Голас Расоншчыны, газета. Расонскі раён, г. п. Расоны
- Подробности
- Створана 02.04.2020 12:23
- Адноўлена 07.05.2020 11:02
Назва выдання | Голас Расоншчыны |
Былая назва | Камуністычны шлях (1965) |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная грамадска-палітычная |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
1 раз на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Кірылава Алена Юр'еўна |
Адрас рэдакцыі | Віцебская вобласць, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 4, каб. 56 |
Афіцыйны сайт | http://www.rossonka.by/ |
4 чэрвеня 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай «Калектывіст Расоншчыны», які не захаваўся ў архівах.
У перадваенны перыяд газета знаходзілася пад ўздзеяннем сацыялістычных пераўтварэнняў, актыўна ўдзельнічала ў мабілізацыі працоўных на выкананне планаў першых пяцігодак.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні–кастрычніку 1943 года выдавалася раённая газета «Сацыялістычная праца» (12 нумароў) на базе Расонскай партызанскай брыгады імя Сталіна. Перыядычнае выданне выходзіла ў друкарні ў в. Тапары, якая зараз не існуе ў Янкавіцкім сельсавеце.
На перыядычнасць ў ваенны час нельга было разлічваць. Не хапала паперы і друкарскай фарбы. З-за абмежаванасці тыражоў на друкаваных аркушах рабілася адзнака «Прачытай і перадай другому». Перад журналістамі падпольнага друку стаяла задача: агітацыя і прапаганда ўсенароднага супраціўлення захопнікам.
Адзін з нумароў газеты «Сацыялістычная праца» ад 10 верасня 1943 года знаходзіцца ў экспазіцыі музея баявой садружнасці. Са старонак падпольнага выдання можна было даведацца пра тое, якую агітацыю вялі акупанты на захопленай тэрыторыі. Расонскія журналісты ваеннага часу выказвалі свае меркаванні на заявы, зробленыя немцамі ў сваіх выданнях, і заклікалі ўзмацніць удары па ворагу. Галоўныя рэдактары перыядычнага выдання ў ваенны час – Курлевіч, Бельскі.
Пасля вызвалення Расоншчыны газета актыўна ўдзельнічала ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.
3 красавіка 1965 года стала выходзіць пад назвай «Камуністычны шлях». Рэдактары: У. Сімураў (1965–1966), Г. Шаршнёў (1967–1973), Л. Галаўня (1973–2005).
За актыўны ўдзел у выхаванні працоўных, мабілізацыю іх на паспяховае выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
3 1 студзеня 1991 года газета выходзіць пад назвай «Голас Расоншчыны».
З цягам часу змянялася перыядычнасць. Раней газета выходзіла 2 разы на тыдзень (па аўторках на чатырох старонках, па пятніцах на шасці старонках) і 3 разы на тыдзень.
У 2020 годзе перыядычнае выданне выходзіць на беларускай і рускай мовах адзін раз на тыдзень на 12 старонках.
Асноўныя рубрыкі: «Час. Падзеі. Людзі», «Прынцып працы – адно акно», «У райвыканкаме», «Сельскія будні», «Ветэраны», «Малышок», «Школьны ўзрост», «Свет нашых захапленняў», «Расоншчына турыстычная», «Вытокі духоўнасці», «Спартыўныя баталіі» і іншыя.
Тэматычныя старонкі: эканамічная – «Эканамічная прастора», экалагічная – «Прырода роднага краю», сямейная – «На скрыжаванні лёсу», патрыятычная – «Дубняк», літаратурная – «Натхненне» і іншыя.
Разам з асвятленнем пытанняў сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця раёна рэдакцыя вялікую ўвагу надае інфармацыйнай насычанасці газеты, абавязковай прысутнасці здымкаў, публікацый пра людзей.
Перыядычнае выданне друкуецца ў Наваполацкай тыпаграфіі.
У 2016 годзе афіцыйны сайт раённай газеты па выніках абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Францыска Скарыны прызнаны лепшым інтэрнэт-рэсурсам друкаваных СМІ Віцебскай вобласці.
У структуры рэдакцыі раённай газеты «Голас Расоншчыны» – праграма радыёвяшчання «Веснік Расоншчыны» Расонскага раённага выканаўчага камітэта, Расонскага раённага Савета дэпутатаў.
Адрас: Віцебская вобласць, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 4, каб. 56.
Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, М. Мэтр журналистики / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 3 чэрв. – С. 12.
2. Аляксеева, М. Нам – 75! / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2007. – 1 чэрв. – С. 1.
3. Алексеева, М. «Районка» как стартовая площадка / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 3 чэрв. – С. 9.
4. Барадулькіна, А. «Прачытай і перадай другому» / А. Барадулькіна // Голас Расоншчыны. – 2019. – 11 мая. – С. 5.
5. Гартаючы падшыўкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 82–84.
6. «Голас Расоншчыны» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 19–20.
7. Кириллова, Е. 90 килограммов свежих новостей / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 3 чэрв. – С. 8.
8. Кірылава, А. З юбілеем, любімая газета!!! / А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2017. – 3 чэрв. – С. 1–2.
9. Лебедзева, В. На службе ў Яго Вялікасці Слова / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 5 мая. – С. 3.
10. Лопатина, Т. «Ради нескольких строчек в газете...» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 3 чэрв. – С. 6–7.
11. Пастернак, Т. «Голасу Расоншчыны» – 85! / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 3 июня. – С. 13.
12. Премия имени Франциска Скорины – у «Россонки» / подгот.: А. Бородулькина, Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2016. – 7 мая. – С. 9.
13. Раённай газеце – 70 гадоў // Голас Расоншчыны. – 2002. – 7 чэрв. – С. 1–2.
14. Шиёнок, В. Ф. «Голас Расоншчыны» / В. Ф. Шиёнок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 321–322.
СПАСЫЛКІ