Фізічная культура і спорт. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 29.07.2019 07:26
- Адноўлена 29.07.2019 11:48
У Докшыцкім раёне пастаянна вядзецца работа па выкананні Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту. 1 чэрвеня 2018 года быў заснаваны сектар спорту і турызму Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта. Асноўныя яго задачы: стварэнне неабходных умоў для функцыянавання сістэмы фізічнай культуры, спорту і турызму ў раёне, арганізацыя выканання дзяржаўных праграм у гэтай сферы (раённыя, абласныя, рэспубліканскія і міжнародныя спартыўныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы), а таксама каардынацыя ўсёй фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам.
У раёне рэгулярна праводзіцца вялікая колькасць спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод насельніцтва па месцы жыхарства: кубкі і першынствы па мужчынскім і жаночым валейболе, гіравым спорце і дартсе, шашках і шахматах, міні-футболе, лыжных гонках, плаванні. Праводзяцца спаборніцтвы, якія ўключаюць у сябе праграму з некалькіх відаў спорту: спартакіяда па летніх відах спорту, турыстычныя злёты арганізацый і сельскіх саветаў Докшыцкага раёна, Дзень фізкультурніка, спартыўныя святы, летнія і зімовыя спартакіяды, спартландыі, спаборніцтвы сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі па месцы жыхарства.
Для заняткаў фізічнай культурай і спортам, правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у раёне маецца дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база, якая ўключае ў сябе 120 спартыўных збудаванняў. Сярод іх стадыён, 17 спартыўных залаў, 6 трэнажорных залаў, вяровачны гарадок, 3 хакейныя каробкі, 2 пляцоўкі са штучным пакрыццём для міні-футбола, пляцоўка для заняткаў Workout (г. п. Бягомль), 46 іншых спартыўных збудаванняў. У снежні 2013 года ў г. Докшыцы адбылося адкрыццё водна-аздараўленчага цэнтра (басейн, саўна, трэнажорная зала).
Усе спартыўныя збудаванні ўтрымліваюцца ў належным санітарна-тэхнічным стане, абнаўляецца абсталяванне і інвентар, што з'яўляецца прывабным для заняткаў фізічнай культурай і спортам і дазваляе вырашаць праблемы аказання платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву.
У раёне дзейнічае Докшыцкі фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай», які аказвае наступныя віды паслуг: заняткі ў трэнажорнай зале і заняткі фітнесам з інструктарам, арганізацыя экскурсійных паездак па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межы рознага напрамку (забаўляльныя паездкі, пазнавальныя экскурсіі, экскурсіі на ваенна-гістарычную, рэлігійную, экалагічную тэматыку і інш.), пракат спартыўнага інвентара (канькі, лыжы, турыстычны інвентар, палкі для скандынаўскай хадзьбы, веласіпеды).
З 1973 года для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву працуе Дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Докшыцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа». У школе культывуецца 3 віды спорту: лёгкая атлетыка, дзюдо, цяжкая атлетыка. Таксама спартыўная ўстанова аказвае наступныя віды паслуг: заняткі фітнесам з інструктарам, заняткі ў трэнажорнай зале, спартыўна-аздараўленчая падрыхтоўка па барацьбе дзюдо для пачаткоўцаў-змагароў (6–7 гадоў), арэнда спартыўнай залы і пракат спартыўнага інвентару (лыжы, стол для настольнага тэніса, стол для армрэслінгу, веласіпеды).
Кожная агульнаадукацыйная школа ў раёне мае сваю лыжную трасу. Для больш якаснай падрыхтоўкі лыжных трас набыты снегаход «Буран».
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Для тых, хто сябруе са спортам / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 5 ліп. – С. 5.
2. Аўтух, М. Ф. Хобі або Гульня ў шашкі па перапісцы / М. Ф. Аўтух, А. М. Рудак ; гутарыла М. Лук'яненка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 21 студз. – С. 5.
3. Галоўнае – быць упэўненым у сваіх сілах / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 25 крас. – С. 7.
4. Жигулин, А. Покорители барханов / А. Жигулин ; беседовал А. Орлов // Витебские вести. – 2014. – 14 янв. – С. 5.
5. Культура аптымізму і бадзёрасці / падрыхт. Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 21 мая. – С. 5.
6. Малевіч, Я. Докшыччына спартыўная / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 6 крас. – С. 1.
7. Малевіч, Я. Мароз і снег – дзень цудоўны / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). –- 2019. – 30 студз. – С. 1, 4.
8. Стадольник, Т. Скульптор тела, или Чемпионка по «спасению мира» / Т. Стадольник // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 28 верас. – С. 4.