Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Обаль, г. п., Шумілінскі раён

 

Назва Обаль
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  гарадскі пасёлак
Вобласць Віцебская 
Раён Шумілінскі
Першае ўзгадванне 1503
Тапанімічнае паходжанне назвы назва, вытворная ад літоўскай асновы obelis - "яблыня", " яблыневая"

 

Обаль– гарадскі пасёлак у Шумілінскім раёне. Знаходзіцца на р. Обаль, за 23 км ад Шуміліна. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск – Полацк, на аўтадарозе Віцебск – Полацк.

Обаль упершыню згадваецца ў апісанні Полацкай зямлі ў 1503 годзе як сяло ў Полацкім ваяводстве ВКЛ, уладанне Зяновічаў.

У ХІV ст. маёнтак Обаль належыў Мольскім; 6 студзеня 1592 года Адам Мольскі прадаў маёнтак П. Войне. Той у сваю чаргу 21 студзеня 1595 года прадаў маёнтак Фрыдэрыку Януш Ветрынскаму. Ад яго сына ў 1615 годзе маёнтак набыла Ганна Грабніцкая, з роду Войнаў. Пасля гэтага ён стаў спадчыным уладаннем Грабніцкіх.

3 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі, з 1777 г. у Полацкім павеце Віцебскай губерні (з 1802), з 1861 г. цэнтр Петрапаўлаўскай воласці.

У 1866 г. каля Обалі прайшоў участак Полацк – Віцебск Рыга-Арлоўскай чыгункі; была пабудавана чыгуначная станцыя. У 1886 г. Обаль –сяло, 4 двары, 22 жыхара; тут дзейнічалі валасное праўленне, царква (пабудавана ў 1843 г.), царкоўнапрыходская школа. Праз 2 км ад сяла, на правым беразе р. Обаль, знаходзілася аднайменная сядзіба Грабніцкіх з паркам, вадзяным млыном і броварам. Палац у Обальскай сядзібе, паводле меркаванняў польскага даследчыка Р. Афтаназы, верагодна, пабудаваў Юзаф Грабніцкі (памёр у 1820). Апошнімі ўладальнікамі сядзібы з'яўляліся прадстаўнікі роду фон Данерштайнаў.

У 1894–1914 гг. у вёсцы функцыянавала драўняна-хімічная мануфактура, выраблялі драўняны вугаль, дзёгаць, спірт, воцатны парашок.

У канцы XIXстагоддзя ў Обалі знаходзіліся царкоўнапрыходская школа, вадзяны млын, спіртзавод.

У пачатку XXст. у Обалі налічвалася 30 жыхароў. 3 1922 г. пачаў працаваць торфазавод імя Даўмана. 3 15 лютага 1923 г. вёска Обаль – цэнтр Сялянскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні, з 17 ліпеня 1924 г. – цэнтр Обальскага сельсавета Ульскага, з 8 ліпеня 1931 г. Сіроцінскага (з 23 лістапада 1961 г. Шумілінскі) раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.), з 20 лютага 1938 г. у Віцебскай вобласці. 3 лістапада 1924 г. у былой сядзібе працавала школа сялянскай моладзі. У 1929 годзе адкрылася цагельня, якая з'яўляецца градаўтваральным прадпрыемствам.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 г. вёска акупіравана гітлераўцамі. У пачатку 1942 – жніўні 1943 гг. дзейнічала Обальскае маладзёжна-камсамольскае падполле («Юныя мсціўцы»), якое аб'яднала каля 40 чалавек моладзі пасёлка Обаль, вёсак Зуі, Ушалы, Ферма, Масцішча.

3 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года Обаль уваходзіў у склад Полацкага раёна; з 30 верасня 1968 г. – гарадскі пасёлак, з 1 лістапада 1968 г. – цэнтр пасялковага савета. 3 1965 г. дзейнічае музей Обальскага камсамольскага падполля.

У цяперашні час у склад сельсавета ўваходзяць 39 населеных пунктаў, у якіх пастаянна пражывае 3136 чалавек. Акрамя г. п. Обаль буйнымі населенымі пунктамі з'яўляюцца вёскі Гаравыя-1, Грудзінава і Лявонава.

На тэрыторыі сельсавета ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць ААТ «Обальскі керамічны завод», участак торфаздабычы УП «Віцебскаблторф», ААТ «Лаўжанскае», КУСГП «Ульскі», Обальскае лясніцтва ДЛГУ «Шумілінскі лясгас», участак ДРБУ-204, падраздзяленне «Обальскага» УП ЖКГ Шумілінскага раёна, чыгуначная станцыя Обаль.

Помнікі архітэктуры: сядзіба (пачатак XIXст.), Свята-Ануфрыеўская царква са званіцай (1907).

Сацыяльная сфера прадстаўлена:

– адукацыя: 1 сярэдняя школа, 1 дашкольная ўстанова;

– медыцына: 1 участковая бальніца, 2 фельчарска-акушэрскія пункты;

–гандаль: 13 магазінаў Шумілінскага райпо і 5 гандлёвых аб'ектаў малога бізнэсу;

– культура: 1 Дом культуры, 1 сельскі клуб і 2 бібліятэкі;

– банкаўскія паслугі: 1 філіял ААТ «Беларусбанк»;

– паштовыя паслугі: 1 паштовае аддзяленне;

– бытавое абслугоўванне: 1 комплексна-прыёмны пункт.

 

Шумілінскі раён. Гарадскі пасёлак Обаль. Чыгуначная станцыя «Обаль». Фатаграфія з сайта http://wikimapia.org Шумілінскі раён. Гарадскі пасёлак Обаль. Свята-Ануфрыеўскі праваслаўная царква. Фатаграфія з сайта https://ru.wikipedia.orgШумілінскі раён. Гарадскі пасёлак Обаль. Сядзіба Грабніцкі: флігель. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.by

  

ЛІТАРАТУРА

1. Жучкевич, В. А. Оболь / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 284.

2. Езавітава, В. А. Гісторыя маёнтка Обаль Шумілінскага раёна / В. А. Езавітава // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет; редкол.: Д. Н. Лазовский (гл. ред.) [и др.]. – Новополоцк, 2009. – Вып. 34: Гуманитарные науки. – С. 36–39.

3. Обаль // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 78–79.

4. Оболь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 204–205.

5. Оболь // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]/ редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия.– С. 496.

6. Обольский сельсовет [Электронный ресурс] // Шумилинский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/ru/vlast/sel_sovety/obolskii. – Дата доступа: 16.08.2017.

7. Фондаренко, Н. Богатство – вокруг нас/ Н. Фондаренко //Віцебскі рабочы. – 2010. – 29 июня. – С. 4.