Спіс помнікаў археалогіі. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 13.08.2019 09:34
- Адноўлена 13.08.2019 16:20
Гарадзішчы выявілі ў 1880-я гады Ф. Вярэнька і В. Шукевіч. У 1931 годзе абследаваны А. М. Ляўданскім, у 1971 годзе – А. Р. Мітрафанавым
Гарадзішча (1) знаходзіцца ў лесе, пры ўпадзенні р. Сергуч у Асеціцкае возера, ва ўрочышчы Крайская зямля за 0,3 км на захад ад вёскі Асецішча (Бярэзінскі сельсавет). Умацавана валам і ровам. Пляцоўка памерам 57х46 м. Культурны пласт 0,4–0,5 м. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III–IV ст.).
Гарадзішча (2) знаходзіцца за 3,5–4 км на захад ад вёскі, на высокім узгорку «Замак» каля былога хутара Кадлубішча. Пляцоўка памерам 71х57 м. Культурны пласт захаваўся па краях пляцоўкі. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III–IV ст.).
Гарадзішча каля вёсак Асінавік – Навасёлкі Асінаўскія
Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Асінавік (Бярозкаўскі сельсавет), ва ўрочышчы Гарадок, або Замак. Пляцоўка памерам 56х52,5 м умацавана двума кальцавымі валамі і равамі, з напольнага (паўночнага) боку – трэцім валам. Упершыню ўпамінаецца ў 1879 годзе ў кнізе «Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. Вып. 2. Барысаўскі павет». У 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў зрабіў шурф. Культурны пласт 0,7–0,8 м. Знойдзены абломкі глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні, косці жывёл, кавалкі шлаку. Адносіцца да штрыхаванай керамікі культуры (III–IV ст.).
Могільнік каля вёсак Асінавік – Сасновая
Могільнік (магілы-жальнікі) позняга сярэдневякоўя (XVI–XVII стагоддзе) знаходзіцца на тэрыторыі Бярозкаўскага сельскага і Бягомльскага пасялковага Саветаў.
Могільнік (магілы-жальнікі) знаходзіцца ва ўрочышчы Галодныя могілкі (Бярэзінскі сельсавет). Адносіцца да позняга сярэдневякоўя (XVI–XVIII ст.).
Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзгорку пад назвай «Талерка». Вышыня 17–18 м. Пляцоўка памерам 49–47 м. З поўдня, паўднёвага ўсходу і паўднёвага захаду вал і роў. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1992 годзе – А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,2–0,8 м. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку, косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III–IV ст.).
Курганныя могільнікі каля в. Беразіно
Курганны могільнік (1) знаходзіцца на паўночным захадзе ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Выскадніца. Налічваецца 18 насыпаў.
Курганны могільнік (2) знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад маста праз р. Бярэзіну, на левым беразе ракі, ва ўрочышчы Адверніца. 2 насыпы, адзін вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 2 м, другі за 20 м ад першага ў заходнім напрамку вышынёй каля 0,5 м і дыяметрам 1,5 м. Недалёка ад насыпаў знойдзены каменныя рубіла, сякера з адбітай палавінай абуха. У двары жыхара вёскі І. Казлоўскага ляжаў камень правільнай авальнай формы (20х30 см) з ёмістасцю. Паводле сведчання гаспадара, яго знайшлі паблізу курганоў.
Курганны могільнік каля вёсак Бераснёўка – Улессе
Знаходзіцца ў лесе паміж вёскамі Бераснёўка і Улессе (Бягомльскі гарпасялковы – Бярэзінскі сельскі саветы). 75 насыпаў вышынёй каля 1–1,5 м і дыяметрам 6–9 м. Выявіў у 1989 годзе Д. І. Грабоўскі. У тым жа годзе Л. У. Дучыц раскапала 2 курганы. У адным знойдзены рэшткі пахавання па абраду трупаспалення, у другім – па абраду трупапалажэння. Пахавальны інвентар адсутнічаў. Адносіцца да (Х–ХI ст.).
