Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Верхнебярэзінская нізіна. Докшыцкі раён

Верхнебярэзінская нізіна знаходзіцца на поўнач ад цэнтра Беларусі. Займае частку Докшыцкага, Лепельскага, Ушацкага, Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці і частку Мінскай вобласці. На поўначы нізіна мяжуе з Свянцянскімі градамі, на ўсходзе – з Ушацка-Лепельскім узвышшам і Чашніцкай раўнінай, на поўдні – з Докшыцкім і Плешчаніцкім узвышшамі, на захадзе – з Нарачана-Вілейскай нізінай. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 100 км, з захаду на ўсход на 15–50 км, плошча 4,3 тыс. км². На поўначы вышыня нізіны 180 м над узроўнем мора, на поўдні – 155–160 м.

Асноўныя рысы сучасны рэльеф набыў пры дэградацыі сожскага ледавіка і ў выніку дзейнасці расталых вод паазерскага зледзянення, калі тут існавала велізарнае возера, пазней спушчанае ў Чорнае мора дняпроўскай Бярэзінай. Захаваліся адзінкавыя сільна ператвораныя ветравеямі і размывамі грады, марэнавыя ўзгоркі з камамі вышынёй 10–20 м. На поўначы і ўсходзе нізіна складзеная пяскамі, месцамі ўзвышаюцца пясковыя ўзгоркі-дзюны.

Распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя глебы на водна-ледавіковых пясках і марэнных супесках і суглінках, дзярнова-падзолістыя глеяватыя, тарфяна-балотныя, поймавыя дзярновыя забалочаныя глебы. Пад лесам каля 42 % тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя, каля даліны Бярэзіны – бярозава-асінавыя і асінава-альховыя. Вялікія балоты ў асноўным нізінныя, бязлесныя або парослыя рэдкалессем з бярозы пушыстай і хвоі, часткова меліяраваныя.

Па нізіне цякуць рэкі Бярэзіна з прытокамі Поня, Гайна, Сергуч, Лукомка і Эса; пачынаецца Ушача (басейн Заходняй Дзвіны). Азёры: Межужол, Медзазол, Плаўна, Палік і інш. Пад ворывам да 20 %, пад лесам больш за 40 % тэрыторыі. У межах Верхнебярэзінскай нізіны знаходзіцца Бярэзінскі біясферны запаведнік.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Верхнеберезинская водно-ледниковая равнина // Рельеф Белоруссии / А. В. Матвеев, Б. Н. Гурский, Р. И. Левицкая. – Минск : Университетское, 1988. – С. 178–180.

2. Верхнеберезинская равнина // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – С. 72–73.

3. Верхнебярэзінская нізіна // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 52–53.