Лукомскае ўзвышша. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 07:26
- Адноўлена 27.04.2017 12:57
Лукомскае ўзвышша размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй частцы Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Займае частку Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. 3 поўначы на поўдзень працягнулася на 20 км, з захаду на ўсход – ад 6 да 24 км. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора (за 6 км на паўночны ўсход ад в. Новыя Валосавічы Лепельскага раёна).
У фарміраванні паўднёвай часткі ўзвышша асноўную ролю адыграў сожскі ледавік, на паўночную частку ўзвышша ўплываў і паазерскі ледавік. Марэнны матэрыял узвышша па схілах укрыты маламагутным (0,5 м) покрывам лёсападобных суглінкаў. Рэльеф у цэнтры і на ўсходзе сярэдняўзгорысты і буйнаўзгорысты, у заходняй частцы дробнаўзгорысты, месцамі платопадобны з ваганнямі адносных вышынь да 5–10 м. Па ўзвышшы цякуць невялікія рэкі, якія належаць да басейна Заходняй Дзвіны. Азёры Турыцкае, Сарочынскае, Слідзец. Пад лесам каля 20% тэрыторыі вобласці.
ЛІТАРАТУРА
1. Лукомскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – С. 60.