Віцебск, г., Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 07.09.2017 12:23
- Адноўлена 30.12.2020 09:26
Назва | Віцебск |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | горад |
Вобласць | Віцебская |
Першае ўзгадванне | 1021 |
Дата заснавання | 974 |
Тапанімічнае паходжанне назвы | сучасная і летапісная формы паказваюць на несумненную сувязь з імем ракі Віцьба ("віць" - вільготнае месца, багна) |
Віцебск – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, цэнтр Віцебскай вобласці і Віцебскага раёна. Размешчаны на заходняй ускраіне Віцебскага ўзвышша на р. Заходняя Дзвіна, у сутоках рэк Віцьба і Лучоса. Заснаваны, па летапісным паданні, у 974 годзе кіеўскай княгіняй Вольгай, ён стаў адным з палітычных, духоўных і культурных цэнтраў Беларусі.
Віцебск мае выгаднае геаграфічнае становішча, ён размешчаны на шляхах з Расіі ў Прыбалтыйскія дзяржавы, з Прыбалтыкі – у паўднёвыя раёны Расіі, ва Украіну, краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Віцебск звязаны транспартнымі зносінамі з іншымі гарадамі і рэгіёнамі пры дапамозе чыгуначнага, паветранага і аўтамабільнага транспарту. Чыгуначныя лініі злучаюць горад з Варшавай, Санкт-Пецярбургам, Мінскам, Кіевам і Масквой. Віцебскі аэрапорт у стане прымаць любы паветраны транспарт.
Горад падзяляецца на тры раёны: Чыгуначны, Першамайскі, Кастрычніцкі. Тэрыторыя горада складае больш за 12 тыс. га. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 года складала 369 933 жыхары. Адміністрацыйна Віцебску падпарадкаваны гарадскі пасёлак Руба
Віцебск мае гарады-пабрацімы ў далёкім і бліжнім замежжы: Бэлць (Малдова), Зялёна Гура (Польшча), Ліпецк (Расія), Астрахань (Расія), Харбін, Цзінань (Кітай), Ніш (Сербія), Ванадзор (Арменія).
Герб і сцяг горада зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 9 лютага 2004 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебск= Vitebsk. 974 : [альбом] / сост. Е. А. Климентенок. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 208 с. : ил.
2. Витебск / О. Н. Левко [и др.] // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 145–159.
3. Витебск [Изоматериал] : набор открыток. – Витебск : Витебская областная типография, 2013. – 1 обложка (24 отд. л.).
4. Витебск = Vitebsk: архитектурныйпортрет на фоне 1000-летия : [фотоальбом] / текст, фото С. Мельник. – Минск : Поликрафт, 2008. – 31 с.
5. Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2006. – 72 с.
6. Віцебск / М. І. Ліс [і інш.] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 207–212.
7. Віцебск // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 95–101.
8. Віцебск = Витебск = Vitebsk: фотаальбом / аўт. уступ. арт. І. А. Абрамава ; склад. А. Р. Вышка ; фота: У. С. Базан, А. М. Глебаў ; пер на англ. мову Д. У. Любчыка. – Мінск : Беларусь, 2006. – 182 с. : іл.
9. Гальпяровіч, Н. Я. Віцебск – горад майстроў і мастакоў / Н. Я. Гальпяровіч, Н. Г. Ваніна, Т. М. Сівец ; рэдкал.: Н. Г. Ваніна [і інш.] ; фота В. В. Дняпроўскага [і інш.]. – Мінск : Пачатковая школа, 2013. – 96 с. : іл.
10. Древний и молодой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 21 авг. –С. 3.
11. Дроздова, Н. В Витебске – самое, самое: город в цифрах / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 21 февр. – С. 3.
12. Жучкевич, В. А. Витебск / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 52-53.
13. Кавалеўскі, С. Сталіца абласная / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2013. – 14 сент. – С. 10 ; 21 сент. – С. 10 ; 28 сент. – С. 10 ; 5 окт. – С. 9.
14. Корнелюк, К. Время познавать столицу Придвинья / К. Корнелюк // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 29 жн. – С. 7.
15. Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002–2003. – 2 кн.
16. Про Витебск: лето, 2012 / под общ. ред. С. Никонорова ; фото: С. Никоноров, Д. Осипов. – Витебск : Витебский областной центр маркетинга, 2012. – 61 с.
17. Фролова, С. Город, которому аплодирует мир / С. Фролова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 9 авг. – С. 3.
18. Хмельницкая, Л. Витебск за один день : [путеводитель] / Л. Хмельницкая. – Минск : Рифтур, 2013. – 83 с.
19. Хмельницкая, Л. В. Прогулки со старой картой: очерк истории Витебска начала XX века (с приложением карты) / Л. В. Хмельницкая ; [предисл., общ. ред. С. В. Рублевского]. – Витебск : Витебская областная типография, 2012. – 120 с.
СПАСЫЛКІ
Сайт Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта