Обаль, рака. Шумілінскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:41
- Адноўлена 24.05.2018 14:49
Обаль – буйнейшы прыток Заходняй Дзвіны. Бярэ пачатак з возера Езярышча Гарадоцкага раёна. Даўжыня ракі – 148 км, з іх 103,9 км у межах раёна. Шырыня яе даліны 300–600 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 8–20 м. На рацэ ў 1956 годзе назіралася максімальнае перавышэнне над межанным – 7,3 м. Рака замярзае ў канцы першай дэкады снежня, крыгаход пачынаецца ў пачатку красавіка і доўжыцца 4 дні. Асноўныя прытокі: правыя – Свіна, Красамай, Ценіца, Глыбачка, Рэчыца, Марынец; левыя – Чарнаўка, Чарняўка, Выдрыца, Усыса, Будавесць (у верхнім цячэнні рака называецца Будовіца). Па цячэнні ракі размешчаны г. п. Обаль.
ЛІТАРАТУРА
1. Макаревич, А. А. Оболь / А. А. Макаревич // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.] – Т. 2 : Климат и вода. – С. 321–322.
2. На Оболи // Беларусь. По Западной Двине и её притокам : путеводитель туриста-водника / С. Турецкий. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Белкартография, 2012. – С. 48–51.
3. Обаль // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 314.
4. Параскевін, А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). – 2005. – 25 кастр. – С. 3–4.
5. Сакалоў, А. Вандроўка па рацэ Обаль / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 26 жн. – С. 5.