Візітная картка. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2013 11:38
- Адноўлена 06.09.2017 06:21
Лепельскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Бешанковіцкім, Докшыцкім, Ушацкім, Чашніцкім раёнамі. Утвораны 17 чэрвеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі. У 1927 годзе раён перададзены Полацкай, а 21 чэрвеня 1935 года – Лепельскай акрузе. 20 лютага 1938 г. увайшоў у склад Віцебскай вобласці. Плошча 1,8 тыс. км2. Насельніцтва – 32939 чалавек, у горадзе – 17822, раён – 15117 (на 1 студзеня 2017). Сярод іх мужчын – 49 %, жанчын – 51 %. Большасць насельніцтва – беларусы – 86,5 %, рускія – 10,1 %, украінцы – 2,1 % і грамадзяне іншых нацыянальнасцей – 1,35 %. Раённы цэнтр – горад Лепель. На тэрыторыі раёна 225 сельскіх населеных пунктаў і два ваенных гарадка аб'яднаны ў 9 сельскіх Саветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Слабадскі, Стайскі. |
Буйныя населеныя пункты Лепельскага раёна: в. Баброва, в. Бароўка, в. Валосавічы, в. Грыгаравічы, в. Домжарыцы, в. Камень, в. Лядна, в. Матырына, в. Поўсвіж, в. Слабада, в. Стаі, в. Суша, в. Чарэйшчына. Аграгарадкі: Вялікі Поўсвіж, Камень, Старае Лядна.
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Орша – Лепель. Аўтамабільныя дарогі Мінск – Віцебск, Лепель – Полацк, Орша – Лепель, Лепель – Ула, Докшыцы – Лепель – Чашнікі, Лепель – Ушачы.
ЛІТАРАТУРА
1. Азёрны, М. Падзеі двух гадоў у жыцці краю / М. Азёрны // Лепельскі край. – 2017. – 10 студз. – С. 5.
2. Азоронок, В. На разломе событий и судеб / В. Азоронок // Лепельскі край. – 2015. – 24 нояб. – С. 3.
3. Голубеў, В. Новыя дакументы па гісторыі Лепеля / В. Голубеў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 10. – С. 5–20.
4. Лепельскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 134–137.
5. Лепельский район / текст: отдел идеологической работы Лепельского райисполкома ; фото: В. Н. Радько [и др.]. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2009. – 26 с. : ил.
6. Лепельский район : регион-тур / подгот. Е. Телятко // Витебские вести. – 2016. – 28 мая. – С. 8–9.
7. Лепельский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 447–448.
8. Лепельский район // Республика Беларусь. Витебская область / Управление идеологической работы Витебского областного исполнительного комитета ; редкол.: В. П. Андрейченко [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 170–174.
9. Лепельщина – природа, история и современность / сост. ОО «Фонд Экомир» ; фото М. К. Калугин [и др.]. – [б. м. : б. и.], 2005. – 15 с.
10. Міхно, Н. Гісторыя праз фатаграфію / Н. Міхно // Настаўніцкая газета. – 2015. – 15 жн. – С. 7.
11. Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – 640 с. : іл.
12. Прымак, І. Няма лепшага месца... / І. Прымак // Народная газета. – 2009. – 19 снеж. – С. 15.
13. Регион-тур. Приглашает Лепельщина / подгот. Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 31 мая. – С. 22–23.
14. Регион-тур. Приглашает Лепельщина! // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 26 ліп. – С. 7–10.
15. Шевченко, В. Край любимый мой, место отчее / В. Шевченко // Лепельскі край. – 2011. – 9 верас. – С. 2.
16. Януш, І. Местачковы ўклад жыцця / І. Януш // Лепельскі край. – 2008. – 2 ліп. – С. 4.
17. Януш, І. Сем цудаў Лепельшчыны / І. Януш // Лепельскі край. – 2007. – 31 ліп. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Лепельскага райвыканкама