Азёры Мёрскага раёну. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 17.08.2020 07:26
- Адноўлена 01.09.2020 16:10
Акністае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,01 км2. Даўжыня 0,17 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. Знаходзіцца ў басейне р. Волта (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, на поўдзень ад воз. Белае, на балоце Мох, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Берагі забалочаныя, тарфяністыя. На поўначы злучана ручаём з воз. Жучына.
Альхоўка – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Знаходзіцца ў басейне р. Вята (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 15 км на паўночны захад ад г. Мёры, за 2 км на паўночны захад ад в. Запалоссе. Схілы катлавіны на поўначы і ўсходзе вышынёй 15–18 м, на поўдні 8 м, у верхняй частцы часткова разараныя. Шырыня поймы ад 10 м на захадзе да 100 м на ўсходзе, пад лугам, хмызняком. На паўднёвым захадзе выцякае ручай з воз. Запалоссе.
Асінаўка – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,16 км2. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 3,85 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 9,74 км. Аб'ём вады 3,33 млн. м3. Плошча вадазбору 31,1 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 1 км на паўднёвы захад ад г. Мёры. Схілы катлавіны спадзістыя, на паўднёвы ўсход і паўднёвы захад стромкія. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на паўночны ўсход сплавінныя. Дно карытападобнае з упадзінамі і падняццямі, у паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,8 га. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей – іл і сапрапель. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 25 м. Злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.
Белае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,67 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 1,51 км. Найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 3,82 км. Аб'ём вады 2,35 млн. м3. Плошча вадазбору 11 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Волта (выцякае з возера), за 14 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня», на балоце Мох. Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фаўны, сярод якіх ёсць рэдкія ахоўныя віды раслін (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.).
Бліжняе – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,25 км2. Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 0,75 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Плошча вадазбору 3,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Волта, за 13 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, сярод балота Мох, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фаўны, сярод якіх ёсць рэдкія ахоўныя віды раслін і жывёл.
Бор – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,03 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. Знаходзіцца ў басейне р. Авута, за 43 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 1,5 км на поўдзень ад в. Субачава. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на паўднёвым усходзе 5–7 м), пад лесам.
Бярэжа – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,69 км2. Найбольшая глыбіня 0,5 м. Даўжыня 1,06 км. Найбольшая шырыня 0,88 км. Даўжыня берагавой лініі 3,16 км. Аб'ём вады 0,15 млн. м3. Плошча вадазбору 10,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Бярэжа (выцякае з возера), за 14 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 5 км на ўсход ад в. Белеўцы, сярод балот, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.
Вісяты – возера на мяжы Мёрскага і Браслаўскага раёнаў. Плошча 1,05 км2. Найбольшая глыбіня 14,5 м. Даўжыня 1,39 км. Найбольшая шырыня 0,89 км. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб'ём вады 4,4 млн. м3. Плошча вадазбору 15,2 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 18 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, каля в. Вісяты. Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком. У паўночна-заходняй частцы востраў плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 2 м пясчанае або ілістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з воз. Укля.
Ворань – возера ў Мёрскім раёне. Плошча вадазбору 0,37 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 1,29 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Аб'ём вады 0,72 млн. м3. Плошча вадазбору 22,7 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 1 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, каля в. Клетаў Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на поўначы сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. 1 востраў плошчай 1 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м, займае 45 % плошчы возера. Злучана пратокай з возерам Асінаўка, на поўдні ўпадае ручай з воз. Кацілава.
Высокае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,04 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. Знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 14 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 1 км на паўночны ўсход ад воз. Бярэжа, на балоце Мох, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Берагі забалочаныя, тарфяністыя.
Вялікае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,09 км2. Даўжыня 0,48 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. Знаходзіцца ў басейне р. Волта (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 13 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 25 км на паўднёвы ўсход ад в. Сухавежа. Ляжыць на паўночнай ускраіне верхавога балота Мох, якое ўваходзіць у заказнік «Ельня». Берагі тарфяністыя, моцна парэзаныя. На поўначы злучана ручаём з групай невялікіх азярын.
Вялікае Язна – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,51 км2. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 3,16 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 9,61 км. Аб'ём вады 5,52 млн. м3. Плошча вадазбору 59,2 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Авута (пратокай злучана з возерам), за 38 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, каля в. Язна. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, на ўсходзе і паўднёвым усходзе высокія і стромкія. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей 3–4 м ілістае. У паўднёва-заходняй частцы востраў плошчай 0,5 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Злучана пратокай з воз. Малое Язна.
Гарушка – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Аб'ём вады 0,5 млн. м3. Плошча вадазбору 2 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Вята, за 15 км на захад ад г. Мёры, каля в. Ніўка. Схілы катлавіны шырынёй да 5 м, на поўначы да 15 м, месцамі пад лесам. Пойма на захадзе і паўночным усходзе ўздоўж ручая забалочаная, яе шырыня 50–100 м. Злучана ручаём з возерам Абстэрна.
