Езярышча, возера. Гарадоцкі раён
- Подробности
- Створана 28.02.2018 08:47
- Адноўлена 01.03.2018 10:56
Езярышча – возера ў Гарадоцкім раёне ў басейне р. Обаль, каля г. п. Езярышча. Плошча 15,39 км2, глыбіня 11,5 км, даўжыня 8,87 км, шырыня 3,2 км, даўжыня берагавой лініі – 32,8 км. Уваходзіць у склад арніталагічнага заказніка Езярышчанскі. На возеры 20 астравоў. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Берагі пясчаныя, паўночныя і паўночна-заходнія – месцамі абразійныя. Дно няроўнае (шмат упадзін і меляў), да глыбіні 4–6 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2–2,5 м. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.
ЛІТАРАТУРА
1. Езярышча // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 181.
2. Езерище // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 171.
3. Езерище // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 418.
4. Езерище // Туристские регионы Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008, – С. 148.
5. Захаров, А. Птичий рай озерного края / А. Захаров // Гарадоцкi веснiк. – 2008. – 12 лют. – С. 4.
6. Кавалеўскі, С. Княжы востраў: непрыемнае суседства / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 23 янв. – С. 9.
7. Федотов, В. Озеро Езерище / В. Федотов // Паляўнічы і рыбалоў. – 2002. – 4–17 крас. – С. 7.