Музей баявой садружнасці. Расонскі раён, г. п. Расоны
- Подробности
- Створана 06.04.2020 08:40
- Адноўлена 06.04.2020 16:44
Сучасная назва | Музей баявой садружнасці |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 1978 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны |
Сайт | http://rossony.museum.by/ |
Гарадскі пасёлак Расоны размешчаны на стыку трох дзяржаў – Расіі, Беларусі і Латвіі. На гэтай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў утвораны Брацкі партызанскі край (плошча 10 тыс. км2).
Паводле Пастановы бюро ЦК КПБ ад 18 жніўня 1978 года ў г. п. Расоны быў створаны музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан.
У будынку разбіраліся сцены, каб з сумежных пакояў атрымаць неабходныя прасторныя залы. Афармленнем экспазіцыі займаліся віцебскія мастакі. Кіраўніцтва музея ў Мінску прапанавала сучасную назву. Афармленнем экспазіцыі заняліся мастацкія майстэрні Мінска.
4 ліпеня 1981 года музей быў адчынены для наведвальнікаў.
У 1981–1990 гг. – філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дырэктары музея: Л. А. Макараў, А. І. Герасімаў. 3 1997 года – Н. М. Свяжынская.
Асноўны фонд музея (2008) налічваў 5460 экспанатаў, навукова-дапаможны – 10241 адзінка захоўвання. Агульная плошча экспазіцыі 955 м2.
Збор музейных прадметаў і рэліквій пастаянна вядзецца па калекцыях:
– рэчавы фонд: прадметы побыту ваеннага часу, адзенне, музычныя інструменты, сцягі, гаспадарчы інвентар, форменнае адзенне, ткацкія вырабы, сталовыя прыборы, медыцынскія інструменты, кераміка;
– дакументы: асабістыя дакументы воінаў, партызан, жыхароў раёна, кнігі, плакаты, асабістыя лісты, газеты, рукапісы;
– выяўленчае мастацтва: карціны, малюнкі, скульптура, паштоўкі, жывапіс, графіка;
– нумізматыка: ордэны, медалі, значкі, грашовыя знакі (манеты);
– зброя: зброя агнястрэльная перыяду Вялікай Айчыннай вайны;
– фотадакументы: асабістыя фатаграфіі воінаў і партызан, заслужаных жыхароў раёна, фатаграфіі асобных гістарычных падзей.
У музеі 12 залаў, у тым ліку выставачная зала, 2 залы краязнаўчай экспазіцыі. Асобная зала музея прысвечана вядомаму дзяржаўнаму дзеячу Беларусі, Герою Савецкага Саюза, Герою Сацыялістычнай працы П. М. Машэраву.
У музеі дзейнічае пастаянная выстаўка «Гісторыя Расонскага краю».
Экспазіцыя размешчана па раздзелах:
– нападзенне Германіі на СССР, абарончыя баі на паўночным захадзе Беларусі, нашы землякі – удзельнікі баёў на асноўных участках фронту ў пачатковы перыяд вайны;
– зараджэнне і развіццё антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Расонска-Асвейскім краі, акупацыйны рэжым і зверствы гітлераўцаў; арганізацыя і баявая дзейнасць партызанскіх брыгад на поўначы Віцебскай вобласці, стварэнне Расонска-Асвейскай партызанскай зоны;
– утварэнне Брацкага партызанскага краю, сумесныя баявыя аперацыі партызан;
– жыццё і побыт насельніцтва і партызан у краі;
– баявыя дзеянні на тэрыторыі партызанскага краю;
– удзел партызан краю ў «рэйкавай вайне», баявое ўзаемадзеянне партызан з воінамі Чырвонай Арміі;
– вызваленне паўночна-заходняй часткі Беларусі, удзел ураджэнцаў Расоншчыны ў вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў краіны Заходняй Еўропы.
Арганізуюцца выстаўкі ваенна-патрыятычнага і мастацкага накірункаў, выязныя выставы ў в. Роўнае Поле, дзе прадметамі партызанскага быту афармляюцца зямлянкі байцоў брыгады імя К. К. Ракасоўскага.
УК «Музей баявой садружнасці» – цэнтр ваенна-патрыятычнага і інтэрнацыянальнага выхавання моладзі.
Формы масавай работы:
– экскурсіі ў музеі і па памятных мясцінах Расоншчыны;
– тэматычныя і святочныя сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны;
– арганізацыя выстаў;
– правядзенне ўрокаў Свету, Мужнасці, гутарак, ўручэнне пашпартоў і камсамольскіх дакументаў.
На пляцоўцы перад будынкам музея размешчана выстава цяжкага ўзбраення Савецкай Арміі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Мастацкае афармленне экспазіцыі выканана мастаком В. К. Чуглазавым.
У 2009 годзе па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу музею прысуджана трэцяе месца за працу па патрыятычным выхаванні ў намінацыі «Музей і новыя адукацыйныя праграмы».
Музей баявой садружнасці праводзіць тэматычныя сустрэчы «Афганістан – подзвіг веры, абавязку, прысягі»; «Кажа памяць сэрца», прысвечаныя Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў; выставы карцін і фатаграфій.
Наведвальнікі музея маюць магчымасць набыць сувенірную прадукцыю, наборы паштовак і буклеты.
У верасні 2019 года ва ўстанове культуры пачалася маштабная мадэрнізацыя.
Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 10 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, М. «Па праве памяці...» / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 16 лют. – С. 1.
2. Аляксеева, М. Рэчы ўмеюць гаварыць... / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2012. – 21 лют. – С. 2.
3. Аляксеева, М. Супрацоўнікі музея наведалі Каханавіцкую школу / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2019. – 16 лют. – С. 5.