Глыбокае возера – у Мёрскім раёне. Плошча 0,16 км2. Найбольшая глыбіня 16,1 м. Даўжыня 0,74 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Аб'ём вады 0,81 млн. м3. Плошча вадазбору 15,8 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Галчыца, за 10 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, каля в. Апанасенкі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. Берагі нізкія, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Сярэднік, выцякае р. Галчыца.
Грэцкае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,77 км2. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 4,63 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб'ём вады 1,67 млн. м3. Плошча вадазбору 4,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 6 км на ўсход ад г. Мёры, каля в. Ліпаўка. Схілы катлавіны вышынёй 2–6 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе сплавінныя. Дно плоскае, ілістае. Злучана пратокай з воз. Чэрас. Паласа расліннасці шырынёй 10–50 м да глыбіні 1 м.
Дворышча – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,1 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца (левы прыток Заходняй Дзвіны), за 1 км на паўночны захад ад г. Мёры, каля в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй 2–4 м, пад агародамі, на поўначы і паўднёвым захадзе часткова пад хмызняком. Упадае некалькі ручаёў, на поўдні выцякае ручай у воз. Мёрскае.
Доўгае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,15 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Бярэжа, за 16 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Ельня», на верхавым балоце Мох. Берагі забалочаныя. Злучана канавамі з азёрамі Бярэжа і Плоскае.
Ельна (Ельня) – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 5,42 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 4,85 км. Найбольшая шырыня 1,52 км. Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Аб'ём вады 8,52 млн. м3. Плошча вадазбору 14,4 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Яльнянка, за 16 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня», сярод верхавога балота Мох. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на захадзе і поўначы вышынёй да 1,5 м, на ўсходзе і паўночным усходзе пясчана-жвіровыя, высланы валунамі. Дно плоскае, сапрапелістае, каля заходняга берага тарфяністае, каля ўсходняга – пясчана-жвіровае. Зарастае слаба, уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае.
Жучына – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,03 км2. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. Знаходзіцца ў басейне р. Волта, за 16 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Ельня», на верхавым балоце Мох. Злучана ручаямі з воз. Акністае і возерам без назвы.
Заазерцы – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,28 км2. Даўжыня 1,02 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 4,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Авута, за 42 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, каля в. Дарожкі. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м (на захадзе і поўдні да 13 м), пераважна разараныя. Востраў плошчай 0,5 га.
Загор'е – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 1,4 м. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,49 км. Аб'ём вады 0,11 млн. м3. Знаходзіцца ў басейне р. Вята, за 4 км на поўнач ад г. Мёры, каля в. Загор'е. Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод лугу, месцамі парослага кустамі. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма шырынёй 50–75 м.
Запалоссе (Запалоскае возера) – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,37 км2. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 1,14 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 3,78 км. Аб'ём вады 0,79 млн. м3. Плошча вадазбору 13,1 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Вята, за 13 км на паўночны захад ад г. Мёры, каля в. Запалоссе. Схілы катлавіны вышынёй 15–25 м, у верхняй частцы разараныя, на захадзе парослыя лесам. Берагі высокія, абрывістыя, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі, на паўднёвым усходзе і ў паўночным заліве сплавінныя, паўсюдна пад хмызняком. Дно складанай будовы (упадзіны чаргуюцца з мелкаводнымі і астраўнымі падняццямі), уздоўж берагоў пясчанае, глыбей – ілістае. 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Зарастае 70 % дна возера (пераважна падводнай расліннасцю). Упадаюць 2 ручаі.
Ідолта – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,58 км2. Найбольшая глыбіня 13,1 м. Даўжыня 1,71 км. Найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Аб'ём вады 2,47 млн. м3. Плошча вадазбору 13,2 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Вята, за 11 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, каля в. Ідолта. Схілы катлавіны вышынёй 15–20 м, параслі лесам, на ўсходзе 2–5 м, разараныя, на захадзе невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным захадзе сплавінныя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Упадаюць 2 ручаі, на поўдні выцякае ручай у Вяту.
Кацілава – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,45 км2. Найбольшая глыбіня 4,2 м. Даўжыня 0,87 км. Найбольшая шырыня 0,59 км. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Аб'ём вады 0,81 млн. м3. Плошча вадазбору 32,8 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 4 км на поўдзень ад г. Мёры, каля в. Кацілава. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, пад пашай, на захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя ці тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шырынёй 30–50 м, пад лугам. Дно да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Сцёк у воз. Ворань. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці каля 30 м.
Красноўскае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,37 км2. Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 1,76 км. Найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб'ём вады 2,24 млн. м3. Плошча вадазбору 4,6 км2. Знаходзіцца ў міжрэччы р. Маціца і р. Бярэжа, за 14 км на поўдзень ад г. Мёры, каля в. Стары Пагост. Схілы катлавіны вышынёй 8–10 м, разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі пясчаныя, на захадзе забалочаныя. На захадзе да поймы прымыкае верхавое балота шырынёй да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўночнага і паўднёвага берагоў пясчанае. Вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй. Зарастае па ўсёй плошчы. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 50 м.
Курганістае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,04 км2. Даўжыня 0,33 км. Найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. Знаходзіцца ў басейне р. Волта, за 13 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 2,5 км на поўдзень ад в. Сухавежа, на паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка «Ельня», на балоце Мох. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. На возеры некалькі сплавінных астравоў.
Лапухі – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,16 км2. Даўжыня 0,57 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 3 км2. Знаходзіцца на водападзеле рэк Волта і Бярэжа, за 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Ельня».
Лебядзінае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,04 км2. Даўжыня 0,31 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. Знаходзіцца ў басейне р. Волта, за 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 5,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Сухавежа, у гідралагічным заказніку «Ельня», на балоце Мох. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Злучана канавамі з азёрамі Белае і Вялікае.
Малое Язна – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,2 км2. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2 км. Плошча вадазбору 14,2 м2. Знаходзіцца ў басейне р. Авута, за 40 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, каля в. Язна. Злучана пратокай з воз. Вялікае Язна.
Мёрскае (Мёрскае возера) – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,15 км2. Найбольшая глыбіня 13,2 м. Даўжыня 3,49 км. Найбольшая шырыня 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб'ём вады 5,24 млн. м3. Плошча вадазбору 63,6 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, у межах г. Мёры. Схілы катлавіны вышынёй 6–9 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на поўдні і захадзе пад хмызняком, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей – дно ілістае. У заходнім плёсе раздзелены дамбай. Зарастае каля 30 % плошчы возера, расліннасць пашырана да глыбіні 1,8–2 м. Злучана пратокай з воз. Асінаўка.
Мядзведак – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,05 км2. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 2 км на ўсход ад г. Мёры, каля в. Мацюкі. Уздоўж усходняга берага высокія (да 10 м) стромкія схілы. Упадаюць 2 ручаі.
Орцы (Орцаўскае возера) – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,94 км2. Найбольшая глыбіня 19,2 м. Даўжыня 4,85 км. Найбольшая шырыня 0,93 км. Даўжыня берагавой лініі 13,38 км. Аб'ём вады 11,02 млн. м3. Плошча вадазбору 11,1 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 8 км на паўночны ўсход ад г. Мёры, паміж вёскамі Орцы і Папкі. Схілы катлавіны вышынёй 2–3 м, разараныя, месцамі пад хмызняком, на паўночным усходзе вышынёй 10–12 м, парослыя лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Зона мелкаводдзя вузкая (3–5 м), у паўночным плёсе пашыраецца да 50–80 м, пясчаная, месцамі гліністая; астатняя частка дна ілістая. 2 невялікія астравы агульнай плошчай 1,9 га. Зарастае да глыбіні 3–3,2 м.
Падзявы – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,42 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 2,98 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 3,08 км. Аб'ём вады 0,7 млн. м3. Плошча вадазбору 6,3 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Вята, за 15 км на паўночны захад ад г. Мёры, за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Падзявы. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй 10–12 м, часткова разараныя, на ўсходзе 3–5 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, на поўдні сплавінныя. Пойма шырынёй да 400 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж заходніх і ўсходніх берагоў пясчанае. Поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю. Злучана ручаём з воз. Набіста.
Петкуны – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Аб'ём вады 0,31 млн. м3. Плошча вадазбору 4,4 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Вята, за 14 км на паўночны захад ад г. Мёры, каля х. Петкуны. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй 17–20 м. Берагі высокія, участкамі зліваюцца са схіламі.
Плоскае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,57 км2. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня 1,08 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Аб'ём вады 1,77 млн. м3. Плошча вадазбору 3 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Бярэжа, за 16 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.
Смоўж – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,01 км2. Даўжыня 0,16 км. Найбольшая шырыня 0,08 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. Знаходзіцца на водападзеле рэк Волта і Бярэжа, за 15 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня», на балоце Мох. Берагі забалочаныя.
Стрэчна – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,52 км2. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,83 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб'ём вады 1,2 млн. м3. Плошча вадазбору 1,2 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 34 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 1,5 км на захад ад в. Балаі, на верхавым балоце Стрэчна. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,4–0,5 м, параслі асакой. Адразу каля берага глыбіня вады 1 м. Дно выслана торфам. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (25 мг/л) і кіслай рэакцыяй. Амаль не зарастае, у цэнтры і залівах – асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага.
