Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азёры. Шаркаўшчынскі раён

 

На тэрыторыі раёна размешчана 9 азёр: Алашскае, Асвята, Валозева, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.

Алашскае возера – плошча 0,2 км2, найбольшая глыбіня 12 м, даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Плошча вадазбору 9,3 км2. Знаходзіцца ў басейне ракі Дзвіна, за 21 км на паўднёвы захад ад г. п. Шаркаўшчына, каля в. Вялікія Алашкі. Схілы катлавіны возера вышынёй 5–7 м. Бepaгi забалочаныя, зарастае. Сцёк па канале ў р. Дзвіна.

Асвята – плошча 0,5 км2, даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 3,55 км. Знаходзіцца ў басейне р. Дзвіна, за 15 км на паўднёвы захад ад г. п. Шаркаўшчына, сярод балота Мох. Бepaгi нізкія, тарфяністыя, з балоцістай расліннасцю. Зарастае. На поўдні з возера выцякае ручай у раку Дзвіна.

Валозева – плошча 0,17 км2. Плошча вадазбору 8,25 км2. У басейне р. Дзвіна, за 23 км на паўночны ўсход ад г. п. Шаркаўшчына, каля в. Буды. Злучана канавай з возерам Яжгіня, ручаём з р. Дзвіна.

Даўбенішкі – плошча 0,07 км2, даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 1,1 км. Знаходзіцца ў басейне р. Дзвіна, за 14 км на захад ад г. п. Шаркаўшчына, за 2,5 км на поўдзень ад в. Зябліны, на верхавым балоце Мох.

Ілава – плошча 1,44 км2, найбольшая глыбіня 4 м, даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 1,19 км, даўжыня берагавой лініі 4,9 км, аб'ём вады 4,25 млн. м3. Плошча вадазбору 4 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзвіна, за 32 км на ўсход ад г. п. Шаркаўшчына, за 6 км на ўсход ад в. Пагоры, на верхавым балоце. Схілы катлавіны невыразныя. Бepaгi вышынёй 0,3–0,5 м, тарфяныя, да ўрэзу вады ў лес. Дно плоскае, тарфяністае. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй, кicлaй рэакцыяй (рН 3,6–4,9) i высокай празрыстасцю. Зарастае падводнай расліннасцю.

Карцэя – плошча 0,25 км2. Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Плошча вадазбору 3,75 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзвіна, за 11 км на ўсход ад г. п. Шаркаўшчына, за 1 км на захад ад в. Шкунцікі. Схілы катлавіны вышынёй 1–2 м, месцамі разараныя. Выцякаюць ручаі ў Паловіцу i Стуканаў.

Княж – плошча 0,28 км2. Даўжыня 0,63 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. Плошча вадазбору 2,5 км2. Знаходзіцца ў басейне р. Дзвіна, за 22 км на паўночны ўсход ад г. п. Шаркаўшчына, каля в. Сталіца. Схілы катлавіны невыразныя, разарваныя. Злучана ручаём з р. Дзвіна.

Рапсінак – плошча 0,02 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км. Знаходзіцца ў басейне р. Паловіца, за 14 км на ўсход ад г. п. Шаркаўшчына, каля х. Бахіры. Схілы катлавіны вышынёй 3 м, разарваныя. Пойма шырынёй да 50 м, пад лугам – 195.

Скно – плошча 0,05 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. Знаходзіцца ў басейне р. Дзвіна, за 25 км на паўночны-ўсход ад г. п. Шаркаўшчына, на поўнач ад в. Буды. Схілы катлавіны вышынёй 2–5 м, на поўначы i поўдні невыразныя, у ніжняй частцы пад лесам. На поўначы пойма шырынёй да 50 м, сцёк у ручай Расоха.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 477 с. : іл.

2. Возера Карцея захаваецца // Родная прырода. – 2001. – № 1. – С. 5.

3. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

4. Рудаковский, И. Живая летопись Земли / И. Рудаковский // Родная прырода. – 2013. – № 6. – С. 26–43.

5. Табола, С. Хто ўратуе возера? / С. Табола // Народнае слова. – 2000. – 21 сак. – С. 4.

6. Шаркоўшчынскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 370–371.