Лучоская нізіна. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 07:26
- Адноўлена 27.04.2017 13:22
Лучоская нізіна – нізіна на паўночным усходзе Беларусі, у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім, Аршанскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці.
Працягласць з поўначы на поўдзень 50 км, з захаду на ўсход 50–60 км. Вышыня над узроўнем мора 155–175 м. Паверхня нізіны палогая, месцамі плоская, падзеленая далінамі рэк, латочынамі сцёку і катлавінамі. Адносныя вышыні да 3 м. Раўніннасць рэльефу парушаюць азёрныя катлавіны, марэнныя ўзгоркі, камы, озы, выдмы.
Аднастайнасць рэльефу парушаецца дзюнамі, озамі, месцамі астанцамі марэнавых раўнін, марэнавымі пагоркамі. Асноўная рака – Лучоса з прытокамі Абалянка, Чарніца, Сухадроўка адносіцца да басейна Заходняй Дзвіны. Даліна Лучосы і яе скразныя ўчасткі выкарыстоўваліся як валокі на водным шляху «з варагаў у грэкі» (ад Заходняй Дзвіны да Дняпра). Найбольш буйныя азёры – Кучыно, Дзевінскае, Серакаротня, Зяленскае і інш. Глебы дзярнова-падзолістыя, часта моцна пераўвільготненыя, на азёрна-ледніковых глінах і суглінках, а таксама дзярнова-падзолістыя на водна-ледніковых супесках, падсцілаючых пяскамі, залесены.
Пад лесам да 40 % тэрыторыі. На поўначы і паўднёвым усходзе пераважаюць буйныя масівы драбналіставых лясоў (барадаўчатабярозавых, шэраалешнікавых і асінавых). Хваёвыя лясы захаваліся ўздоўж Лучосы і Чарніцы, яловыя сустракаюцца невялікімі масівамі. На паўночным захадзе і ў цэнтры нізіны распаўсюджаныя пазаабалонавыямурожныя лугі.
ЛІТАРАТУРА
1. Клицунова, Н. К. Лучосская низина / Н. К. Клицунова // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – С. 228–229.
2. Лучосская низина // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 305.