Руба, г. п., Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 15.07.2021 09:02
Назва | Руба |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | гарадскі пасёлак |
Вобласць | Віцебская |
Тапанімічнае паходжанне назвы | назва вытворная ад слова "рубить" (беларус."секчы") |
Руба, гарадскі пасёлак, з 1999 года ўключаны ў межы Віцебска, падпарадкоўваецца адміністрацыі Чыгуначнага раёна. Размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, у 15 км ад Віцебска і ў 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Гарадком, Суражам.
У 1909 годзе Руба – вёска, 4 двары, 31 жыхар і аднаймённы фальварак. 3 20 жніўня 1924 года – вёска ў складзе Бабініцкага сельсавета Віцебскага раёна. У 1926 годзе налічвала 10 двароў, 57 жыхароў. Каля вёскі знаходзіліся найбуйнейшыя на Заходняй Дзвіне парогі, небяспечныя для судоў і плытоў. Уздоўж ракі і па яе рэчышчы ў раёне Рубы выходзяць наверх старажытныя (дэвонскія) пласты даламітаў. Гэта самае буйное на тэрыторыі Беларусі радовішча высакаякаснай вапны. У 1931 годзе каля Рубы заснаваны вапнавы завод, вакол якога вырас рабочы пасёлак. Для вывазу гатовай прадукцыі была пабудавана чыгунка (22 км).
Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 года складала 7652 жыхары.
Працуе акцыянернае таварыства «Даламіт» (былы вапнавы завод), аўтатранспартнае прадпрыемства, 2 сярэднія школы, 2 дашкольныя ўстановы, Палац культуры і тэхнікі, паліклініка, бальніца (на 80 ложкаў), дзіцячая спартыўная школа, бібліятэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, магазіны, царква. У Рубе знаходзіцца магіла ахвяр фашызму, помнік невядомаму салдату, помнік у гонар 1-й Віцебскай і імя ВЛКСМ партызанскіх брыгад.
ЛІТАРАТУРА
1. Г. п. Руба // Віцебскі раён :краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 227.
2. Для жизни – все условия / подгот. Н. Дроздова [и др.] // Віцьбічы = Витьбичи. –2015. – 10 окт. – С. VIII.
3. Дроздова, Н. Руба: в гармонии с окружающим миром / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 28 июля. – С. 3.
4. Ивашкевич, В. Руба стала ближе Витебску / В. Ивашкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 15 февр. – С. 2.
5. Пастернак, Т. Как изменится Руба / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 26 янв. – С. 3.
6. Регион-тур. Руба // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 1 сак. – С. 8–10.
7. Руба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 420.
8. Руба // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск: БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 516.
9. Скакун, Н. «Доломит» и Руба – единое целое / Н. Скакун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 29 нояб. – С. 4.