Дрыса, рака. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 22.10.2018 08:40
- Адноўлена 23.10.2018 08:56
Дрыса – рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км.
Асноўныя правыя прытокі – Нешчарда, Нішча, Свольна, левыя – Дохнарка, Званіца, Шчаперня. Агульная даўжыня рачной сістэмы 3440 км, густата рачной сеткі 0,53 км / км².
Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырыней 0,2–0,5 км, у нізоўі – 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1–0,5 км. Рэчышча звілістае, шырыней 25–45 км.
ЛІТАРАТУРА
1. Аўчыннікава, Р. Дрыса, прыгожае імя / Р. Аўчыннікава // Падарожнік. – 1997. – № 12. – С. 2.
2. Дрыса // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н.А. Дзісько [і інш.]. – Мн., 1994. – С. 155.