Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Расонскі раён

 

map-Rasonski-rajon

Расонскі раён размешчаны на поўначы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Верхнядзвінскім, Полацкім раёнамі Віцебскай вобласці, Невельскім і Себежскім раёнамі Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Ён утвораны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Полацкай акругі. 20 лютага 1938 г. раён увайшоў у Віцебскую, 20 верасня 1944 г. – Полацкую вобласці, 8 студзеня 1954 г. зноў у складзе Віцебскай вобласці. 25 снежня 1962 г. раён быў скасаваны, 6 студзеня 1965 г. – адноўлены.

Насельніцтва на 2017 год складае: Расонскі раён – 9351 жыхар, гарадское насельніцтва – 4888 жыхароў, сельскае насельніцтва – 4463 чалавекі.

Плошча раёна 1900 км2. Цэнтр раёна – гарадскі пасёлак Расоны. У раён уваходзяць 128 сельскіх населеных пунктаў. Самым вядомым з'яўляецца аграгарадок Клясціцы. Адміністрацыйна падзяляецца на 6 сельсаветаў: Альбрэхтаўскі, Гарбачэўскі, Клясціцкі, Краснапольскі, Сакалішчанскі, Янкавіцкі.

Па тэрыторыі Расонскага раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Полацк – Расоны, Апочка (Расія) – Полацк, Невель (Расія) – Верхнядзвінск.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Голубое ожерелье Россон» // Витебские вести. – 2016. – 11 авг. – С. 12.

2. «Росинки рассвета на теплой ладони лесов» / подгот. Л. Трапезникова // Беларускi час. – 2014. – 28 нояб. – С. 20–21.

3. Дзядзінкіна, С. Чыстыя росы расонскіх караляў / С. Дзядзінкіна // Народная газета. – 2010. – 17 крас. – С. 15.

4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 558 с. : іл.

5. Пастернак, Т. Россонщина – жемчужина Поозерья и край трудолюбивых людей / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 29 нояб. – С. 8–9.

6. Расонскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 273–274.

7. Расонскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 154–156.

8. Россонский край // Туристическая мозаика Беларуси / редкол.: А. И. Локотко [и др.] ; науч. ред. А. И. Локотко. – Минск : Беларуская навука, 2011. – С. 149–151.

9. Россонский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 413–417.

10. Россонский район // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 510–511.

11. Россонский район // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 497–498.

12. Россонский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 146–157.

 

СПАСЫЛКІ

  Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама