Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкая нізіна. Полацкі раён

 

Полацкая нізіна знаходзіцца на поўначы Беларусі, займае значную частку Віцебскай вобласці, заходзіць на тэрыторыю Літвы і Латвіі. Паўднёва-заходняя яе частка ўздоўж ракі Дзісна называецца Дзісненская нізіна. Працягласць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход складае да 200 км, з поўначы на поўдзень – ад 40 да 80 км. Вышыня – 130–140 м, у краявых частках – да 160 м.

Для заходняй часткі характэрны плоскахвалісты і спадзістахвалісты рэльеф з рэшткамі марэннай раўніны, камавымі і марэннымі ўзгоркамі, озамі. Усходняя частка адрозніваецца плоскахвалістай і плоскай паверхняй з выдмамі, эолавымі градамі, катлавінамі.

Нізіна ўтварылася на месцы прыледавіковага вадаёма, які існаваў у час адступання апошняга ледавіка паазерскага зледзянення (18–20 тыс. гадоў назад). На дне вадаёма намнажаліся азёрна-ледавіковыя адклады – пяскі, галька, стужкавыя гліны. Пасля таго як Заходняя Дзвіна прарвала Балтыйскую граду (на тэрыторыі Латвіі), вялізны вадаём быў спушчаны ў Балтыйскае мора.

Буйнейшыя рэкі: Заходняя Дзвіна з прытокамі Вужыца, Росіца, Свольна, Дрыса, Палата, Обаль (справа), Дзісна (злева). Найбуйнейшыя азёры: Богінскае, Ельня.

Лясістасць 34 % (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне возера Лісна бары чаргуюцца з верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, беразняком, зараснікамі вольхі. Дубровы захаваліся на правым беразе ракі Дзісна, у вярхоўях рэчак Маснічына і Бярозаўка. Найбуйнейшыя масівы верхавых балот – Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных – Дабееўскі Мох, Сосніца-Дражбітка, Судзіна. Шырока распаўсюджаныя лугі.

 

ЛІТАРАТУРА