Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, ДУАЗ. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 30.11.2020 08:40
- Адноўлена 10.05.2024 08:55
Афіцыйная назва | Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў |
Тып | дзяржаўная ўстанова аховы здароўя |
Дата заснавання | 1994 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Афіцыйны сайт | http://vokcmri.by/ |
У 1994 годзе ў г. Віцебску была адкрыта дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў». У 2010 годзе ўстанова была перайменавана ў ДУ «Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ветэранаў і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў», у 2013 годзе – у ДУАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў», а з 2015 года мае сучасную назву.
У структуры ўстановы функцыянуе 7 падраздзяленняў: тры аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі, аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, кабінет ультрагукавой дыягностыкі, фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, кабінет рэфлексатэрапіі, кабінет ЛФК, клініка-дыягнастычная лабараторыя, кабінет псіхатэрапіі, Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны.
Установа праводзіць медыцынскую рэабілітацыю ў стацыянарных умовах не толькі ветэранам і інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, але таксама членам сем'яў загінуўшых, памерлых і прапаўшых без вестак пры выкананні воінскіх абавязкаў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
У 2021 годзе праведзена рэканструкцыя ўстановы. 22 снежня 2021 года адкрыты новы корпус. Набыта сучаснае рэабілітацыйнае і лабараторнае абсталяванне, што дало магчымасць удасканаліць і пашырыць спецыялізаваную дапамогу не толькі ўдзельнікам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, але і аказваць шматпрофільную рэабілітацыю насельніцтву Віцебскай вобласці. 17 студзеня 2022 года адкрыта новае аддзяленне на 60 ложкаў для рэабілітацыі пацыентаў нейрахірургічнага і артапеда-траўматалагічнага профілю.
Спецыялістамі Цэнтра ствараюцца індывідуальныя, адаптаваныя комплексныя праграмы рэабілітацыі для канкрэтных пацыентаў, якія ўключаюць самы шырокі спектр лячэбна-прафілактычных і медыка-сацыяльных мерапрыемстваў і адрозніваюцца высокімі паказчыкамі эфектыўнасці.
Сёння ўстанова аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў» – гэта ўнікальная, аснашчаная самым сучасным фізіятэрапеўтычным і рэабілітацыйным абсталяваннем медыцынская ўстанова ў Віцебскай вобласці і адна з лепшых сярод рэабілітацыйных цэнтраў.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, праспект Фрунзэ, 104.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .
ЛІТАРАТУРА
1. Богачева, О. Стать флагманом в своем профиле / О. Богачева // Рэспубліка. – 2021. – 23 снеж. – С. 5.
2. Конохова, Н. Помочь тем, кто помогал другим / Н. Конохова // Витебские вести. – 2024. – 16 февр. – С. 6.
3. Мурашкина, В. Задавая тон в реабилитации / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 23 дек. – С. 3.
4. Мурашкина, В. Максимум для восстановления здоровья / В. Мурашкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 10 сент. – С. 1–2.
5. Пастернак, Т. С. Улучшить качество реабилитации / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2020. – 10 сент. – С. 2.
6. Прищепа, Ю. Зеркало умеет лечить / Ю. Прищепа // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 11 янв. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
7. Прищепа, Ю. Релаксация с целебной солью / Ю. Прищепа // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 18 февр. – С. 6.
8. Пучкова, Е. Качество медицинской реабилитации повышается / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 17 февр. – С. 6.
9. Яковлева, С. Медицинский арсенал для реабилитации / С. Яковлева // Витебские вести. – 2023. – 14 февр. – С. 10.
СПАСЫЛКІ
Афганистан: без права на забвение. Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина