23 с.

22. Сержанин, И. Н. Государственный заповедник на реке Березине : (научно-популярный очерк) / И. Н. Сержанин. – Минск : Государственное издательство БССР, 1947. – 58 с.

23. Страна синеокая // Народная газета. – 2012. – 19 чэрв. – С. VI.

24. Тризонова, П. Почему иностранцев тянет в болото: заезжие гости восторгаются белорусской природой / П. Тризонова // BY. Вокруг света в Беларусь. – 2009. – № 5. – С. 4–11.

25. Яско, А. Здесь, на неведомых дорожках / А. Яско // Сельская газета. – 2015. – 31 янв. – С. 10.