Еўфрасіння Полацкая
Еўфрасіння Полацкая – першая беларуская асветніца. Полацкая княгіня стала першай жанчынай на Русі, якая была кананізавана ў святыя.
Будучая святая нарадзілася ў сям'і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Брачыслававіча (вядомага таксама як Усяслаў Чарадзей). Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава.
Калі Прадславе споўнілася 12 год, то яна пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту.
Пасля свайго пострыгу Еўфрасіння выпрасіла ад полацкага епіскапа Іллі дазвол пасяліцца ў невялікай каменнай келлі Сафійскага сабора. Там юная манахіня цалкам аддалася чытанню, перапісвала, перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.
«Жыціе Ефрасінні Полацкай» распавядае, што аднойчы ў сне святой Еўфрасінні з'явіўся анёл Божы, які павёў яе да месца, якое знаходзілася недалёка ад Полацка. Месца гэта называлася Сяльцо. І сказаў анёл: «Подобает тебе здесь быть, потому что Бог через тебя на этом месте многих приведет к спасению». Сон гэты паўтарыўся тройчы. Яўленне анёла было і полацкаму епіскапу Іллі. Тады епіскап аб'явіў, што аддае Сяльцо і прылеглую да яго зямлю ў валоданне Еўфрасінні. На гэтым месцы яна ўзвяла Спаса-Праабражэнскую царкву.
Каля 1155 года ігумення Еўфрасіння ўзводзіць яшчэ адну царкву – у гонар Прасвятой Багародзіцы. Пры гэтым храме быў заснаваны мужчынскі манастыр (на жаль ён не захаваўся да нашых дзён).
Працай прападобнай Еўфрасінні пры яе манастырах былі адкрыты школы, бібліятэкі, скрыпторыі, ювелірныя і іканапісныя майстэрні і інш.
Асаблівае месца ў Спаса-Праабражэнскім храме займаў Крыж, які па замове Еўфрасінні быў створаны майстрам-ювелірам Лазарам Богшай. Ён з'яўляецца сапраўдным шэдэўрам старажытнарускага мастацтва. Зроблены ў 1161 годзе. Крыж уяўляў сабой каўчэг, у якім знаходзіліся вялікія хрысціянскія святыні, прывезеныя з Іерусаліма і Канстанцінопаля. Крыж быў выкананы з кіпарысу. Вышыня яго складала 52 см, а таўшчыня – 2,5 см. Даўжыня верхняй перакладзіны – 14 см, ніжняй – 21 см. Аснова Крыжа была аббіта 22 залатымі пласцінамі і 20 срэбнымі з пазалотай. Акрамя таго, Крыж быў упрыгожаны каштоўнымі камянямі, арнаментам, жэмчугам, абразкамі з выявамі святых. На адваротным баку крыжа майстар адлюстраваў сваё імя. Па баках Крыжа ідзе надпіс-завяшчанне святой полацкай ігуменні: «Да не изнесется из монастыря никогда же, яко ни продати, ни отдати. Аще се кто преслушает, изнесет его из монастыря, да не будет ему помощник честный крест ни в сей век, ни в будущий».
Нягледзячы на такую засцярогу, лёс гэтай святыні быў нялёгкім. На працягу некалькіх стагоддзяў Крыж неаднаразова вывозіўся за межы Полацка і не заўсёды вяртаўся. У 1941 годзе ён бясследна знік. І толькі ў 1997 годзе Крыж быў адноўлены і перададзены ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр.
На зыходзе гадоў Еўфрасіння Полацкая пажадала здзейсніць паломніцтва ў Іерусалім. У дарогу яна адправілася зімой 1173 года, а ў маі дасягнула сцен Іерусаліма. Неўзабаве прападобная цяжка захварэла. Вялікая беларуская асветніца была пахавана ў манастыры св. Феадосія, непадалёку ад Іерусаліма. У 1187 годзе яе мошчы была перапахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры. І толькі ў 1910 годзе былі перавезены ў Полацк.
У 2000 годзе ў Полацку быў усталяваны помнік Е. Полацкай.
ЛІТАРАТУРА
1. Арлоў, У. А. Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1989. – 52 с., [8] л. іл. – (Нашы славутыя землякі).
2. Арлоў, У. А. Еўфрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 220 с. – (Святыя зямлі Беларускай).
