Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сасновы бор, аздараўленчы комплекс. Чашніцкі раён

 

Афіцыйная назва Аздараўленчы комплекс «Сасновы бор»
Адрас Віцебская вобласць,Чашніцкі раён
Умяшчальнасць 65 ложка-месцаў
Медыцынскі профіль хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы
хваробы органаў дыхання
хваробы органаў стрававання
хваробы нервовай сістэмы
хваробы апорна-рухальнага апарату
Афіцыйны сайт http://lukbor.by/

 

Здраўніца размешчана ў 15 км ад г. Новалукомль, на беразе Лукомскага возера. Векавы сасновы бор акружае комплекс, абвяваючы прыемным іглічным водарам.

Плошча тэрыторыі 10 га. Тэрыторыя абгароджана плотам, ахоўваецца.

Комплекс дзейнічае з 1978 года. У 2009 годзе была праведзена рэканструкцыя аздараўленчага комплексу. Па выніках атэстацыі комплексу была прысвоена першая (аздараўленчая) катэгорыя. Нумарны фонд комплексу ўключае 65 ложка-месцаў, у персанала ёсць магчымасць надаваць належную ўвагу кожнаму госцю.

Да паслуг адпачывальнікаў саўна з басейнам, цырульня, касметычны кабінет, бар, бібліятэка, пракат спартыўнага інвентара.

Галоўны набытак аздараўленчага комплексу – гэта сучасная лячэбна-дыягнастычная база, якая складаецца з прафесійнага медперсаналу і якаснага медыцынскага абсталявання. Здраўніца спецыялізуецца на агульнатэрапеўтычным лячэнні сардэчна-сасудзістых, апорна-рухальных, гастраэнтэралагічных, рэспіраторных, дэрматалагічных і неўралагічных захворванняў.

Па выніках апошняй атэстацыі аздараўленчаму комплексу «Сасновы бор» прысвоены статус санаторна-курортнай установы першай (вышэйшай) катэгорыі.

На тэрыторыі аздараўленчага комплексу ёсць дзве свідравіны з мінеральнай вадой – адна для пітва, другая – з расолам для ваннаў. Мінеральная вада сульфатна-хларыдна-кальцыева-натрыевая валодае стабілізуючым уздзеяннем на стрававальную сістэму, зніжае цукар у крыві, нармалізуе абмен рэчываў. Пералік санаторна-курортных методык лячэння, якія практыкуюцца ў аздараўленчым комплексе, даволі шырокі і ўвесь час папаўняецца.

Варта вылучыць такія вядомыя працэдуры як: гідратэрапія (лячэбныя ванны ўсіх відаў, душы, гідрамасаж); гальванагразелячэнне; інгаляцыі; рефлексатэрапія; магнітатэрапія; святлолячэнне; лазерная тэрапія; электралячэнне; ігларэфлексатэрапія; крыятэрапія; УВЧ-, КВЧ-тэрапія; масаж ўсіх відаў; працэдурныя арашэнні і г. д. Вядуць кансультацыі ўрачы вышэйшай катэгорыі – тэрапеўт, фізіятэрапеўт і інш.

Госці комплексу могуць прыняць расслабляльныя спа-працэдуры – саўна, рэабілітацыйная спа-капсула, водарасцевыя і гразевыя абгортванні і г. д. У сталовай штодня здзіўляюць новымі кулінарнымі вынаходствамі. Дзейнічае пяціразавая сістэма харчавання, прадугледжана дыетычнае меню.

 

Санаторый «Сасновы бор», Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://lukbor.by
Санаторый «Сасновы бор», Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://lukbor.by
Санаторый «Сасновы бор», Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://lukbor.by
Санаторый «Сасновы бор», Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://lukbor.by
Санаторый «Сасновы бор», Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта http://lukbor.by

ЛІТАРАТУРА

1. Курорты и здравницы Беларуси : [справочник] / Ю. М. Досин [и др.] ; под ред.: Ю. М. Досина, И. И. Пирожника ; фот.: И. И. Бышнёв [и др.]. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – 344 с.

2. Лишь бы на пользу! / подгот. О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 31 мая. – С. 10, 15.

3. Масловская, О. За здоровьем в «Сосновый бор» и «Юность» / О. Масловская // Витебские вести. – 2015. – 9 июня. – С. 4.

4. Оздоровительный комплекс «Сосновый бор» Лукомской ГРЭС РУП «Витебскэнерго» // Оздоровительный туризм Витебщины / текст Н. Крупица. – Витебск : Типография Макарова и К, 2008. – С. 12.

5. Оздоровительный туризм Витебщины : [буклет] / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – 17 с.

6. Телятко, Е. За здоровьем – в «Сосновый бор» / Е. Телятко // Витебские вести. – 2017. – 7 сент. – С. 20.

7. Торбина, И. Вместо Египта – «Сосновый бор» / И. Торбина // Белорусская нива. – 2009. – 18 февр. – С. 3.

8. Торбина, И. Лето в «Сосновом бору» / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2013. – 8 чэрв. – С. 4.

9. Торбина, И. Местная здравница пользуется популярностью / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2009. – 18 ліп. – С. 5.

10. Торбина, И. «Сосновый бор» дарит бодрость и силу / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2006. – 11 мая. – С. 2.

11. Ширко, Н. Добро пожаловать в «Сосновый Бор» / Н. Ширко // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 2 чэрв. – С. 4–5.