Дзмітрыеў Вікенцій Дзмітрыевіч
Дзмітрыеў Вікенцій Дзмітрыевіч нарадзіўся 29 сакавіка 1931 года ў с. Гаранава Ленінградскай вобласці (Расія). Беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы, заснавальнік віцебскай школы спартыўнай гімнастыкі. Заслужаны трэнер БССР, заслужаны трэнер СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны настаўнік Беларусі.
У 1935 годзе сям'я Дзмітрыевых пераехала ў Ленінград, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны перажыла блакаду горада. Пасля заканчэння 8 класаў хлопчык працаваў вучнем механіка ў майстэрні дакладных прыбораў Тэхналагічнага інстытута імя Ленсавета, адначасова скончыўшы дзесяцігодку. У 1945 годзе Вікенцій Дзмітрыеў пачаў займацца спартыўнай гімнастыкай, нават стаў чэмпіёнам Ленінграда. Але далей займацца гімнастыкай яму не дазволіла сур'ёзная траўма калена. У 1951 годзе В. Дзмітрыеў быў прызваны на ваенную службу, служыў у г. Ліепаі (Латвія). На базе Дома афіцэраў трэніраваў дзяцей ваеннаслужачых, выступаў за армейскую зборную. На адным са спаборніцтваў дырэктар Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры Леанід Кім запрасіў Вікенція Дзмітрыева ў г. Віцебск.
Так Вікенцій Дзмітрыевіч прыехаў у г. Віцебск , дзе пачаў трэнерскую работу. У 1958 годзе ён скончыў тэхнікум, у 1958–1970 гг. працаваў трэнерам па спартыўнай гімнастыцы ДЮСШ № 1 г. Віцебска, з 1970 года – трэнерам спецыялізаванай ДЮШАР (па спартыўнай гімнастыцы) ФСТ «Дынама».
На працягу 20 гадоў Вікенцій Дзмітрыеў быў трэнерам зборнай Савецкага Саюза па спартыўнай гімнастыцы, выхаваў такіх алімпійскіх чэмпіёнак, як Ларыса Петрык, Тамара Лазаковіч, чэмпіёнка свету Таццяна Аржаннікава. Акрамя таго, знакамітым трэнерам падрыхтавана больш за 10 чэмпіёнаў СССР, больш за 40 майстроў спорту. Школа Вікенція Дзмітрыева стала адным з цэнтраў спартыўнай гімнастыкі сусветнага ўзроўню.
21 верасня 1972 года Вікенцію Дзмітрыеву было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Віцебска». У 1973 годзе ў складзе зборнай СССР В. Дзмітрыеў і Т. Лазаковіч прынялі ўдзел у паказальных выступленнях ў межах двухмесячнага турнэ па ЗША, прысутнічалі на прыёме ў Прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана. Мэрыя горада Чыкага прысвоіла Вікенцію Дзмітрыеву званне «Ганаровы грамадзянін горада».
Таксама В. Дзмітрыеў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны». У 2011 годзе ён быў адзначаны нагрудным знакам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларуь «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь».
Памёр Вікенцій Дзмітрыевіч 4 кастрычніка 2019 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. Чествовали заслуженного тренера / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 2 крас. – С. 5.
2. Быньков, А. Юбилей тренера / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 29 сак. – С. 5.
3. Дзмітрыеў Вікенцій Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 124.
4. Дзмітрыеў Вікенцій Дзмітрыевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 553.
5. Дмитриев Викентий Дмитриевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 57.
6. Дмитриев Викентий Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 387.
7. Дмитриев Викентий Дмитриевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 183.
8. Дмитриев Викентий Дмитриевич // Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» : 1923–2013 / сост. А. А. Мушта, Е. И. Павловский ; редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2013. – С. 275.
9. Дынкин, С. Зажигающий звёзды / С. Дынкин // Витебский курьер. – 2001. – 30 марта. – С. 3.
10. Конохов, Д. Наука побеждать / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 29 марта. – С. 5.
11. Крученкова, О. «Задача тренера – побеждать» / О. Крученкова // Народная газета. – 2011. – 21 крас. – С. VIII. – (Прил.: Союзное вече).
12. Пастернак, Т. Тот самый Дмитриев / Т. Пастернак // Народнае слова. – 1999. – 11 снеж. – С. 8.
13. Плысов, В. Гордость нашего города / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 1 апр. – С. 3.
14. Плысов, В. Недосягаемый рекорд! / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 14 февр. – С. XV. – (Прил.: Вечерний Витебск).
15. Почетные граждане города Витебска: Викентий Дмитриевич Дмитриев : буклет / отв. за вып. З. В. Беленький ; ред. Л. А. Михасенок. – Минск : Полымя. – 1 разв. л. – (Витебску – 1000 лет).
16. Титова, Н. И. «Команда молодости нашей»: основатель витебской школы спортивной гимнастики Викентий Дмитриев / Н. И. Титова // Віцебскі край : матэрыялы V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай Году малой радзімы, 21 лістапада 2019 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : НББ, 2020. – С. 120–125.
17. Тузков, П. Викентий Дмитриев – человек-легенда / П. Тузков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 5 апр. – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Почётные граждане города Витебска. Дмитриев Викентий Дмитриевич