Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Замак Аршанскі. Аршанскі раён, г. Орша

Археалагічны помнік у цэнтральнай частцы г. Орша па вуліцы Замкавая, на мысе пры ўпадзенні рэчкі Аршыца ў Дняпро.

Існаваў у XIV–XVII ст. У XIV ст. адбылося пашырэнне ўмацаванай часткі горада. Роў, які аддзяляў старажытную крэпасць ад пасада паміж рэкамі Дняпро і Аршыца, быў засыпаны. Другі роў, паралельны гэтаму, быў прарыты далей ад гарадзішча, з'яднаўшы Дняпро з Аршыцай і заключыўшы ў вадзяное кола ўчастак плошчай 3,1 га. Гэтая ўмацаваная тэрыторыя была вядома пад назвай «Замак».

На тэрыторыі замка змяшчаўся двор караля, які складаўся з некалькіх святліц, сенцаў, камор, пякарні, кухні, свірнаў на падклеццях, піўніцы (віннага склепа), стайні. Меўся агарод. Таксама размяшчаліся царква, 11 дамоў буйной шляхты, 17 дамоў мяшчан. План аршанскага замка набліжаўся да трохвугольніка. Па перыметры ён налічваў 5 вежаў, 3 з якіх былі вуглавымі; 4 вежы з 5 мелі каменныя падмуркі. Цалкам драўлянымі з'яўляліся вялікая ўязная і набатная вежы на мысе. Вуглавая вежа над Дняпром мела патаемны выхад да ракі, а ў вежы над Аршыцай, каля рынку, былі 3 брамы. Унутры ў сцяну замка былі ўмураваны драўляныя гародні, запоўненыя зямлёю, а ўверсе – крытыя пераходы.

 

Малюнак Аршанскага замка з карты IV ст. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org/wikiЦарква Аршанскага замка. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org/wiki

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі замак // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 539–540.

2. Емяльянава, В. «Аршанскі замак» / В. Емяльянава // Народнае слова. – 2007. – 16 чэрв. – С. 4.

3. Изимова, С. При слиянии двух рек / С. Изимова // Аршанская газета. – 2023. – 29 крас. – С. 6.

1. Конышева, Е. Возвышенное и земное оршанского замка / Е. Конышева // Рэспубліка. – 2003. – 24 верас. – С. 3.

2. Купава, М. Аршанскі замак – адна з рамантычных загадак беларускай гісторыі / М. Купава // Народная воля. – 1999. – 11 лют. – С. 3–4.

3. Левко, О. Н. Оршанские городище и замок / О. Н. Левко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 239.

4. Левко, О. Н. Средневековая Орша / О. Н. Левко // Средневековая Орша и ее округа : историко-археологический очерк / О. Н. Левко. – Орша : Оршанская типография, 1993. – С. 5–18.

5. Ляўко, В. М. Аршанскія гарадзішча і замак / В. М. Ляўко // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : А–К. – С. 60.

6. Оршанский замок // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – 2-е изд. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2013. – С. 242–243.

7. Ткачоў, М. А. Аршанскі замак / М. А. Ткачоў // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – С. 56.

8. Ткачоў, М. А. Аршанскі замак / М. А. Ткачоў // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – С. 54.

9. Ткачоў, М. Аршанскі замак / М. Ткачоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 3 т. / редкол.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005. – 2005. – Т. 1 : А–К. – С. 251.

10. Шабеко, И. Величие Оршанского замка / И. Шабеко // Аршанская газета. – 2008. – 19 крас. – С. 3.