Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка-філіял № 3 імя Я. Купалы, г. Полацк. Полацкі раён

Бібліятэка-філіял № 3 імя Янкі Купалы адчыніла свае дзверы 21 снежня 1950 года. У той час установа мела назву «Гарадская бібліятэка № 2». У 1964 годзе рашэннем Полацкага выканаўчага камітэта бібліятэцы прысвоена імя Янкі Купалы. З 1978 года бібліятэка ўваходзіць у склад ДУК «Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». 

У 1989 годзе бібліятэка пераехала ў новы будынак, дзе знаходзіцца і сёння. У бібліятэцы маюцца наступныя структурныя падраздзяленні: абанемент для абслугоўвання дарослага насельніцтва і дзяцей, чытальная зала для дарослых і дзяцей, зала для правядзення масавых мерапрыемстваў, зала праваслаўнай літаратуры, платны сектар. Сукупны кніжны фонд бібліятэкі складае 67 537 дакументаў на розных носьбітах, сярод іх больш за 70 найменняў перыядычных выданняў. Работнікамі бібліятэкі аказваецца каля 90 відаў платных паслуг, абслугоўваецца больш за 7000 чытачоў у год.

Бібліятэка вядзе актыўную працу па інфармацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці, выкарыстоўваюцца розныя формы работы. Сістэма каталогаў і картатэк, прававая база «Эталон», электронны каталог, а таксама доступ да сеткі Internet – усё гэта дазваляе палепшыць якасць абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі.

Па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была адчынена зала праваслаўнай літаратуры, фонд якой пастаянна папаўняецца кнігамі, набытымі ў выдавецтве Беларускага Экзархата, а таксама літаратурай, атрыманай у дар ад Полацкай епархіі і выдавецтва Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Бібліятэка прымае ўдзел у сумесных праектах, накіраваных на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, з прыходамі праваслаўных храмаў Полацкай Епархіі: Святога Архангела Міхаіла (г. Наваполацк) і Пакрова Прасвятой Багародзіцы (г. Полацк).

У бібліятэцы распрацаваны і з поспехам рэалізуюцца індывідуальныя творчыя планы, праграмы і праекты: «Абарані правы дзіцяці» – праграма па прававым выхаванні для сярэдняга школьнага ўзросту; «Праменьчык дабрыні» – індывідуальны план працы для дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі; «Далучыцца да роднага слова» – індывідуальная праграма па папулярызацыі беларускай кнігі; «У гармоніі з прыродай» – індывідуальная праграма па эколага-мастацкім выхаванні; «Падарожжа па дарогах здароўя» – індывідуальны план работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця; «Мой горад – Радзімы часціца» – індывідуальная краязнаўчая праграма; «Святы праваслаўнага календара» – індывідуальная духоўна-асветніцкая праграма для навучэнцаў Полацкага кадэцкага вучылішча; «Бібліятэчныя сезоны» – праграма па арганізацыі вольнага часу жыхароў мікрараёна Марыненка і многія іншыя.

Ужо некалькі гадоў у бібліятэцы працуе дамашні абанемент «Кніга – 103», у рамках якога абслугоўваюцца дома 12 чалавек: пенсіянеры і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Бібліятэка прымае актыўны ўдзел у гарадскіх і раённых святах.

Калектыў бібліятэкі працуе пад дэвізам «Кожнаму чытачу – свая бібліятэка». Дзякуючы прыгожаму афармленню, створанаму намаганнямі бібліятэкараў, добразычлівай атмасферы, наяўнасці камп'ютарнай тэхнікі, добраму камплектаванню, а галоўнае творчаму, працаздольнаму калектыву бібліятэка-філіял № 3 імя Янкі Купалы стала сапраўдным культурным і інфармацыйным цэнтрам для жыхароў мікрараёна Марыненка.

Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць бібліятэкі імя Янкі Купалы можна на сайтах, у сацыяльных сетках:

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Марыненка, д. 42.

  

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеева, Л. Чырвоныя ружы i «Накцюрн» Шапэна / Л. Аляксеева / Полацкі веснiк. – 2001. – 30 студз. – С. 3.

2. Бакунович, О. В. Звоны... ангельских высот / О. В. Бакунович // Полацкі веснік. – 2016. – 26 лют. – С. 7.

3. Бакунович, О. Музыка Чайковского – в гармонии сердец / О. Бакунович // Полацкі веснік. – 2017. – 17 лют. – С. 7.

4. Бакунович, О. В. От Полоцка – до «стен Бородина» / О. В. Бакунович // Полацкі веснік. – 2017. – 24 сак. – С. 7.

5. Гарачава, Г. Бiблiятэка святкуе свой 50-гадовы юбiлей / Г. Гарачава // Полацкі веснік. – 2000. – 15 снеж. – С. 2.

6. Ермалаева, В. Роднае слова – песня / В. Ермалаева // Народнае слова. – 2006. – 19 верас. – С. 5.

7. Загурская, Г. Заўсёды – з Музай / Г. Загурская // Полацкі веснік. – 2013. – 19 крас. – С. 11.

8. Загурская, Г. Яркая плынь творчасці / Г. Загурская // Полацкі веснік. – 2013. – 26 сак. – С. 4.

9. Замкоўскі, А. У пошуку адвечнага шляху / А. Замкоўскі // Полацкi веснiк. – 2008. – 7 сак. – С. 7.

10. Катушонок, Г. Под сенью духовности: новый зал православной литературы открылся в полоцкой библиотеке имени Янки Купалы / Г. Катушонок // Информ Плюс (Полоцк). – 2013. – 20 июня. – С. 4.

11. Коваль, Ю. Просветительский проект библиотеки / Ю. Коваль // Народнае слова. – 2013. – 25 чэрв. – С. 7.

12. Колосова, Л. Книга жизни Галины Горячевой / Л. Колосова // Полацкi веснік. – 2007. – 23 кастр. – С. 4.

13. Машезова, И. В храме книг / И. Машезова // Полацкі веснік. – 2010. – 24 снеж. – С. 4.

14. Ненарадова, О. Святость Полоцкой земли / О. Ненарадова // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2012. – № 2. – С. 4.

15. Працуковіч, М. Я. У бібліятэках / М. Я. Працуковіч // Полацкі веснік. – 2017. – 1 снеж. – С. 15 ; 15 снеж. – С. 17 ; 30 снеж. – С. 7 ; 2018. – 12 студз. – С. 7 ; 16 лют. – С. 17 ; 9 сак. – С. 6 ; 6 крас. – С. 17 ; 27 крас. – С. 17 ; 11 мая. – С. 17 ; 8 чэрв. – С. 7 ; 22 чэрв. – С. 16 ; 28 верас. – С. 7 ; 19 кастр. – С. 16 ; 6 лістап. – С. 5.

16. Філімонава, Т. У імя праўды і дабра / Т. Філімонава // Полацкі веснік. – 2018. – 27 ліп. – С. 15.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйная старонка бібліятэкі імя Я. Купалы ў Facebook

arrow Афіцыйная старонка бібліятэкі імя Я. Купалы ў ВК