Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дом культуры Гарадоцкі гарадскі, ДУК. Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Сучасная назва     ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры»
Тып     дзяржаўная ўстанова культуры
Месца знаходжання     Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

 

 

 

ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры» – асноўны цэнтр адпачынку жыхароў раёна. У ГДК назапашаны значны вопыт па арганізацыі вольнага часу насельніцтва, які дазваляе праводзіць мноства мерапрыемстваў: святы гістарычнага календара, прысвечаныя Дню Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, святы народнага календара, тэматычныя вечары і тэатралізаваныя паказы, вечары адпачынку і клубныя вечары займальнага вольнага часу, музычна-забаўляльныя праграмы, дзіцячыя ранішнікі і гульнёвыя праграмы, дні калектыўнага адпачынку і інш. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца навагоднія тэатралізаваныя паказы з удзелам усіх калектываў мастацкай самадзейнасці ГДК, якія ўжо на працягу многіх гадоў збіраюць велізарную колькасць гледачоў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ГДК з'яўляюцца:

– арганізацыя вольнага часу розных катэгорый насельніцтва;

– развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў калектываў;

– патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

У ГДК актыўна і плённа дзейнічаюць 19 калектываў мастацкай самадзейнасці, у тым ліку 11 дзіцячых. Сярод іх: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца «Яблынька», народны драматычны тэатр, народны тэатр сатыры і гумару «Фанограф», вакальна-інструментальны ансамбль «Лель», хор ветэранаў «Кацюша», вакальны гурт «Свой хіт», вакальны гурт «Стыхія», гурт эстраднага танца «Флэш» і іншыя.

Дзіцячыя калектывы мастацкай самадзейнасці: вакальны гурт «Рамантыка», вакальны гурт «Кактэйль», вакальны гурт «Вясёлка», вакальны гурт «Вясёлачка», тэатральны калектыў «Эцюд», узорная студыя бальнага танца «Гармонія», гурт бальнага танца «Радасць», гурт творчага развіцця «РАСТок», тэатральны калектыў «Акадэмія дзяцінства», гурт эстраднага танца «MixDance», тэатральны калектыў «Ералаш».

Калектывы мастацкай самадзейнасці ГДК – актыўныя ўдзельнікі і пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Дырэктар – Раманюга Ірына Генадзьеўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Пралетарская, 4.

 

ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта https://vk.com
.

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Смеяться не грешно / А. Быньков // Витебские вести. – 2014. – 4 окт. – С. 11.

2. Городокский городской Дом культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 332–333.

3. Дарошчанка, І. Фестываль сабраў ветэранаў / І. Дарошчанка // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 30 сак. – С. 1.

4. Якаўлева, С. Багатая на таленты Гарадоцкая зямля / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 2 крас. – С. 5.

5. Якаўлева, С. Паклонам самым нізкім / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 21 лістап. – С. 1–2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Городокский ГДК