Асвета. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 19.08.2020 11:46
- Адноўлена 20.08.2020 08:48
Адукацыйная прастора Мёрскага раёна – гэта цэласная сістэма, у якую ўваходзяць: 4 сярэднія школы; 3 вучэбна-педагагічныя комплексы «яслі-сад–сярэдняя школа»; 5 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад–базавая школа»; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад–пачатковая школа»; 6 устаноў дашкольнай адукацыі; ДУА «Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»; ДУА «Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны Цэнтр»; ДУДА «Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».
Ва ўстановах адукацыі навучаюцца і выхоўваюцца звыш 1800 школьнікаў і 600 дашкольнікаў.
У раёне на 2019/20 навучальны год працавала 488 педагагічных работнікаў, у тым ліку: 326 – у агульнаадукацыйных установах і 77 – ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Таксама ў раёне функцыянуюць:
• классы інтэграванага навучання і выхавання ў школах;
• групы інтэграванага навучання і выхавання ў дашкольных установах;
• пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры ўстановах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі;
• спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.
Дзеці таксама атрымліваюць дапамогу спецыялістаў у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Для развіцця здольнасцяў вучняў у школах працуе 105 аб'яднанняў па інтарэсах з ахопам да 65 % ад агульнай колькасці вучняў, сярод якіх: тэхнічныя, эколага-біялагічныя, турысцка-краязнаўчыя, спартыўна-тэхнічныя, фізкультурна-спартыўныя, мастацкія, сацыяльна-педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, грамадска-гуманітарныя і іншыя. Арганізавана работа спартыўных секцый, спартыўных гурткоў, праводзяцца факультатыўныя заняткі.
Дашкольная адукацыя ў 2019/20 навучальным годзе была прадстаўлена 15 установамі дашкольнай адукацыі (6 ясляў-садоў, 9 комплексаў «яслі-сад–школа»), у якіх працавала 40 гурткоў на пастаяннай аснове, была арганізавана работа адаптацыйных груп і груп па падрыхтоўцы да школы.
У дашкольных установах раёна выкарыстоўваюцца інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі:
• тэхналогія працэсу алгарытмізацыі матэматычных здольнасцяў І. У. Жытко;
• тэхналогія фізічнай падрыхтоўкі дзяцей пры адначасовым развіцці іх разумовых здольнасцяў Л. Д. Глазырына;
• тэхналогія навучання грамаце Н. С. Старжынскіх;
• тэхналогія працэсу гуманнага стаўлення да прыроды А. А. Петрыкевіч;
• тэхналогія музычна-творчага развіцця Л. С. Хадановіч;
• тэхналогія рашэння вынаходніцкіх задач і развіцця творчага ўяўлення;
• тэхналогія «Першы крок».
Навучанне на беларускай мове ажыццяўляюць ДУА «Язненскі яслі-сад Мёрскага раёна» і 9 комплексаў «яслі-сад–школа».
На тэрыторыі Мёрскага раёна працуе ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў» і яе філіялы (Дзісненскі і Язненскі), а таксама інструментальныя класы ў аграгарадках Чапукі і Павяцце.
Дашкольная адукацыя
ДУА «Дзісненскі яслі-сад Мёрскага раёна»;
ДУА «Чараскі яслі-сад Мёрскага раёна»;
ДУА «Язненскі яслі-сад Мёрскага раёна».
Агульная сярэдняя адукацыя
ДУА «Дварнасельская яслі-сад–базавая школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Дзісненская сярэдняя школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Завуцкая яслі-сад–базавая школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 2»;
ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі»;
ДУА «Новапагосцкая яслі-сад–сярэдняя школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Павяцкая яслі-сад–сярэдняя школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Сіцькаўская яслі-сад–базавая школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Слабодская яслі-сад–пачатковая школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Туркоўская яслі-сад–базавая школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Узменская яслі-сад–базавая школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Чапукаўская яслі-сад–сярэдняя школа Мёрскага раёна»;
ДУА «Язненская сярэдняя школа Мёрскага раёна».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы
ДУА «Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны Цэнтр».
Спецыяльная адукацыя
ДУА «Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Пазашкольная адукацыя
ДУДА «Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».