Гарадзішча і курганны могільнік каля в. Бірулі
Гарадзішча знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад вёскі Бірулі (Тумілавіцкі сельсавет), на ўзгорку «Шведская гара». Вышыня 10 м. Пляцоўка памерам 56х48 м. З паўночнага боку ўмацавана трыма валамі і ровам. На вяршыні ўзгорка валы канцамі заходзяць адзін за другі і ўтвараюць уваход на гарадзішча. 3 усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма воз. Медзазол. Выявіў у 1880-я годзе Ф. Вярэнька. У 1938 годзе абследавалі польскія археолагі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1981 годзе А. Р. Мітрафанаў зрабіў шурф. Культурны пласт 0,3–1,3 м. Знойдзены фрагменты глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку. Матэрыялы паказваюць, што жыццё тут існавала ў III–II ст. да н.э. – IV–V ст. н. э.
Курганны могільнік знаходзіцца на заходнім беразе воз. Медзазол, каля былога маёнтка Парэчча. 130 курганоў вышынёй 0,5–3 м і дыяметрам 4–12 м. У 1938 годзе раскопкі праводзіла археалагічная экспедыцыя Віленскага ўніверсітэта. Вывучана 16 курганоў. Выяўлены пахаванні па абраду трупаспалення і трупапалажэння (у грунце і ямах). Знойдзены бранзалеты, зашпількі, пярсцёнкі, гузікі, пацеркі з бронзы і шкла, жалезныя сякеры, наканечнікі стрэл і коп'яў, 2 арабскія манеты сярэдзіны Х ст. Адносіцца да Х–ХI ст.
Курганны могільнік у г. Бягомль
Знаходзіцца на паўночнай ускраіне гарпасялковых могілак. 6 насыпаў вышынёй 0,5–1,6 м і дыяметрам 5–8 м, пашкоджаны ямамі. Выявіў і абследаваў у 1971 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 2002 годзе адзін насып раскапаў А. В. Вайцяховіч. Знойдзена пахаванне мужчыны ў падкурганнай яме, арыентаванае галавой на захад. Вакол ямы выяўлены кальцавая агароджа з камянёў, пакладзеных на вогнішча, фрагменты ганчарных пасудзін, дротавы пярсцёнак. Адносіцца да ХI –ХII ст.
Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі (Порплішчанскі сельсавет), злева ад шашы Докшыцы – Глыбокае, на Варганскай гары вышынёй 40 м. Пляцоўка памерам 60х50 м. Адкрыў у канцы ХIХ стагоддзя Ф. В. Пакроўскі. У 1949, 1965 і 1972 гадах абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1997 годзе – Э. М. Зайкоўскі. Пры шурфоўках у культурным пласце (0,4–0,6 м) выяўлена ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка. Адносіцца да III–IV ст.
Знаходзіцца на паўднёвым схіле Варганскай гары. У 1965 годзе раскопкі праводзіў В. Штыхаў. Культурны пласт 0,8 м. Выяўлены сляды наземнага жытла з печкай-каменкай, жалезныя сярпы і шылы, 2 гліняныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожанняў, гліняныя прасліцы, фрагменты ляпнога посуду. Адносіцца да VI– VII ст.
Курганныя могільнікі каля в. Варганы
Курганны могільнік (1) знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадзішча Варганская гара. 3 насыпы. 2 з іх у 1965 годзе раскапаў В. Штыхаў. Выяўлена пахаванне па абраду трупаспалення. Адносіцца да VIII– IХ ст.
Курганны могільнік (2) знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Калдоба. 3 насыпы вышынёй каля 1,5 м.
Курганны могільнік (3) знаходзіцца за 2,5 км на поўдзень ад гарадзішча Варганская гара, каля дарогі на в. Грабучае. 40 насыпаў.
Курганны могільнік каля в. Ваўча
Знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі (Бягомльскі пасялковы Савет), у лесе, на правым беразе р. Верхняя (прыток р. Бярэзіна), 22 курганы (земляныя і каменныя), каля 100 каменных магіл. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У 1990 годзе раскопкі праводзілі Л. У. Дучыц і А. В. Квяткоўская. Выяўлены пахаванні па абраду трупапалажэння, металічныя пласцінкі ад галаўных убораў, пярсцёнкі, гліняны посуд. Адносіцца да ХI–ХVI ст.
