Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шуміліна, г. п., Шумілінскі раён

 

Назва Шуміліна
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  гарадскі пасёлак 
Вобласць Віцебская 
Раён Шумілінскі 
Дата заснавання ХІХ стагоддзе
Тапанімічнае паходжанне назвы назва ўтворана ад прозвішча Шуміла

 

Гарадскі пасёлак Шуміліна знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск – Полацк. Аўтамабільнымі дарогамі злучана з Бешанковічамі, Гарадком, Полацкам, Віцебскам.

У ХІХ стагоддзі Шуміліна вядома як вёска ў Ловажскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні Расійскай імперыі, у якой ў 1866 годзе было 5 гаспадарак, 13 будынкаў, 38 жыхароў. Пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886) вёска вырасла ў мястэчка, пабудавана чыгуначная станцыя.

Станцыйныя будынкі і царква з'яўляліся адзінымі буйнымі будынкамі.

У пачатку ХХ стагоддзя ў Шуміліна 50 жыхароў, якім належыла больш за 76 дзесяцін зямлі, у тым ліку больш за 28 дзесяцін непрыдатнай.

3 1924 г. Шуміліна – цэнтр Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі (да 1930), з 1938 г. – Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 г. мястэчка пераўтворана ў гарадскі пасёлак.

У 1928 годзе быў створаны першы на Шуміліншчыне калгас «Іскра», крыху пазней «Новая справа» і «Чырвоная Лоўша».

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва раёна складала каля 45 тысяч жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну 8 ліпеня 1941 г. пасёлак акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1942 годзе на тэрыторыі раёна дзейнічала Сіроцінская партызанская брыгада пад кіраўніцтвам камандзіра Кароткіна Сямёна Міхайлавіча. У пасёлку Обаль і навакольных вёсках дзейнічала падпольная маладзёжна-камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» (кіраўнік Ефрасіння Савельеўна Зянькова).

За час акупацыі ў раёне ператворана ў попел 133 населеных пункта, 8 вёсак навечна ўнесены ў доўгі спіс на мемарыяльным комплексе Хатынь, загінула больш за 5 тысяч жыхароў.

23 чэрвеня 1944 г. пасёлак вызвалілі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі.

Будынак чыгуначнага вакзала ў Шуміліна не пацярпеў у гады вайны.

3 25 снежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 г. Шуміліна ўваходзіла ў Віцебскі раён.

Гарадскі пасёлак развіваецца па генплане 2008 года.

У цэнтры пасёлка пераважае 2–3-павярховая забудова. Вытворчая зона размешчана ў паўночным раёне. У 2000-х гадах пабудаваны аўтавакзал, суд, будынак «Беларусбанка», аўтазаправачная станцыя. Рэканструяваны будынкі «Аграпрамбанка», пракуратуры, паштовай сувязі, адбыўся рамонт цэнтральнай раённай бальніцы.

На 2003 г. у Шуміліне было 7,7 тыс.жыхароў.У 2007 годзе тут пражывала 7,4 тыс.Па дадзеным за 2016 год –7 437 чалавек.

У Шуміліне працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Дзейнічаюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартыўная школа. Ёсць Палац культуры, 2 бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчы музей і інш.

Тут знаходзяцца брацкая магіла партызан і ахвяр фашызму, воінскія пахаванні. Пастаўлены памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам.

Выдаецца раённая газета «Герой працы».

На Шумілінскай зямлі была пабудавана першая ў Савецкім Саюзе гідраэлектрастанцыя. Першай у рэспубліцы ў 1985 годзе была выдадзена гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць» Шумілінскага раёна.

 

ШумілінаШумілінаШуміліна

  

ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – 200 с.

2. История [Электронный ресурс] // Шумилинский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/ru/region/new_3. – Дата доступа: 16.08.2017.

3. Шумилино // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 :Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 614–615.

4. Шумилино // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]/ редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 621.

5. Шумилино // Туристские регионы Беларуси/под общ. ред. И. И. Пирожника.–Минск: БелЭн імя П. Броўкі,2008. – С. 202.