Сумаўка – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,63 км2. Найбольшая глыбіня 29,6 м. Даўжыня 2,38 км. Найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб'ём вады 11,1 млн. м3. Плошча вадазбору 14,4 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Галчыца, за 8 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, каля в. Гентава. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў – глыбакаводнага заходняга Гоўцы і ўсходняга Сумаўка (глыбіня 15,8 м). Схілы катлавіны вышынёй 1–5 м, на поўдні і паўднёвым захадзе разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбакаводная частка выслана ілам. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 15 м. На ўсходзе ўпадае ручай з возера без назвы, на захадзе выцякае ручай у воз. Сярэднік.
Сяльцоўскае (Сяльчанскае возера) – возера на мяжы Мёрскага і Глыбоцкага раёнаў. Плошча 0,13 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Плошча вадазбору 5,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Авута, за 40 км на паўночны ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Карнацкія. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, у верхняй частцы разараныя. У паўднёвай частцы заліў. Востраў плошчай 0,4 га.
Сярэднік – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 0,45 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,33 км. Аб'ём вады 0,21 млн. м3. Плошча вадазбору 15 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Галчыца, за 9 км на паўднёвы захад ад г. Мёры, каля в. Мінкаўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м (на захадзе 1–2 м), разараныя, на поўдні невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем. Моцна зарастаюць заходняя і ўсходняя канцавыя часткі возера. Ручаямі злучана з азёрамі Сумаўка і Глыбокае.
Таболкі – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,06 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 17 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, за 2,5 км на поўнач ад в. Буды Шаркаўшчынскага раёна, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня», сярод балота Мох. Берагі забалочаныя. Сцёк па ручаі ў Дзісну.
Трубінец – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,11 км2. Найбольшая глыбіня 11,8 м. Даўжыня 0,58 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,4 млн. м3. Плошча вадазбору 9 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 4 км на ўсход ад г. Мёры, каля в. Чэрас. Схілы катлавіны вышынёй 5–10 м, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на захадзе нізкія, забалочаныя. Дно да глыбіні 1,2–1,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м.
Чорнае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,7 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,86 км. Даўжыня берагавой лініі 4,9 км. Аб'ём вады 1,25 млн. м3. Плошча вадазбору 23,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 18 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня». Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, забалочаныя. Дно плоскае, у заходняй частцы тарфяністае, ва ўсходняй пясчана-камяністае, у цэнтры сапрапелістае. Слаба зарастае. Упадае пратока з воз. Ельня, выцякае р. Яльнянка.
Чурылава – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,2 км2. Найбольшая глыбіня 14,4 м. Даўжыня 0,94 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Аб'ём вады 0,8 млн. м3. Плошча вадазбору 0,9 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца, за 8 км на паўночны ўсход ад г. Мёры, каля в. Чурылава. Схілы катлавіны вышынёй 4–6 м, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі, на паўднёвым усходзе пад лесам. Берагі высокія, пад хмызняком. Дно да глыбіні 1–2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй і празрыстасцю. Зарастае амаль трэць плошчы возера да глыбіні 2 м.
Чэрас – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,99 км2. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Даўжыня 3,29 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Аб'ём вады 6 млн. м3. Плошча вадазбору 7 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 6 км на паўночны ўсход ад г. Мёры, каля в. Сушкі. Схілы катлавіны вышынёй 2–4 м, разараныя, месцамі пад валунамі. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Злучана пратокай з Грэцкім возерам. Па берагах некалькі крыніц.
Шчоўна – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 1,14 км2. Найбольшая глыбіня 2,6 м. Даўжыня 1,48 км. Найбольшая шырыня 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі 4,08 км. Аб'ём вады 1,7 млн. м3. Плошча вадазбору 357,1 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Вята (цячэ праз возера), за 7 км на паўночны захад ад г. Мёры, каля в. Рускае Сяло. Схілы катлавіны на захадзе, паўночным захадзе і паўднёвым захадзе слаба выражаны, забалочаныя і пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 100–150 м.
Юндзялоўскае – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,44 км2. Найбольшая глыбіня 4,8 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 2,85 км. Аб'ём вады 1,38 млн. м3. Плошча вадазбору 1,7 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Заходняя Дзвіна, за 15 км на поўдзень ад г. Мёры, каля в. Стары Пагост. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і поўдні тэраса вышынёй 1–1,3 м. Берагі нізкія, абрывістыя, на ўсходзе пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берага пяском. Слаба зарастае каля берагоў.
Яжгіня – возера ў Мёрскім раёне. Плошча 0,75 км2. Найбольшая глыбіня 4,6 м. Даўжыня 1,08 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,32 км. Аб'ём вады 2,48 млн. м3. Плошча вадазбору 2 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзісна, за 17 км на паўднёвы ўсход ад г. Мёры, на паўночны ўсход ад возера Бярэжа, у межах гідралагічнага заказніка «Ельня», на балоце Мох. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Злучана канавай з воз. Валозева.