Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаўская града. Браслаўскі раён

 

Браслаўская града, Браслаўскае ўзвышша знаходзіцца на крайнім паўночным захадзе Беларусі, займае большую частку Браслаўскага і частку Міёрскага раёнаў Віцебскай вобласці. Некаторыя даследчыкі лічаць яе часткай Беларускага Паазер'я. На поўначы града абмежавана далінай Заходняй Дзвіны, на ўсходзе і поўдні – Полацкай нізінай. Працягнулася з захаду на ўсход на 66 км, з поўначы на поўдзень – амаль на 60 км, плошча 1,9 тыс. км2. Найбольшая вышыня 210 м над узроўнем мора каля в. Слабодка. Града канчаткова аформілася ў час браслаўскага прыпынку (стадыялу) паазерскага ледавіка. У рэльефе вылучаюцца дугападобныя грады, паміж якімі паніжэнні і невялікія азёры. Трапляюцца шматлікія озавыя і камавыя ўзгоркі. Карысныя выкапні: керамічная сыравіна, пясчана-жвіровы матэрыял, торф. Рэкі належаць да басейна Заходняй Дзвіны, найбольшая – Друйка, якая працякае праз некалькі азёр. Пад азёрамі каля 10% тэрыторыі, большасць з іх належыць да Браслаўскай групы азёр. Разарана каля 60%, пад лесам і хмызняком каля 20% тэрыторыі. Браслаўская града вызначаецца маляўнічасцю краявідаў, асабліва там, дзе аблесеныя ўзгоркі спалучаюцца з азёрнымі плёсамі. У межах грады знаходзіцца Міжазёрны ландшафтны заказнік, зоны адпачынку, санаторыі, дамы адпачынку, турбаза.

 

Браслаўскі раён. Слабодкаўскага озавая града. Фотаздымак з сайта http://mir-belarusi.livejournal.comБраслаўскі раён. Слабодкаўскага озавая града. Фотаздымак з сайта https://www.panoramio.comБраслаўскі раён. Слабодкаўскага озавая града. Фотаздымак з сайта https://www.google.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браславская краевая ледниковая возвышенность // Физическая география Витебской области : учебное пособие / М. Ю. Бобрик [и др.]. – Витебск, 2004. – С. 53–54.

2. Браслаўская града, Браслаўскае ўзвышша // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1996. – Т. 3. – С. 246.

3. Пилецкий, И. В. Браславская гряда / И. В. Пилецкий // География Витебской области : учебное пособие. – 2-е изд., испр. – Витебск, 2001. – С. 158.