Ласасіна, рака, Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 10.04.2017 08:31
Ласасіна – рака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток р. Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 158 км2.
Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша з возера Запецкае за 1,8 км на захад ад в. Цішкава Віцебскага раёна, вусце за 0,3 км на поўнач ад в. Буракі Лёзненскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шырынёй 200–600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцназвілістае.
ЛІТАРАТУРА
1. Ласасіна // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 244.
2. Ласасіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1984. – Т. 3. – С. 135.
3. Лососина // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 257.