3. Боянков, П. В. Преподобная Евфросиния Полоцкая – великая белорусская просветительница / П. В. Боянков // Новая Немига литературная. – 2016. – № 5. – С. 138–143.
4. Бучкина, А. «Житие преподобной Евфросинии Полоцкой. Факты и интерпретации» / А. Бучкина // Мы і час (Віцебск). – 2018. – 28 сак. – С. 3.
5. Вереск, Е. Распечатанная тайна прошлого / Е. Вереск // Рэспубліка. – 2017. – 8 жн. – С. 5.
6. Воднева, И. ...И взяла себе имя Евфросиния / И. Воднева // Информ Плюс (Полоцк). – 2012. – 17 мая. – С. 5.
7. Гарошка, Л. Святая Еўфрасіння-Прадслава, патронка Беларусі : нарыс жыцця і дзейнасці, артыкулы / Л. Гарошка ; уклад., прадм. У. Арлова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 124 с. – (Галасы беларускага замежжа).
8. Гаршин, В. Пером и молитвой. Святая Полоцкой земли / В. Гаршин // Планета. – 2017. – № 12. – С. 42–49.
9. Гордун, С. Преподобная Евфросинья Полоцкая – слава земли белорусской / С. Гордун // Адукацыя і выхаванне. – 2010. – № 6. – С. 75–79.
10. Дзенісенка, А. Вучыла голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму / А. Дзенісенка, А. Чарняева // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 9 сак. – С. 20.
11. Дубянецкі, Э. С. Асветнікі Беларусі: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына / Э. С. Дубянецкі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2016. – 71, [1] с. – (Ганаруся табой, Беларусь!).
12. Евфросиния Полоцкая / авт.-сост. Н. Г. Куцаева. – Минск : ФУАинформ, 2007. – 80 с. – (Славное имя).
13. Еўфрасіння Полацкая: жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы / аўт.-уклад. У. А. Арлоў. – Мінск : Полымя, 2000. – 272 с. – (Нашы славутыя землякі).
14. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай = Животворный символ Отчизны. История Креста святой Евфросинии Полоцкой / аўт.-уклад. У. Арлоў. – Мінск : Асар, 1998. – 328 с. : іл.
15. Звезда по имени Евфросиния / подгот. Е. Петрова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 мая. – С. 4.
16. Знойдзеная пячатка Еўфрасінні Полацкай // Краязнаўчая газета. – 2017. – № 39 (кастр.). – С. 5.
17. Клус, Д. Первая восточнославянская святая [Евфросинья Полоцкая] / Д. Клус // Знамя юности. – 2002. – 1 июня. – С. 16.
18. Козел, А. А. Святая Еўфрасіння / А. А. Козел // Беларуская думка. – 2013. – № 8. – С. 80–82.
19. Ландина, Л. В. Евфросиния Полоцкая / Л. В. Ландина // Гаспадыня. – 2019. – № 1. – С. 44–45.
20. Марціновіч, А. Святая Еўфрасіння : нарыс / А. Марціновіч ; мастак В. П. Сташчанюк. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 62 с.
21. Мельников А. Преподобная Евросиния Полоцкая / А. Мельников. – Минск : Четыре четверти, 1997. – 114 с. – (Наши духовные ценности ; вып. 3).
22. Панізьнік, С. «Субяседніца анёлаў» / С. Панізьнік // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 23 (чэрв.). – С. 5.
23. Парадная пячатка Еўфрасінні Полацкай / Д. Дук [і інш.] // Беларускі гістарычны часопіс. – 2017. – № 9. – С. 4–8.
24. Ракуць, В. Ефрасіння Полацкая / В. Ракуць // Беларускі гiстарычны часопіс. – 2004. – № 1. – С. 59–63.
25. Селицкий, А. А. Евфросиния Полоцкая: ее храм, ее фрески / А. А. Селицкий. – Минск : Беларусь, 2016. – 184 с.
26. Чаропка, В. Святая Еўфрасіння Вялікая / В. Чаропка // Звязда. – 2016. – 18 кастр. – С. 11.
27. Шчарбачэвіч, Н. Пячатка Ефрасінні / Н. Шчарбачэвіч // Звязда. – 2017. – 15 жн. – С. 8.