ЛІТАРАТУРА
1. Басікірская, А. З пашпартам гатоўнасці да новых рубяжоў / А. Басікірская // Міёрскія навіны. – 2017. – 26 жн. – С. 3.
2. Высоцкі, В. Родная школа: Цвецінскай школе – 60 гадоў / В. Высоцкі // Мiёрскiя навiны. – 2004. – 28 верас. – С. 3.
3. Драба, В. Сярэдняя адукацыя ў Дзісне / В. Драба // Міёрскія навіны. – 2010. – 2 сак. – С. 3.
4. Жанчына года ў сістэме адукацыі // Міёрскія навіны. – 2018. – 6 сак. – С. 5.
5. Жук, А. І. Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся / А. Жук ; гутарыла Н. Церахава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 3 чэрв. – С. 6.
6. Закрэўская, Ж. Гісторыя Дварнасельскай школы / Ж. Закрэўская // Міёрскія навіны. – 2010. –9 лют. – С. 3.
7. Іскрынкай Божай адзначаны / падрыхт. Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 10 лют. – С. 5.
8. Каралёў, В. Пісьменнасць. Адукацыя / В. Каралёў // Міёрскія навіны. – 2003. – 16 снеж.– С. 3 ; 20 снеж. – С. 2 ; 23 снеж. – С. 4 ; 27 снеж. – С.4.
9. Красоўская, А. Лепшая таблетка – правільны лад жыцця / А. Красоўская // Міёрскія навіны. – 2017. – 18 ліп. – С. 5.
10. Крук, Н. Яслям-садку № 1 – 60 гадоў / Н. Крук // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 19 мая. – С. 5.
11. Мателенок, И. Повесть о настоящем педагоге / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 22 кастр. – С. 5.
12. Матэленак, Л. Берагіня / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 29 чэрв. – С. 4.
13. Матэленак, Л. У дзяцінства зваротны білет / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 25 лют. – С. 4.
14. Міронава, Т. Краіна дзяцінства / Т. Міронава // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 11 лют. – С. 2.
15. Озерский, А. Экологическое воспитание – дело каждого / Александр Озерский // Витебские вести. – 2020. – 12 мая. – С. 11.
16. Пашкевіч, Т. Зорачка на педагагічным небасхіле / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2020. – 8 февр. – С. 13.
17. Пашкевіч, Т. Каб вучыцца было цікава / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 17 янв. – С. 6.
18. Пашкевіч, Т. На адпрацоўку ў сельскую школу / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2020. – 16 янв. – С. 6.
19. Пашкевіч, Т. Школа з экалагічным ухілам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2019. – 30 мая. – С. 6.
20. Рынкевіч, К. Вучыць ствараць прыгажосць сваімі рукамі / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 5 кастр. – С. 8.
21. Рынкевіч, К. Дзверы для творчасці адчыненыя штодня / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2020. – 4 ліп. – С. 5.
22. Рынкевіч, К. Звініць званок на юбілей / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 26 сак. – С. 5.
23. Рынкевіч, К. Пралог да новага навучальнага года / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 3 верас. – С. 2.
24. Рынкевіч, К. У краіне дзяцінства ўсё па-сапраўднаму / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 16 мая. – С. 4–5.
25. Рынкевіч, К. У садку вывучаць гісторыю і этнаграфію / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны.– 2016. – 20 снеж. – С. 5.
26. Сіняўская, С. Место встречи изменить нельзя... / С. Сіняўская // Мiёрскiя навiны. – 2005. – 14 чэрв. – С. 3.
27. Станкевіч, Н. Выхаваць грамадзяніна / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 30 лістап. – С. 2.
28. Станкевіч, Н. Падмурак пад будучае закладвае адукацыя / Н. Станкевіч // Мiёрскiя навiны. – 2019. – 28 верас. – C. 3.
29. Фядзьковіч, В. Адукацыі на Язненшчыне – 130 год / В. Фядзьковіч // Мiёрскiя навiны. – 2006. – 7 сак. – С. 7.
30. Януш, Г. Камп'ютэры ў школе – і для вучняў, і для настаўнікаў / Г. Януш // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 20 сак. – С. 2.
СПАСЫЛКІ