Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чарнічанка, рака, Віцебскі раён

 

Чарнічанка – рака ў Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток р. Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 182 км2.

Выцякае з возера Чарніца з паўднёвага ўсходу, за 0,7 км на паўночны захад ад в. Латыгава Бешанковіцкага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне, праз воз. Скрыдлева. Вусце каля в. Саўчонкі Віцебскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае, у сярэднім цячэнні на працягу 9,1 км (1,8 км вышэй і 7,3 км ніжэй ад воз. Скрыдлева) каналізаванае.

 

Віцебскі раён. Рака Чарнічанка http://by.geoview.info

 

ЛІТАРАТУРА

1. Чарнічанка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 451.

2. Чарнічанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. – С. 323.

3. Черничанка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 478.

4. Черничанка // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 589.