Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Мёрскі раён

У Мёрскім раёне 111 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 16 спартыўных зал і 31 плоскаснае спартыўнае збудаванне ўстаноў адукацыі, стралковы цір, стадыён з трыбунамі на 504 месцы, бегавыя дарожкі з сінтэтычным пакрыццём, два міні-футбольныя палі са штучным пакрыццём, тры пляцоўкі для пляжнага валейбола, тры тэнісныя корты, дзве хакейныя каробкі ў г. Мёры і г. Дзісна, міні-басейны ў санаторыі «Расінка» і ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Мёры», дзве пляцоўкі з вулічнымі трэнажорамі. У Дзісне такая пляцоўка адкрыта ў 2019 годзе. Спартыўна-трэніровачныя заняткі праходзяць на базе спартыўных комплексаў у гарадах Мёры і Дзісна, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе і некаторых установах адукацыі.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць спартыўныя грамадскія арганізацыі: пярвічныя арганізацыі «Футбольны клуб "Мёры"» і «Фізкультурна-спартыўны клуб "Атлант"», яны адносяцца да грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя футбола», пярвічныя арганізацыі РДГА «Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама"» – калектывы фізічнай культуры Мёрскага РАУС і Мёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Працуе спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Мёрская дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа». Вучэбна-трэніровачныя групы функцыянуюць і на базе школ раёна. У школах таксама арганізавана 112 аб'яднанняў па інтарэсах, сярод якіх і аб'яднанні фізкультурна-спартыўнай накіраванасці.

У Мёрскай ДЮСШ трэніруюць валейбалістаў, футбалістаў і лёгкаатлетаў (253 чалавекі). З дзецьмі працуюць 12 трэнераў-выкладчыкаў. Вынік гэтай працы – поспехі выхаванцаў на спартыўнай арэне. Спартсмены штогод займаюць прызавыя месцы на абласных спаборніцтвах, абараняюць гонар Мёршчыны на рэспубліканскім узроўні. Футбалісты і валейбалісткі ўваходзяць у тройку наймацнейшых у вобласці.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб "Мёры"» з'яўляюцца: арганізацыя спаборніцтваў, турніраў і спартыўных мерапрыемстваў для насельніцтва, пракат турыстычнага і спартыўнага інвентару, паслугі фізкультурна-аздараўленчага комплексу, у тым ліку платныя, арганізацыя і правядзенне экскурсій па Мёрскім раёне і рэспубліцы.

На базе фізкультурна-спартыўнага клуба праходзяць заняткі ў групах па футболе, валейболе, боксе, агульнафізічнай падрыхтоўцы, аэробіцы, пілатасе, атлетыцы, зумбе, аквааэробіцы, плаванні. Арганізавана работа чатырох груп на базе аграгарадкоў Туркова, Узмёны і Язна і яшчэ чатырох – у Дзісне. Дзейнічаюць дзве групы для людзей з асаблівасцямі ў развіцці. Групы пры ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб "Мёры"» наведваюць 343 чалавекі – 217 дарослых і 126 дзяцей.

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мёры» быў адкрыты 29 лютага 2010 года. Тут ёсць руская лазня і фінская саўна, басейн, які абсталяваны вадаспадам, гейзерам і масажнымі пушкамі, трэнажорная і гімнастычная залы, зала настольнага тэніса і більярд. У 2020 годзе ў рамках праекта «Разам для супольнасці і прыроды: Мёрскі раён» завершаны капітальны рамонт другога паверха ФАКа. Закуплена неабходныя мэбля і абсталяванне. Ідзе зборка спартыўнага інвентару. У планах – устаноўка навеса над трыбунамі для гледачоў на гарадскім стадыёне.

Для жыхароў раёна штогод праводзіцца каля 80 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх удзельнічае звыш 3 тыс. чалавек. Найбольш значныя – круглагадовая спартакіяда сярод калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і сельгасустаноў, адкрытыя турніры па міні-футболе сярод ветэранаў, па валейболе сярод жаночых каманд, спартыўнае свята, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, раённы турзлёт сярод працоўнай моладзі, раённае першынство па пляжным валейболе, маладзёжны турнір па міні-футболе.

 

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Мёры». Фота з сайта https://news.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. Блажэвіч, Э. Аздараўленне дзяцей – справа першачарговая / Э. Блажэвіч // Міёрскія навіны. – 2002. – 8 чэрв. – С. 2.

2. Вішнеўская, В. Адчыніла дзверы 40 год таму / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2008. – 19 жн. – С. 4.

3. Вішнеўская, В. На службе спорту / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2008. – 4 кастр. – С. 7.

4. Горнова, Т. Спортивный пульс Миор / Т. Горнова // Народнае слова. – 2010. – 23 сак. – С. 8.

5. Ляшук, С. Непрерывная цепь поколений / С. Ляшук // Витебские вести. – 2013. – 10 дек. – С. 7.

6. Малецкая, Л. Спорт не верит словам, а только делам / Л. Малецкая ; беседовал И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 18 мая. – С. 5.

7. Матвеев, Д. Движение вперед дорогами здоровья / Д. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 4 окт. – С. V.

8. Мателенок, И. В шаге от «золота» / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 9 чэрв. – С. 8.

9. Мателенок, И. Горячий чай, пирожки и накал соперничества / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 13 лют. – С. 6.

10. Мателенок, И. За здоровьем – на стадион! / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2020. – 16 мая. – С. 6.

11. Мателенок, И. Индивидуальный подход – вот, что важно / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2017. – 9 снеж. – С. 7.

12. Мателенок, И. Профессионализм рождает успех / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 20 студз. – С. 8.

13. Мателенок, И. ФОК – на взлет, в гости зовет / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2020. – 12 верас. – С. 4.

14. Миорская кузница здоровья / подгот. А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 16 мая. – С. 1, 6.

15. Навасельскі, Л. На другім месцы ў вобласці / Л. Навасельскі // Міёрскія навіны. – 2002. – 24 верас. – С. 4.

16. Немянёнак, П. Роздум пра фізкультуру і спорт у раёне / П. Немянёнак // Сцяг працы (Міёры). – 2000. – 3 кастр. – С. 2.

17. Озерский, А. Бокс – дело увлеченных / А. Озерский // Витебские вести. – 2019. – 2 марта. – С. 10.

18. Пашкевіч, Т. Ініцыятыва, патрэбная дзецям / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 20 июня. – С. 6.

19. Пашкевіч, Т. На пляцоўцы і стары, і малы / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 23 марта. – С. 21.

20. Прокофьев, А. Медали «куют» сильнейшие / А. Прокофьев // Міёрскія навіны. – 2017. – 27 снеж. – С. 8.

21. Спорт и туризм // Очарование Миорского края = СharmofMyoryregion/cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 38–39.

22. Шкетаў, А. В. Юбілейны год / А. В. Шкетаў ; падрыхт. В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2013. – 10 снеж. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Миорщина спортивная и туристическая