Курганныя могільнікі каля в. Вітунічы
Знаходзіцца за З км на паўночны захад ад вёскі (Бярозкаўскі сельсавет), у лесе. 47 курганных насыпаў вышынёй 0,5–2,5 м і дыяметрам 4–12 м; за 200 м ад могільніка – курган вышынёй 2 м, шырынёй 6 м і даўжынёй 11 м. Выявіў і абследаваў у 2002–2003 гадах А. В. Вайцяховіч. Пахавальны абрад трупаспаленне і трупапалажэнне на гарызонце на рытуальным вогнішчы, якое часта мела каменную агароджу з камянёў. Знойдзены жалезныя наканечнік дзіды, нож, паясная спражка, бронзавыя паясныя кольцы, віты бранзалет, падковападобная фібула; ганчарны і міскападобны гаршчок з салярным кляймом. Адносіцца да Х – пачатку ХI ст.
Каменныя магілы знаходзяцца за 1,5 км ад вёскі, у лесе. Каля 10 магіл шырынёй 0,5–1,5 м і даўжынёй 1–2,5 м, з заходняга боку пакладзены вялікія камяні. Выявіў і абследаваў у 2003 годзе А. В. Вайцяховіч.
Курганны могільнік каля в. Вускрам'е
Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад вёскі (Бягомльскі пасялковы Савет), на левым беразе р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Перасоў. 16 насыпаў вышынёй каля 1,2 м і дыяметрам да 10 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі (Бярозкаўскі сельсавет), на ўзгорку вышынёй 7,5 м. Мае стромкія схілы, валы і равы адсутнічаюць. Пляцоўка памерам 60х40 м. З усходняга, паўднёвага і паўднёва-ўсходняга бакоў прымыкае забалочаная пойма р. Вілія. У 1949 і 1971 гадах абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,5–0,6 м. Знойдзены абломкі глінянага штрыхаванага посуду, абпаленыя камяні і кавалкі шлаку. Адносіцца да III–II ст. да н.э.
Курганны могільнік каля в. Жамойск
Знаходзіцца за З км ад вёскі (Бярозкаўскі сельсавет), каля лясной дарогі на в. Баяры, ва ўрочышчы Пяці Капцы. 5 насыпаў («капцоў»). Выявіў у 1943 годзе В. І. Скараход.
Курганны могільнік каля в. Загацце
Знаходзіцца за З км на захад ад вёскі (Валкалацкі сельсавет). 3 насыпы вышынёй 0,5–0,7 м і дыяметрам 3–5 м. У 1938–1939 гадах абследавалі польскія археолагі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1971 годзе – А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Знаходзіцца ў лесе каля балота, ва ўрочышчы Горад або Гарадок, на ўзгорку вышынёй каля 15 м. Мае 2 валы і 2 равы. Вядома з 1924 года. У 1997 годзе абследаваў Э. М. Зайкоўскі. Культурны пласт 0,2–0,7 м. Адносіцца да жалезнага веку.
Курганны могільнік каля в. Казлы
Знаходзіцца за 0,3 км на ўсход ад вёскі (Крулеўшчынскі сельсавет). 20 насыпаў вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 10 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік каля в. Кемешаўцы
Знаходзіцца за 2 км на захад ад вёскі (Бярозкаўскі сельсавет), ва ўрочышчы Камяшанскі Бор. 7 насыпаў вышынёй каля 4–5 м і дыяметрам да 6 м. Некаторыя пашкоджаны ў час Другой сусветнай вайны мясцовымі жыхарамі, якія рабілі ў іх схованкі.
Курганны могільнік каля в. Ліпск
Знаходзіцца за 3 км на ўсход ад вёскі (Бярэзінскі сельсавет), на правым беразе р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Масцішча. 25 насыпаў вышынёй каля 1–2 м і дыяметрам 4–10 м. Выявіў у канцы ХІХ стагоддзя Ф. Вярэнька. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У 1989 годзе адзін курган раскапала Л. У. Дучыц. Выяўлены рэшткі пахавання па абраду трупаспалення. Адносіцца да IХ-Х ст.
Могільнік (магілы-жальнікі) каля в. Ліпск
Помнік позняга сярэдневякоўя (ХVI–ХVIII ст.).
Курганныя могільнікі каля в. Маргавіца
Курганны могільнік (1) знаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад вёскі (Бягомльскі пасялковы Савет), ва ўрочышчы Ляхаўка. 13 насыпаў вышынёй да 1–2,5 м і дыяметрам 6–10 м, адзін курган вышынёй 4 м і дыяметрам 16 м. Выявіў і абследаваў у 1971 годзе А. Р. Мітрафанаў, абследаваў у 2002 годзе А. В. Вайцяховіч.
