Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сухадроўка, рака, Віцебскі раён

 

Сухадроўка – рака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток р. Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 519 км2.

Пачынаецца каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Свірбы Лёзненскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад в. Кузьмянцы Віцебскага раёна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Выдрэя, Ласасіна (справа), Ардзяжанка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 300–600 м, ёсць звужэнні да 50 м), ніжэй упадзення р. Ласасіна невыразная. Пойма чаргуецца па берагах, у верхнім цячэнні месцамі адсутнічае, пераважная шырыня 100–300 м. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, у сярэднім цячэнні моцназвілістае, паміж вёскамі Стасева і Вялікая Выдрэя Лёзненскага р-на парожыстае.

 

Віцебскі раён. Рака Сухадроўка. Фотаздымак з сайта be.wikipedia.orgВіцебскі раён. Вусце ракі Суходроўкі. Фотаздымак з сайта http://forum.poehali.net

 

ЛІТАРАТУРА

1. Сухадроўка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 404.

2. Сухадроўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. – С. 43–44.

3. Суходровка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 440–441.