Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лучоса, рака, Віцебскі раён

 

Лучоса – рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 3510 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %.

Выцякае з возера Зелянское каля в. Бабінавічы Лёзненскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусце ў межах паўднёвай ускраіны г. Віцебска. Асноўныя прытокі: Чарніца, Сухадроўка (справа), Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка (злева). Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400–600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, больш развіта на левабярэжжы; шырыня яе 300–500 м. Рэчышча шырынёй 20–30 м, у нізоўі да 60 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшы 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход З сут.

 

Рака Лучоса. Від з маста Шмырова ў Віцебску. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comРака Лучоса ў Віцебску. Фотаздымак з сайта http://evitebsk.comРака Лучоса. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лучеса // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСовЭн им. П. Бровки, 1988. – С. 225–226.

2. Лучоса // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 263.

3. Лучоса // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 262–263.

4. Лучоса // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2: Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 89.

5. Лучоса // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3. – С. 224.