Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Расоны, г. п., Расонскі раён

 

Назва Расоны
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  гарадскі пасёлак
Вобласць Віцебская 
Раён Расонскі
Першае ўзгадванне 1552
Тапанімічнае паходжанне назвы назвы стаяць у адным шэрагу з назвамі Рось, Росіца, воз. Рушоны 

 

Гарадскі пасёлак Расоны знаходзіцца на беразе возера Расона, за 170 км на паўночны захад ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь на лініі Полацк – Невель (Расія). Аўтадарогамі злучаны з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. У 2017 г. – 4888 жыхароў.

Расоны вядомыя з 1552 г. як вёска з 7 дымоў у Полацкім ваяводстве ВКЛ. Яна належала Ф. І. Корсаку. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Расоны ўвайшлі ў Полацкую, у 1796 г. – у Беларускую губерню, з 1802 г. вёска ў складзе Віцебскай губерні Расійскай імперыі. Паводле звестак Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, у 1877 г. у вёсцы было 12 дымоў. Тут працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя вучылішчы: з 1866 г. – жаночае, з 1869 г. – мужчынскае. Стаялі 2 царквы, карчма. У 1905 г. у вёсцы 51 жыхар. Расоны ў гэты час уваходзілі ў Вазнясенскую воласць Полацкага павета.

У 1924 г. у Расонах 26 двароў, 135 жыхароў. У тым жа годзе вёска – цэнтр раёна, які існаваў да 1962 г. У 1965 г. Расонскі раён адноўлены. У 1924–1930 гг. і 1935–1937 гг. Расоны ўваходзілі ў Полацкую акругу. 3 1938 г. – у Віцебскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну 15 ліпеня 1941 г. Расоны акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. За час акупацыі яны ў Расонах і раёне загубілі 3750 чалавек. У Расонах дзейнічала адна з груп Расонскага патрыятычнага падполля. Кіраўніком яе быў настаўнік Расонскай сярэдняй школы П. М. Машэраў. 19 верасня 1942 г. партызаны разграмілі ў Расонах фашысцкі гарнізон. Вёска да снежня 1943 г. была цэнтрам Расонска-Асвейскай партызанскай зоны. 12 ліпеня 1944 г. Расоны вызвалілі часці 2-га Прыбалтыйскага фронту.

У 1944–1952 гг. Расоны ўваходзілі ў Полацкую вобласць. 14 ліпеня 1958 г. яны сталі гарадскім пасёлкам, які ў 1962–1965 гг. знаходзіўся ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Планіровачная структура сучаснага пасёлка радыяльна-веерная, з рэгулярнай унутрыквартальнай забудовай. Асноўная кампазіцыйная вось – вуліца Савецкая з музеем баявой садружнасці і мемарыяльным паркам, забудаваная 2–5-павярховымі капітальнымі дамамі. На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі і культурны цэнтр. Гарадскі пасёлак развіваецца паводле генплана 1995 г. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу.

Працуюць прадпрыемствы харчовай, лесанарыхтоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Працуюць сярэдняя школа, школа мастацтваў, ДЮСШ, 3 дашкольныя ўстановы, Дамы культуры і рамёстваў, 2 бібліятэкі, бальніца, паліклініка, гасцініца, 2 аптэкі, 2 спартыўныя залы, футбольнае поле; музей баявой садружнасці беларускіх, рускіх, латышскіх і літоўскіх партызан; касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча (2010).

У 1965 г. створаны мемарыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Ёсць магіла ахвяр фашызму. Пастаўлены помнікі на месцах знішчэння савецкіх людзей у 1941–1942 гг. і расстрэлу падпольшчыкаў; партызанам; у гонар партызанскіх брыгад, а таксама помнік Вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Помнікі архітэктуры – Вазнясенская царква (1879), сядзібны дом (1900).

 

Гарадскі пасёлак Расоны. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Расоны. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Расоны. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Расоны. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Расоны. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Расоны. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалеўскі, С.Зямля шляхціца Завальні / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2012. – 16 кастр. – С. 8.

2. Остановись, мгновенье! Это Россоны! : фоторепортаж / подгот. Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2015. – 26 сент. – С. 9.

3. Приглашают Россоны : регион-тур / подгот. М. Медведева// Віцебскі рабочы. – 2010. – 22июня. – С. 4–5.

4. Расоны// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 275.

5. Расоны // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 87–88.

6. Расоны// Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 156.

7. Россоны// Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь = GuidebookofthecitiesandregionalcentersoftheRepublicofBelarus/ cост. А. Варивончик [и др.]. – Минск : Харвест, 2004. – С. 238–239.

8. Россоны// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова[и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 419.

9. Россоны// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П.Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 512–513.

10. Россоны// Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 498.