Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзісенская нізіна. Верхнядзвінскі раён

Дзісенская нізіна – фізіка-геаграфічны раён на паўднёвым захадзе Паазёрскай правінцыі. Мяжуе з Асвейска-Браслаўскім узвышшам на захадзе, Свянцянскімі градамі на поўдні, Полацкай нізінай на паўночным усходзе.

У цэнтральнай частцы размешчана глыбокая лагчына ледавіковага выпахівання і размыву. Пераважны тып рэльефу – азёрна-ледніковы, які ўтварыўся пасля спуску шырокага Дзісенскага прылядніковага басейна. Паверхня плоская і плоскахвалістая, часта забалочаная і затарфаваная з рэшткавымі азёрамі, рэдкімі пагоркамі, дзюнамі і балотнымі масівамі (найбуйнейшы – Ельня). Сярэдняя тэмпература студзеня – + 7,2 ° С, ліпеня – + 17,6 ° С. Ападкаў выпадае 619 мм у год. Дрэнажуюцца тэрыторыі ракі Дзісна з левымі прытокамі Янка, Маціца, Бярэжа і правымі Мнюта, Мядзелка, Палавіца. Шмат дробных азёр: Даўбенішкі, Асвята, Трумпічскае, Круглае, Баравое, Белькі, Белае, Чорнае, Плоскае, Бярэжа, Ілава і інш. Найбуйнейшыя – Ельня і Багінскае.

Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, пойменныя забалочаныя, тарфяна-балотныя, часткова меліяраваныя. Лясы сустракаюцца невялікімі ўчасткамі. Пераважаюць хваёвыя, сустракаюцца яловыя, бярозавыя, асінавыя, шэра- і чорнаальховыя, радзей дубовыя і ясеневыя насаджэнні. Лугі пераважна нізінныя, балоты верхавыя і пераходныя. Ландшафты азёрна-ледніковыя з украпінамі азёрна-балотных і азёрна-алювіяльных.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дисненская низина / И. И. Счастная // Природа Беларуси : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : Белорус. энцикл., 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – С. 148.