Курганны могільнік (2) знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, за 0,1 км на поўнач ад могільніка (1). 4 насыпы вышынёй 1–1,3 м і дыяметрам 5–8 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў.
Могільнік з камянямі знаходзіцца ва ўрочышчы Хрысцініны Лядцы, на лясным участку сярод раллі. 4 магілы дыяметрам 2,5 м па перыметры, абкладзены валунамі, і больш за 10 магіл са стэлападобнымі каменнымі надмагіллямі. Ёсць каменны крыж. У 1989 годзе выявіла і раскапала адну магілу Л. У. Дучыц. На глыбіні 0,8 м знойдзены мужчынскі шкілет, арыентаваны на захад. У 2002–2003 гадах 2 пахаванні раскапалі Л. У. Дучыц і А. В. Вайцяховіч. Знойдзены рэшткі пахаванняў, вуголле, фрагменты глінянага посуду. Адносіцца да ХV– ХVI ст.
Курганныя могільнікі каля в. Несцераўшчына
Курганны могільнік (1) знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі (Тумілавіцкі сельсавет), ва ўрочышчы Буцілаўскі Лес. 32 насыпы вышынёй 0,6–0,8 м і дыяметрам 6–15 м.
Курганны могільнік (2) знаходзіцца за 1,1 км на паўночны захад ад вёскі. 36 насыпаў вышынёй да 3 м. і дыяметрам каля 10 м. У 1938 годзе абследавалі польскія археолагі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1971 годзе – А. Р. Мітрафанаў.
Курганны могільнік каля в. Новая Вілейка
Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі (Бярозкаўскі сельсавет), у лесе, злева ад дарогі на в. Старая Вілейка. 65 насыпаў вышынёй 0,5–2 м і дыяметрам 5–12 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік каля в. Парэчча
Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі (Сітцаўскі сельсавет), у лесе. 36 насыпаў вышынёй 0,5–1,2 м і дыяметрам 4–8 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча каля в. Старое Запонне
Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі (Бярозкаўскі сельсавет). Пляцоўка памерам 59х51 м, з захаду і поўначы ўмацавана валам. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У час шурфоўкі знойдзены фрагменты глінянага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III–IV ст.). У 1970-я гады за 0,5 км ад Гарадзішча, на тарфяніку асушанай поймы р. Поня знойдзены каменны выраб светлашэрага колеру, які нагадвае форму «кубіка» з ёмістасцю і дзвюма адтулінамі ў дне. Можна меркаваць, што гэта тыгль, які служыў для выплаўкі дроту з жалеза, здабытага з балотнай руды.
Курганны могільнік каля в. Старое Запонне
Знаходзіцца за З км на паўночны захад ад вёскі, у лесе. 9 насыпаў вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 6 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў.
Курганны могільнік Трацэўшчына
Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі (Бярозкаўскі сельсавет), на ўскрайку лесу над вуз-кай лагчынай. Каля 25 насыпаў вышынёй 1 м і дыяметрам да 2 м. Выявіў у 2002 годзе В. І. Скараход.
Курганны могільнік каля в. Шалашы
Знаходзіцца за 0,3 км на паўночны ўсход ад вёскі (Тумілавіцкі сельсавет), абапал дарогі на в. Несцераўшчына. 20 насыпаў вышынёй каля 2 м і дыяметрам да 10 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганныя могільнікі каля вёскі Шклянцы
Курганны могільнік (1) знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі. 35 насыпаў вышынёй каля 2 м і дыяметрам 4–9 м.
Курганны могільнік (2) знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, абапал дарогі на г. п. Плешчаніцы. 10 насыпаў вышынёй 1–2 м і дыяметрам 6–10 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1989 годзе – Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік (3) знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі, на агародах былога мястэчка Шклянцы. 5 насыпаў (некаторыя з іх разараныя) вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 2 м.
Курганны могільнік (4) знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі, на дарозе на в. Бярозкі, за 20 м ад дарогі. 1 насып вышынёй каля 2 м і дыяметрам да 4 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 29–34.
2. Докшицкий район // Археологичекие памятники Белоруссии: железный век / Л. Д. Поболь. – Минск : Наука и техника, 1983. – С. 151–154.
3. Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 241–258.