Трудовая смена, газета. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 11.06.2019 12:23
- Адноўлена 11.06.2019 11:41
Назва выдання | Трудовая смена |
Тып СМІ | газета ААТ «Полацк-Шкловалакно» |
Мова |
руская
|
Перыядычнасць выхаду | 1 раз на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Буднік Марыя Пятроўна |
Адрас рэдакцыі | 211400, Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Будаўнічая, 30 |
Афіцыйны сайт | http://www.polotsk-psv.by/company/sosial/novosti/ |
І, нарэшце, выйшаў Загад Дзяржаўнага Камітэта БССР па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю № 200 ад 24 верасня 1979 года «Аб выданні шматтыражнай газеты» з 1 студзеня 1980 года. Загадам таксама ўсталёўвалася, што газета будзе выходзіць на 4-х палосах палавіннага фармату, перыядычнасцю 1 раз у тыдзень. І вось, 10 студзеня 1980 года, працаўнікі ААТ «Полацк-Шкловалакно» атрымалі першы нумар шматтыражнай газеты «Трудовая смена».
На падставе Загаду ў штаце газеты з'явіліся першыя супрацоўнікі: рэдактар Уладзімір Міхайлавіч Рыбакоў і карэспандэнт Арсень Яфімавіч Войтаў. На старонках шматтыражкі знайшлі адлюстраванне вытворчае і партыйнае жыццё, праца прафсаюзных і камсамольскіх арганізацый. Асноўная ўвага заўсёды надавалася людзям працы. Пастаяннымі сталі рубрыкі «Все резервы в действие», «Анализ производственно-хозяйственной деятельности», «Дневник идеологической работы», «Трибуна пропагандиста» і многія іншыя.
Свой аўтарскі след у газеце пакінулі кіраўнікі прадпрыемства, вытворчых падраздзяленняў, прафсаюзных, камсамольскіх арганізацый, рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі. Актыўна выступалі на старонках газеты і кіраўнікі створаных у цэхах карэспандэнцкіх пунктаў: Соф'я Яфімаўна Сцешына, Галіна Аляксандраўна Скараход, Таццяна Фёдараўна Малаховская і іншыя. Усе гэтыя людзі і многія іншыя стаялі ля вытокаў «завадской шматтыражкі». Яны далі «Трудовой смене» ўпэўнены старт, вызначылі яе асноўныя ідэйныя пазіцыі, тэматычную накіраванасць.
Нядоўга кіравала газетай О. І. Гавейновіч. Доўгія гады ўзначальвала рэдакцыйны калектыў Галіна Сяргееўна Іванова. Калі Галіну Сяргееўну праводзілі на заслужаны адпачынак, эстафету прыняла Марына Адамаўна Касцючэнка. І сёння газета верная традыцыям. Рэдакцыйны калектыў, пазаштатныя карэспандэнты расказваюць пра людзей прадпрыемства, пра самыя галоўныя падзеі, якія адбываюцца ў жыцці калектыву. Галоўным рэдактарам газеты з'яўляецца Буднік Марыя Пятроўна.