Галерэя выставачная «Каляровы шлях». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 16.10.2018 14:23
Сучасная назва | Галерэя «Каляровы шлях» |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 2015 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://art-com.by/ |
Галерэя «Каляровых шлях» – першая ў Оршы прыватная галерэя высокага ўзроўню, размешчаная ў самым цэнтры горада. Гэта экспазіцыйныя залы выстаў жывапісу і графікі беларускіх мастакоў, а таксама пастаянная экспазіцыя абразоў і хрысціянскіх рэліквій. Пры галерэі працуе антыкварны магазін, які спецыялізуецца на рэалізацыі і куплі прадметаў калекцыянавання, карцін, антыкварыяту, рэдкіх рэчаў і твораў ручной работы.
У выставачных залах галерэі пастаянна праходзяць выставы беларускіх мастакоў, многія з якіх выстаўляюць свае працы ўпершыню. У галерэі прадстаўлены карціны, якія адкрываюць гледачу прыгажосці як Беларусі, так і Аршанскага краю. Іх аўтары – жыхары Беларусі і жыхары нашага горада, якія як ніхто іншы могуць перадаць усю яго ўнікальнасць.
У другой зале выставачнай галерэі праходзіць пастаянная экспазіцыя – выстава «Беларусь праваслаўная». Тут прадстаўлены старадаўнія іконы, кнігі і многія іншыя прадметы культу ў хрысціянстве.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца А. Астроўскага, д. 11.
ЛІТАРАТУРА
1. Лебедева, О. «Каляровы шлях» в колорите города / О. Лебедева // Витебские вести. – 2015. – 4 авг. – С. 5.
2. Марыніна, М. Адправімся ў «Каляровы шлях» / М. Марыніна // Аршанская газета. – 2015. – 1 жн. – С. 3.