4. «Афганскую перевернув страницу» / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 23 лют. – С. 4.
5. Бородулькина, А. В память об отце / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 21 ліп. – С. 4.
6. Бородулькина, А. Живых и павших помнить... / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 17 лют. – С. 4.
7. Бородулькина, А. «Зарисовки войны» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 24 чэрв. – С. 4.
8. Бородулькина, А. «Россонщина – моя любовь» / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 18 жн. – С. 7.
9. Бородулькина, А. Состоялся первый выпуск «Музейнаго меридиана» / А. Бородулькина, М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 11 лістап. – С. 5
10. Бородулькина, А. С почётной миссией – в музей! / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 21 ліп. – С. 4.
11. Бородулькина, А. У памяти нет срока давности / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2014. – 31 мая. – С. 2.
12. Бородулькина, А. Чтобы память жила... / А. Бородулькина, И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 12 мая. – С. 5.
13. Вечной памятью жив / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 2 лют. – С. 7.
14. Гореликова, И. В музей за историей войны / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 16 студз. – С. 3.
15. Гореликова, И. Музей Тюссо в Россонах / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2010. – 19 сак. – С. 1.
16. Гореликова, И. «Память стучит набатом» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2019. – 13 крас. – С. 6.
17. Гореликова, И. Приглашаем на выставку / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 5 мая. – С. 9.
18. Издана брошюра / М. Алексеева [и др.] // Голас Расоншчыны. – 2018. – 17 лют. – С. 7.
19. Казакова, О. Дорогами нашей памяти / О. Казакова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2019. – 9 крас. – С. 4.
20. Кириллова, Е. Жить, чтобы помнить / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 15 крас. – С. 3.
21. Кириллова, Е. «Остался ты живой средь тысячи смертей...» / Е. Кириллова, И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 14 крас. – С. 4.
22. Кожар, Н. Тайна старой фотографии / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2015. – 29 жн. – С. 9.
23. Красота Россонского края на полотнах Дмитрия Кузякова / подгот. И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 10 верас. – С. 11.
24. Лопатина, Т. Вас ждёт «Лесная сказка» / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2011. – 11 кастр. – С. 4.
25. Ляшук, С. Пройтись по памятным местам / С. Ляшук // Витебские вести. – 2013. – 17 окт. – С. 10.
26. Максименко, Н. Н. Музею боевого содружества – тридцать пять! / Н. Н. Максименко ; беседовала А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 2 ліп. – С. 9.
27. Максименко, Н. Трепетным сердцем прикоснуться к истории / Н. Максименко ; беседовала Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 10 февр. – С. 5.
28. Масловская, О. Ближе к истории / О. Масловская // Витебские вести. – 2013. – 15 авг. – С. 2.
29. Матулевская, Н. «Я пишу тебе с войны» / Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2016. – 26 сак. – С. 5.
30. «Митьки» в Россонах / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 20 жн. – С. 5.
31. Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 11.
32. Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2000. – Т. 6 : Пузелі–Усая : у 2 кн. – Кн. 1. – С. 289.
33. Музей боевого содружества белорусских, русских, латышских и литовских партизан // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 252.
34. Музей боевого содружества белорусских, русских, латышских и литовских партизан // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 147–148.
35. Музею баявой садружнасці – 20 гадоў // Голас Расоншчыны. – 2001. – 20 чэрв. – С. 1–2.
36. Папкович, Я. Нина Свежинская: «Оценка нашей работы в востребованности» / Я. Папкович // Голас Расоншчыны. – 2014. – 17 мая. – С. 7.
37. Пастернак, Т. Был правдолюбом и сатириком / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2019. – 17 окт. – С. 23.
38. Пастернак, Т. «Землянка наша в три наката» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 11 мая. – С. 12.
39. Пастернак, Т. Символ Победы / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 30 апр. – С. 22.
40. По боевым тропам Машерова / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 20 лют. – С. 7.
41. Познавательно и интересно / подгот. Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2018. – 21 верас. – С. 7.
42. Последний бой – он трудный самый / подгот. М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 8 мая. – С. 3.
43. Рынкевич, В. И. Акварель без правил: мысли, созданные игрой красок / В. И. Рынкевич ; беседовала А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 11 жн. – С. 8.
44. Свежинская, Н. Наши заботы были и его заботами / Н. Свежинская // Голас Расоншчыны. – 2003. – 7 лют. – С. 2.
45. Свежинская, Н. Н. «Пётр Машеров. Жизнь. Судьба. Память» / Н. Н. Свежинская ; беседовала Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 23 лют. – С. 5.
46. Свяжынская, Н. М. Музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан / Н. М. Свяжынская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 404–406.
47. Свяжынская, Н. М. Скарбонка патрыятычнай спадчыны. Музею баявой садружнасці – 25 гадоў / Н. М. Свяжынская ; гутарыла М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2006. – 27 чэрв. – С. 3.
48. Сидорович, О. В музее партизанского края / О. Сидорович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 18 сент. – С. 5.
49. Соловьёв, С. Сергей Соловьев приглашает в музей / С. Соловьёв ; беседовала Н. Матулевская // Голас Расоншчыны. – 2016. – 27 лют. – С. 9.
50. Ставка на историю и живое слово / подгот. О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 18 мая. – С. 5.
51. Умпирович, Д. Вернулась мода на гусаров / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2012. – 4 окт. – С. 6.
52. Художники из Санкт-Петербурга открыли выставку / подгот. А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 27 жн. – С. 4.
53. Этнографический урок в музее / подгот.: Н. Матулевская, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2016. – 19 сак. – С. 5.
СПАСЫЛКІ