Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Віцебскае ўзвышша. Віцебскі раён

 

Віцебскае ўзвышша размешчана на паўночным усходзе Беларусі, уваходзіць у склад Беларускага Паазер'я. Займае частку Віцебскага і Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці.

На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Гарадоцкім узвышшам і Суражскай нізінай, на поўдні – з Лучоскай нізінай, на паўднёвым захадзе – з Чашніцкай раўнінай, на захадзе – з Полацкай нізінай, на ўсходзе адгор'і Віцебскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Расіі. 3 захаду на ўсход узвышша працягнулася амаль на 65 км, з поўначы на поўдзень – на 40 км, плошча 1,9 тыс. км2. Найвышэйшы пункт Гаршэва гара (296 м над узроўнем мора).

Канчатковае афармленне ўзвышша адбылося ў віцебскую (свянцянскую) фазу паазерскага зледзянення. У цэнтральнай частцы ўзвышша рэльеф буйнаўзгорысты і сярэднеўзгорысты з адноснымі перавышэннямі ад 10–15 м да 25 м і больш. Паўночны схіл стромка абрываецца ў бок р. Каспля, паўднёвы – узгорыста-ўвалісты, больш спадзісты. На паўночным захадзе рэльеф градава-ўзгорысты. Пашыраны глыбокія даліны рэк, яры, лагчыны. Трапляюцца камы і озы.

Карысныя выкапні: керамічныя і цэментныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, даламіт, торф. Рачная сетка належыць да басейна Заходняй Дзвіны (Лучоса ў ніжнім цячэнні, Віцьба, Вымнянка — прыток Касплі). Найбольшыя азёры Вымна, Янавіцкае. Разарана 35 %, пад лесам 16 % тэрыторыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Витебская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И.И. Пирожника. - Мн., 2007. – С. 95–96.

2. Дементьев, В. А. Витебская возвышенность // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. – Мн.: гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. – Т. 2. – 768 с.

3. Витебск : энцикл. справочник / редкол. И.П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Мн. : БелСЭ, 1988. – 408 с.