Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Салодкая Надзея Стэфанаўна

Дата нараджэння
23.10.1947
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Шкерына
Род дзейнасці
паэт
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама (2004)
Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007)
знак «За заслугі перад Полацкам» (2007)
Ганаровы грамадзянін г. Полацка (2008)

Салодкая Надзея Стэфанаўна нарадзілася 23 кастрычніка 1947 года ў в. Шкерына Лёзненскага раёна, беларускі паэт.

У 1968 годзе скончыла Полацкае медвучылішча. Працавала лабарантам ва Удзелаўскай участковай бальніцы (Глыбоцкі раён). У 1971–1978 гг. – машыністка ў газеце «Сцяг камунізму»

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Аўтар 18 кніг: «Я ішла да сябе...» (2000), «Свечка жаліцца небу» (2002), «На ўзлёце малітвы» (2002), «На краю зімы» (2004), «Горсточка лета» (2006), «Апошняя квадра» (2007), «Месца пад сонцам» (2011), «Прикосновение» (2011), «Плакал Ангел...» (2013), «Галасы» (2014), «Слушайте душу» (2016), «Рабінавы ўспамін» (2016) і інш.

Друкуецца ў калектыўных зборніках і альманахах. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор года» за цыкл песень, прысвечаных Году роднай зямлі (2009), лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Ул. Караткевіча за кнігі паэзіі «Горсточка лета» і «Апошняя квадра» (2008).

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007), упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама (2004), дыпломамі пераможцы адкрытага гарадскога конкурсу на лепшую песню-гімн аб Полацку «Горад над Дзвіной» на музыку Ізмаіла Капланава, прысвечанага 1140-годдзю г. Полацка (2002), знакам «За заслугі перад Полацкам» (2007) і інш. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (2008).

Жыве ў Полацку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анцух, Л. «Спасціжэнне сябе ў Сусвеце...» / Л. Анцух // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 4 мая. – С. 15.

2. Гусаченко, Т. И. Солодкая Надежда Стефановна / Т. И. Гусаченко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 481.

3. Салодкая, Н. «Свая» паэтка / Н. Салодкая // Полацкі веснік. – 2017. – 28 крас. – С. 13.

4. Салодкая, Н. С. «Каб пісаць, трэба разумець жыццё» / Н. С. Салодкая ; гутарыла Л. Малашэня // Народнае слова. – 2012. – 17 ліп. – С. 6.

5. Тихомирова, Н. Оставили след в истории района. Надежда Стефановна Солодкая / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 9 снеж. – С. 2.

6. Шпаковская, Г. Вдохновение не убывает / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 23 нояб. – С. 20.

7. «Я люблю! Ты прызнаў мяне, Полацк!» / падрыхт. С. В. Гаўрылава // Полацкі веснік. – 2017. – 31 студз. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Солодкая Надежда Стефановна