Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Свольна, рака. Верхнядзвінскі раён

 

Свольна – рака ў Пскоўскай і Віцебскай абласцях, правы прыток р. Дрыса. Даўжыня 99 км. Выцякае з возера Нечарыца (Себежскі раён), цячэ па Полацкай нізіне (даўжыня на Беларусі 93 км) па мяжы Расонскага і Верхнядзвінскага раёнаў, сярэдняе і ніжняе цячэнне ў Верхнядзвінскім раёне, вусце насупраць р. Цясты, размешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняе і сярэдняе цячэнне ракі ў лясістай мясцовасці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка. Асноўныя прытокі на Беларусі: Лонніца, Лешня (злева), Піжаўка, Водзьга (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 0,4–0,6 км, у ніжнім 0,8–1,5 км. Пойма перарывістая. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае, шырыня 18–20 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у пачатку красавіка.

 

Рака Свольна. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта: http://www.fotobel.by02.jpg

 

ЛІТАРАТУРА

1. Свольна // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 328.