Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Материалы

Запаведнікі, заказнікі, паркі. Глыбоцкі раён

arrow Гідралагічны заказнік «Возера Белае»

Заказнік створаны ў 1979 г. з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў. Плошча 950 га (2006). Уключае воз. Белае ў басейне р. Шоша і прылеглую тэрыторыю ў межах вадазборнай плошчы. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, краснапёрка; па берагах паселішчы баброў. Распаўсюджаны мох фанціналіс – адзін з рэдкіх для Беларусі відаў воднай флоры (утварае плаваючыя астраўкі). Лясістасць 90 %, пераважаюць хваёвыя лясы. Аб’ект экалагічнага турызму.


arrow Гідралагічны заказнік «Возера Доўгае»

Гідралагічны заказнік «Возера Доўгае» быў створаны ў 1979 годзе для аховы азёр Доўгае, Псуя і прылеглай часткі вадазборных плошчы. Плошча заказніка – 3,3 тыс. га (2006). Пад лесам знаходзіцца 5,5 % терыторыі, пераважаюць дубровы з прымессю клёну, ліпы, сустракаецца хвоя, елка, шэрая алешына. Флора налічвае 517 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 71 від мохападобных, 115 лішайнікаў; 65 краявідных і ўнутрывідавых таксонаў водарасцяў.

Ядро прыроднага комплекса складае стары садова-паркавы ансамбль «Галубаў сад».

Заказнік з’являўляцца перспектыўным аб’ектам развіцця экатурызму ў краіне.


arrow Гідралагічны заказнік «Гурбы»

Балота Гурбы знаходзіцца на водападзеле рэк Бярэзіны і Дзвіны і з’яўляецца часткай буйнога балотнага масіва, размешчанага ў вярхоўях Бярэзіны. Створаны ў 1996 г. Яго плошча складае 418,4 га. Сярод балотнага масіва ёсць возера. З краю балотнага масіва растуць сасновыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя лясы, кустарнікавыя зараснікі. Флора налічвае 280 відаў раслін. На тэрыторыі заказніка гняздзіцца 64 віда птушак.


arrow Гідралагічны заказнік «Сэрвач»


arrow Ландшафтна-батанічны заказнік «Зялёная дубрава»


arrow Ландшафтна-батанічны заказнік «Халмагоры»

Біялагічны заказнік «Халмагоры» быў створаны ў 1992 г. Яго плошча 176 га. Заказнік характарызуецца расчляненым рэльефам, наяўнасцю азёр, пейзажнай разнастайнасцю. Флора налічвае 430 відаў раслін. На тэрыторыі заказніка гняздзіцца 70 відаў птушак.


arrow Ландшафтна-геамарфалагічны заказнік «Малінаўшчынскія ўзвышшы»

Заказнік створаны ў 1996 г. Яго плошча 372,8 га. Уяўляе сабой тыпічны марэны масіў, які сфарміраваўся 15–20 тысяч гадоў назад у перыяд аледзянення.


arrow Ландшафтна-геамарфалагічны заказнік «Пліскі камавы масіў»

Тэрыторыя заказніка ўключае паўднёва-ўсходняе пабярэжжа возера Пліса і групу азёр, сярод якіх найбольш буйное – возера Казённае. Тэрыторыя заказніка, акрамя геалагічнага, мае і гістарычнае значэнне – побач з катлавінай і возерам Казённае захаваўся вялікі (больш за 3 м) старажытны курган.


arrow Ландшафтна-геалагічна-геамарфалагічны заказнік Авуцкая лагчына


arrow Ландшафтна-геалагічна-геамарфалагічны заказнік возера Доўгае і Псуя (лагчынная катлавіна азёр)


arrow Ландшафтна-геалагічна-геамарфалагічны заказнік «Сетаўскае селішча»


arrow Ландшафтна-гідралагічны заказнік «Галубіцкая пушча»

Заказнік непасрэдна прымыкае да тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка і ўяўляе сабой адзіны з запаведнікам прыродны комплекс.


arrow Глыбоцкі дэндралагічны сад


arrow Парк Залессе

Парк закладзены ў сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку графа Молле на маляўнічым рэльефе водна-ледніковага ўтварэння побач з азёрамі Белае і Мурамшчына. У мінулым тут быў горад з умацаваным замкам, на месцы якога захаваліся ўзгоркі і курганы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. Карстовые пещеры и легенды о сокровищах / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 29 нояб. – С. 5.

2. Берникович, Д. Природные богатства озерного края / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 14 дек. – С. 9.

3. Глубокский район. Природные заказники // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism,sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 46.

4. Долгое // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 180.

5. Заказник «Озеро Долгое» [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.by/marshruty/zakaznik-golubov-sad-/. – Дата доступа: 12.09.2017.

6. Кавалеўскі, С. Самае глыбокае возера – Доўгае / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2015. – 31 авг. – С. 4.

7. Кавалеўскі, С. Таямніцы возера Доўгае [на тэрыторыі Глыбоцкага раёна] / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2015. – 24 сент. – С. 22.

8. Куклов, В. Неделимое целое / В. Куклов // Родная прырода. – 2014. – № 1. – С. 4–5.

9. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с

10. Сервечь // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 515.

11. Экалагічны веснік : [экалагічная старонка] / подг. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 24 студз. – С. 6.