
Прэзентацыя выставы работ студыі творчасці для дарослых «HAPPY-ART» «Мой сад»
- Details
- Створана 17.09.2026 14:42
Прэзентацыя выставы работ студыі творчасці для дарослых «HAPPY-ART» «Мой сад».
Адметнасць гэтай выставы – яе стваральнікі. У студыі займаюцца дарослыя людзі самых розных прафесій: урачы і інжынеры, настаўнікі і праграмісты, менеджары і дызайнеры. Гэтыя работы – вынік смеласці, жадання вучыцца і ўменне бачыць прыгожае ў штодзённасці. Тут творчасць гаворыць на зразумелай кожнаму мове душы, а карціны ажываюць, ператвараючыся ў квітнеючыя куткі прыроды.
У зале прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках: акварэль, алей, акрыл. Тэматыка работ вельмі шырокая: тут і раскошныя кветкавыя нацюрморты, і прасторы пейзажаў, і глыбокія жаночыя вобразы, і кранальныя сюжэты з дзецьмі, а таксама замалёўкі з птушкамі і жывёламі. Кожная работа – адкрыццё аўтара, яго асабістая гісторыя, успамін або фантазія.
Запрашаем прагуляцца па «Садзе» і адшукаць у ім тую кветку, якая адгукнецца вашаму настрою.
Выстава працягнецца да 18 кастрычніка.


































