Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палац культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». г. Віцебск

 

Сучасная назва Палац культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»
Былая назва клуб «Суботнік»
Былая назва Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў
Тып дзяржаўная ўстанова
Дата заснавання 1919
Месца знаходжання  г. Віцебск
Сайт http://www.vitebsk.rw.by

 

Палац культуры чыгуначнікаў пачаў сваю гісторыю ў 1919 годзе. Першым калектывам установы стаў народны драматычны тэатр (зараз народны тэатр «Сінтэз»). Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны арганізацыя вольнага часу чыгуначнікаў і развіццё мастацкай самадзейнай творчасці ажыццяўлялася ў пераабсталяваным яшчэ ў 1920 годзе школьным будынку – клубе «Суботнік».

Пасля Вялікай Айчыннай вайны клубная работа ажыццяўлялася ў будынку палітаддзела Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, а таксама на тэрыторыі былога Ялагінскага саду (цяпер – парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў). Сённяшні будынак Палаца культуры ўзведзены ў 1964 годзе.

Установа неаднаразова змяняла сваю назву. З 1963 года гэта быў Дом культуры чыгуначнікаў, з 1987 года – Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. З 2000 года ўстанова знаходзіцца ў структуры Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. У 2006 годзе адбылося аб'яднанне Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў і фізкультурна-спартыўнага камбіната «Лакаматыў». Установа атрымала сваю новую назву – культурна-спартыўны цэнтр УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Палаца з'яўляюцца:

– фарміраванне культурных запытаў, задавальненне духоўных патрэб, стварэнне ўмоў для развіцця ініцыятывы, творчасці, актыўнага адпачынку чыгуначнікаў і іх сем'яў;

– арганізацыя і правядзенне рознабаковай культурна-масавай, асветніцкай работы, арганізацыя змястоўнага вольнага часу грамадзян;

– развіццё дзіцячай тэхнічнай творчасці;

– арганізацыя работы аматарскіх аб'яднанняў, платных гурткоў.

Палац культуры чыгуначнікаў арганізуе і праводзіць разнастайныя культурна-масавыя мерапрыемствы: прафесійныя святы і конкурсныя праграмы прафесійнага майстэрства, юбілеі і вечары ўшанавання, канферэнцыі і трэнінгі, фестывалі розных узроўняў і прэзентацыі, народныя фальклорныя святы і тэатральныя спектаклі, вечары калектыўнага адпачынку і канцэрты, забаўляльныя шоу-праграмы і дыскатэкі для моладзі, іншыя мерапрыемствы для рознаўзроставай катэгорыі гледача, у тым ліку і дзяцей.

У Палацы культуры дзейнічаюць звыш 20 калектываў самадзейнай мастацкай творчасці, 6 калектываў носяць званне «народны» ці «ўзорны». Сярод дзіцячых творчых калектываў можна адзначыць узорныя: аркестр народных інструментаў, тэатр «Вясёлка», ансамбль танца «Ладачкі», а таксама дзіцячы музычны тэатр «Карамелькі», школы вядучых, танца «LOCO» і мадэльную школу добрых манер «BON TON», ансамбль спартыўнага бальнага танца «Рытм» і іншыя.

Дарослыя творчыя калектывы Палаца культуры прадстаўлены, акрамя народнага тэатра «Сінтэз», народным хорам чыгуначнікаў (мужчынскай і жаночай вакальнай групамі), народным аркестрам народных інструментаў, мужчынскай вакальнай групай «Экспрэс-band», школай чэрлідынгу і іншымі.

У Палацы культуры працуюць платныя харэаграфічныя групы, спартыўныя секцыі і іншыя аб'яднанні.

Адрас: г. Віцебск, вуліца Някрасава, 2а/46.

 

Палац культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Фота з сайта https://vittcson.by/


ЛІТАРАТУРА

1. Азевич, И. Когда в душе живет песня / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 24 нояб. – С. IV.– (Прил.: «Вечерний Витебск»).

2. Віцебскі культурна-спартыўны цэнтр// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 338.

3. Дегтярев, Г. Дворец, где можно раскрыть свой талант / Г. Дегтярев ; записала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 3 лют. – С. 4.

4. Дедюро, Л. Зимний бал от «Меренги» / Л. Дедюро // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 15 студз. – С. 2.

5. Залесская, С. «И всегда хорошее настроение...» / С. Залесская // Віцебскі рабочы. – 2008. – 26 ліп. – С. 11.

6. Залесская, С. КСЦ: центр хорошего настроения / С. Залесская // Транспортный вестник. – 2008. – 24 июля. – С. 7.

7. Кастэнка, С. Р. Віцебскі народны аркестр народных інструментаў / С. Р. Кастэнка// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 341.

8. Кастэнка, С. Р. Віцебскі народны хор народнай песні / С. Р. Кастэнка// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 352–353.

9. Кастэнка, С. Р. Віцебскі ўзорны аркестр народных інструментаў / С. Р. Кастэнка// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 358–359.

10. Кастэнка, С. Р. Віцебскі ўзорны тэатр «Вясёлка» / С. Р. Кастэнка// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 363.

11. Крупица, Н. История на подмостках / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 19 окт. – С. 8.

12. Крупица, Н. Музы зовут... / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 30 авг. – С. VI.– (Прил.: «Вечерний Витебск»).

13. Локомотив культуры и здоровья // Рэспубліка. – 2012. – 12 чэрв. – С. 3.

14. Пастернак, Т. Досуг для души и с пользой для здоровья приглашает провести культурно-спортивный центр железнодорожников [Витебска] / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 28 лют. – С. 5.

15. Петроченко, Н. Учить поэзией звуков / Н. Петроченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 17 апр. – С. 5.

16. Сеньков, В. Культуры храм и всем дворцам дворец / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 27 июля. – С. 5.