Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, ДУК. Полацкі раён, г. Полацк

 

Сучасная назва ДУК «Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур»
Былая назва Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур (2000)
Тып дзяржаўная ўстанова культуры
Дата заснавання 2000
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк
Сайт https://vk.com/club157203081

 

На самай старажытнай вуліцы г. Полацка, у прыгожым месцы, насупраць Богаяўленскага сабора для жыхароў і гасцей горада заўсёды адкрыты дзверы Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур.

Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур адчыніў свае дзверы ў 2000 годзе. Асноўнай задачай Цэнтра з'яўляецца захаванне і адраджэнне традыцыйных нацыянальных рамёстваў і прапаганда лепшых народных беларускіх традыцый і абрадаў. Ажыццяўляецца навукова-даследчая, літаратурная, музычная, выставачная дзейнасць, камплектуюцца фондавыя калекцыі. Пастаянная ўвага надаецца адукацыі і выхаванню падрастаючага пакалення, далучэнню яго да духоўнай спадчыны.

Адзін з прыярытэтных накірункаў работы – выставачная дзейнасць. Кожны месяц мяняюцца экспазіцыі ў дзвюх выставачных залах, выстаўляюцца творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, графікі і фотамастацтва. Свае працы паказваюць мастакі з Мінска, Віцебска, Ліды, Наваполацка, Полацка і інш.

Пры Цэнтры працуюць гурткі па аплікацыі саломкай, ткацтву, этнаграфічны гурток «Бабін кут», клуб майстроў ласкутнага шыцця «Рошва», народны клуб народных майстроў і мастакоў «Майстар», клуб народнай культуры «Хаш», народны клуб майстроў «Роднасць». У г. п. Ветрына і в. Фарынава знаходзяцца філіялы Цэнтра.

Майстры Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур – удзельнікі і дыпламанты раённых, абласных, рэспубліканскіх фестываляў і святаў, у тым ліку міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэспубліканскай выставы-кірмашу рамёстваў «Горад майстроў», абласнога конкурсу «Гуляй, гармонік», нацыянальнага свята Дзень беларускага пісьменства (Паставы, 2006), выставы народнага мастацтва «Жывыя крыніцы» (2006), кірмашу рамёстваў (Лодзь, Польшча) і іншыя.

У Цэнтры створаны ўсе ўмовы для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў – творчых вечарын, сустрэч, прэзентацый, канцэртаў. Вядзецца адраджэнне і прапаганда беларускіх свят і абрадаў. Этнаграфічныя і літаратурныя экспедыцыі праводзяцца кожны год і прыцягваюць да сябе майстроў, літаратараў і спецыялістаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Ніжне-Пакроўская, д. 27.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Выставачная зала цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 869.

2. Вялюга, С. Запрашае ЦНК: Цэнтр нацыянальнай культуры пачаў дзейнічаць у Полацку / С. Вялюга // Полацкі веснік. – 1993. – 23 крас. – С. 2.

3. Гавейновіч, В. Цэнтр рамёстваў святкаваў уваходзіны / В. Гавейновіч.// Полацкі веснік. – 2003. – 8 ліп. – С. 3.

4. Дубровская, О. По поясу встречают / О. Дубровская // Знамя юности. – 2019. – 4 янв. – С. 10.

5. Марчук, Р. Майстэрства – рэч эксклюзіўная / Р. Марчук // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 16 сак. – С. 24.

6. Машэзава, І. Майстар ганчарнай справы / І. Машэзава // Полацкі веснік. – 2009. – 18 верас. – С. 8.

7. Полоцкий районный центр ремесел // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 343.

8. Чымірыкіна, Н. Полацку прысвячаецца / Н. Чымірыкіна // Полацкі веснік. – 2018. – 16 сак. – С. 6.

 

ДУК «Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур». Фотаздымак з сайта https://ok.ru

 

СПАСЫЛКІ

arrow ГУК «Полоцкий районный Центр ремёсел и национальных культур»